Спадчына

Белы і пухнаты «скарб» захоўваюць у гродзенскім музеі

Палярны мядзведзь, што з’явіўся ў экспазіцыі Гродзенкага гісторыка-археалагічнага ў пачатку 2016 года, — экспанат насамрэч унікальны. Як раней толькі ў Гродзенскім заапарку можна было пабачыць арктычнага мішку, так і зараз — больш ніводны музей краіны не мае такой цікавосткі. Пра звычкі палярных мядзведзяў і лёс белага і пухнатага «скарба» распавяла загадчыца аддзела прыроды Таццяна Дубатоўка.

Загадчыца аддзела прыроды Таццяна Дубатоўка

Белыя мядзведзі жывуць у Арктыцы на дрэйфуючых ільдах. Гэта адны з самых вялікіх сухапутных драпежнікаў на зямлі. Памеры самцоў палярных мядзведзяў могуць дасягаць 2,5−3 метраў, а вага — амаль тону. Яны палююць на цюленяў, нерпаў, марскіх зайцаў ці маржоў. У прыродзе колькасць палярных мядзведзяў паступова змяншаецца — арктычныя ільды патроху растаюць. Зараз гэта жывёла занесена ў Чырвоную Кнігу.

Памеры самцоў палярных мядзведзяў могуць дасягаць 2,5−3 метраў, а вага — амаль тону. Яны палююць на цюленяў, нерпаў, марскіх зайцаў ці маржоў

Тое, што мядзведзей называюцца белымі, зусім не азначае, што яны такія насамрэч. Скура ў гэтых жывёлаў чорная, каб лепш захоўваць цяпло. А футра з узростам выгарае ад сонечнага святла. Таму дарослыя жывёлы маюць колер, бліжэйшы да жоўтага. А праз тое, што ў порыстай структуры поўсці могуць заводзіцца мікраскапічныя водарасці, футра можа набываць зялёнае адценне.

Скура ў белых мядзведзяў чорная, каб лепш захоўваць цяпло. А футра з узростам выгарае ад сонечнага святла і робіцца жоўтым. А часам нават зялёным — ад водарасцяў

У нашых шыротах пабачыць такога звера можна толькі ў заапарку. Гродзенскі, за савецкім часам адзіны ў Беларусі заапарк, меў у сваёй калекцыі адразу пару белых мядзведзяў. У музеі кажуць, што на выставе экспануецца мядзведзь, які меў мянушку Ураган, а на сайце заапарка ёсць згадкі пра мядзведзіцу па мянушцы Пурга. Гэтую пушыстую парачку «размеркавалі» ў наш горад з Маскоўскага заалагічнага пітомніка ў 1954 годзе.

Пудзілы з мядзведзяў рабілі ў таксідэрмічнай майстэрні Белавежскай пушчы. З 2016 года Ураган стаў часткай пастаяннай экспазіцыі аддзела прыроды

Каб стварыць ім арктычныя ўмовы ў Гродне, у клетцы ўсталявалі ванну і прадугледзелі абліў халоднай вадой. Палярныя мядзведзі пражылі ў заапарку каля 20 гадоў. У канцы 70-х першай памерла самка, а праз пару год і самец.

Пудзілы з мядзведзяў рабілі ў таксідэрмічнай майстэрні белавежскай пушчы. З 2016 года Ураган стаў часткай пастаяннай экспазіцыі аддзела прыроды. Да гэтага часу ён падарожнічаў у складзе перасоўных выставаў музея.

Аснову заалагічнай калекцыі, што зараз экспануецца ў музеі, заклаў уражэнец Гродна Станіслаў Жыўна

Цяпер побач з белым мядзведзем тут можна пабачыць таксама нільскага кракадзіла, трапічных матылькоў ці ракавіны марскіх малюскаў.

[irp posts="10 680″ name="Вечны каляндар з Гродзенскага музея выдалі 200 гадоў таму дзякуючы краўдфандынгу"]


Чытайце ўсе матэрыялы з цыклу «Скарбы гродзенскіх замкаў»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025