Людзі і справы

«Сведка хачапуры» Ганна Бенідзэ: «Спатрэбілася 80 дзён, каб усвядоміць — у мяне анкалогія»

Ганне Бенідзэ 34 гады, яна пячэ хачапуры і марыць адкрыць свой рэстаран. У Ані няма выходных і ёй некалі хварэць, бо выхоўваць і забяспечваць дачку даводзіцца самой. Беларуска з грузінскімі каранямі жыве ў Скідзелі, працуе ў Гродне і ўжо год як знаходзіцца ў рэмісіі. Аповед Ані спецыяльна для Hrodna.life запісала Надзя Мішкіна.

Паўтара гады таму Аня звярнулася да гінеколага. Падставай для турботы сталі частыя пазывы ў туалет і шчыльны жывот — уцягваць яго як раней не атрымлівалася. Лекар у тэрміновым парадку прызначыў УГД і ў гэты ж дзень Аня паступіла ў дзяжурную бальніцу.

«Праз два гады пасля родаў мне выдалялі кісту. Я думала, гэта неяк звязана з мінулай аперацыяй і падазравала запаленчы працэс. Але УГД паказала кістознае ўстварэнне амаль на 700 мм.

Тады ў мяне першы раз пайшла зямля з-пад ног, я расплакалася прама там. Зноў ляжаць у лякарні… Мне ж няма калі, у мяне Сафія, у мяне хачапуры, у мяне планы.

Потым узяла сябе ў рукі: ну да, прыйдзецца выпасці тыдні на тры з жыцця, але іншага выйсця няма. Потым пайшлі стандартныя абследаванні перад аперацыяй. Мне паведамілі, што аперацыя будзе поласцавая — гэта зноў выбіла зямлю з-пад ног. Пухліна была на яечніку, я па няведанні думала, што яе адрэжуць і я прыгожая, але атрымалася ўсё інакш: адрэзалі ўвесь яечнік — пакідаць ужо не было чаго».

«Шарахаючыся па бальніцах, губляючы сувязь з рэальнасцю, ні хвіліны не сумнявалася, што выйду пераможцам»

У анколагаў і гінеколагаў розныя пратаколы, адпаведна розныя падыходы да лячэння. Аню адправілі на даабследаванне ў анкалогію. Два тыдні аналізаў, МРТ, КТ, каланаскапія і, як вынік, не запаветнае «усё ў парадку», а накіраванне ў Бараўляны. У Мінску дыягназ пацвердзілі.

Пакуль ішлі абследаванні, стаяла пытанне аб захаванні другога яечніка, але метастазы прымаюць рашэнні самастойна. Пухліна стала паводзіць сябе агрэсіўна. Усе надзеі рухнулі.

«Спачатку я перажывала, што выпала з жыцця, а потым мая свядомасць звузілася да «тут і цяпер».
Мне спатрэбілася 80 дзён, каб усвядоміць — у мяне анкалогія.

За гэты час мяне абследавалі ўздоўж і папярок, зрабілі яшчэ адну аперацыю, потым тры курсы хіміятэрапіі. Раней я лічыла аперацыі самым стрэсавым для арганізма мерапрыемствам. Як жа я памылялася. Пасля ўсяго гэтага маё цела было падобна да выпаленай зямлі, як унутры так і звонку.

Суседкі па палаце казалі: «Ляжы, хварэй, што табе… Бальнічны налічаць». А мне няма калі хварэць! Я не паспела! Я не зрабіла! У мяне дзіця маленькае! Мне трэба!

Лекары не гавораць прама: у вас рак. Яны агучваюць дыягназ. Лячэнне ў Беларусі бясплатнае. Неяк давялося чакаць лекі - не маглі пачаць курс. У прынцыпе, для неабходнага лячэння дастаткова дзяржмедыкаментаў, але многія імкнуцца дадаткова купіць падтрымліваючыя прэпараты ў Расіі ці Германіі. Кажуць, яны больш эфектыўныя.

З першай іголкай хіміі спыняецца ўсё. Пяць дзён тупіш, потым яшчэ тыдзень адыходзіш. Першыя дні спрабуеш есці, але гэта немагчыма. Млоснасць, ацёкі. Страўнік ляціць да д’ябла. Вострая рэакцыя на пахі. Скура сохне дзіка, хоць, здавалася б, ацякаеш ты пастаянна. Людзі ў гэтым жывуць гадамі, гэта вельмі складана.

Рацыён харчавання паступова мяняецца: хтосьці адмаўляецца ад мяса ў гэты перыяд, хтосьці ад цукру, але як такой забароны на прадукты няма — кожны сам вырашае, чым харчавацца. Пухліна будзе жэрці тое ж, што і ты.

Рак не выбірае, не шукае прычыны. Вядома, не варта жыць у страху, але на задворках свядомасці трэба пытаць сябе: а што калі раптам? Мы ўбухваемся, перапрацоўваем, адчуваем стрэсы у тым ліку на працы, быццам у апошні раз усё. Не навучылі нас жыць гарманічна.

Гэта быў верасень 2018 года — тады пачаліся мае рэгулярныя паездкі ў Мінск: кансультацыі, абследаванні, аперацыі, хіміі… які кіламетраж я туды наматала! Тады я паэтапна пачала абрэзваць валасы, тады я яшчэ спадзявалася на меншую кроў, тады яшчэ не ўяўляла, як гэтая дарога можа задзяўбсці!

Улетку і ўвосень яшчэ неяк, але ў памяць урэзалася зіма: цемра, каша пад коламі, снегапад, участкі на рамонце, а потым лісты са штрафамі. А потым: «прыязджайце праз два дні, месцаў няма». І ты разумееш, што такі ж шлях назад трэба будзе сёння ж, але гэта нават трохі цешыла, таму што яшчэ два дні ты пабудзеш «нармальнай», а не гароднінай, перамяшчэнні якой у асноўным па маршруце ложак-туалет.

Важным фактарам была падтрымка маладога чалавека. На той момант ён заўсёды забіраў мяне пасля аперацый і хіміі. Вяртацца самастойна за рулём у Гродна, зразумела, было не пад сілу.

Нармальныя дзяўчаты абмяркоўваюць моманты жыцця са сваім майстрам па манікюры, а я абмеркавала змену колеру галавы са сваім узістам. Так, у мяне ёсць свой узіст, я хаджу на УГД часцей чым на манікюр, не трэба смяяцца, настане час і многія знойдуць сабе добрага узіста, а не добрага майстра па прыгажосці.

Калі знаходзілася ў Бараўлянах, дачку даглядала мама. Скідзель — гарадок маленькі, навіны разыходзяцца хутка. Неяк я забірала Сафію з саду і да мяне падышла адна з мам з выхавальніцай, сказала: «Мы вам тут трохі на дапамогу сабралі» — і працягнула скрутак. Я не чакала, я не абмяркоўвала з імі свае праблемы.

У Гродне калегі ў кулінарнай студыі правялі дабрачынны майстар-клас, сябры арганізавалі збор. Гэтая дапамога была вельмі своечасова. Удзячная ўсім, хто дапамог у той нялёгкі перыяд і паставіўся з разуменнем — падтрымка была магутнай. Калі хтосьці і адвярнуўся — я гэтага і не заўважыла. Успрыманне таго часу ў мяне ў іншым ключы, вядома. Хацелася хутчэй вярнуцца ў звыклую руціну — мясіць цеста, развозіць заказы, праводзіць майстар-класы.

Я ў рэмісіі! І гэта не толькі афігенна, але і нарэшце!

«У нас не хочуць ці баяцца гаварыць на складаныя тэмы, а жартаваць пра гэта наогул чур мяне. Калі я аўтнулася — даведалася, што анкалогія кранула вельмі многіх людзей вакол. Дзе ж вы былі раней?! Хоць, ведаю дзе: дзесьці ў цёмным куце, удалечыні ад цікаўных вачэй. Бо што падумае большасць пры відзе лысага як калена чэрапа? Альбо мужык лысее, таму што так прынята ў родзе, альбо жанчына паехала кукухай, але рэальнасць такая, што ёсць людзі, якія лечацца, і часта мы сарамліва хаваем гэта непрыемнае наступства тэрапіі, нават калі гэта некамфортна. Мне праўда цяжка было здымаць шапку ў грамадскіх месцах! Я заклікаю не баяцца гэтых тэм, амаль у кожнага ёсць сябар ці родны чалавек, які сутыкнуўся з гэтым, якому цяжка і без ГЭТЫХ поглядаў на сабе.

instagram.com/hachapuri.grodno/

Важна разумець, што побач з табой людзі, якім ты не абыякавы! Лепш, вядома, не пераконвацца ў гэтым так, як я, але, так ці інакш, дзякуй усім, хто адгукнуўся.

Зусім хутка я адкрыю дзверы свайго рэстарана аўтарскай кухні.

Не… Пакуль толькі акно і толькі хачапуры.

Так сабе аўтар.

Я так задзяўбалася, матывацыя пакінула разам з грашыма, але ўжо няма куды дзявацца, і, спадзяюся, хутка я адкрыю сваё моднае акно і буду ўсміхацца вам адтуль. Спадзяюся ўсіх там убачыць, таму што мне трэба аддаваць даўгі і плаціць арэнду. Жарт (вядома, не).

Прыходзьце, будзем жартаваць пра паспяховы поспех!"

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024