Людзі і справы

«Працуй, пакуль малады!» Як беларусам працавалася 2 студзеня

Перад гэтымі навагоднімі святамі да апошняга не было дакладна вядома, ці будзе 2 студзеня працоўным днём, ці ўсё ж народу дадуць адпачыць пасля добрага гуляння. Улады вырашылі, што беларусам трэба выйсці на працу, нягледзячы на тое, што многія былі супраць — у інтэрнэце сабралі 16,5 тысяч подпісаў.

Аўтарка Hrodna.life спыталася ў сяброў і знаёмых, як добра яны выконвалі свае абавязкі 2 студзеня і ці лічаць, што гэты дзень павінен быць выходным.

Вольга, настаўніца пачатковых класаў, Гродна

— Працаваць адразу пасля свята — гэта жорстка! Асабліва калі добра адзначыў, і 1 студзеня сябе не вельмі добра адчуваеш. Павінен быць яшчэ адзін выходны!

Аляксандра, ІП, Мінск

— Я працую кожны дзень, сама сабе дырэктар. А той, хто працуе на дзяржпрацы, мае фіксаваны графік, вымушаны сёння даядаць салаты на працы. Я ім спачуваю!

Вольга, адміністратар у дзяржаўным медычным цэнтры, Гродна

— Хоць і працавалася сёння спакойна, усё ж павінен быць дадатковы выходны дзень. Пацыентаў пасля святаў амаль няма, і дзень паўпусты, проста «адсідка» гадзін.

Вольга, настаўніца англійскай мовы, Іўе

— Адпрацавала выдатна! Але, тым не менш, выходнага сёння я б хацела, бо не паспела наведаць тых, каго планавала! З іншага боку, не варта даваць волю аматарам добра выпіць, з іх працаўнікі потым вельмі дрэнныя, бо жывуць з дэвізам: «Гуляй, душа, пекла няма!»

Людміла, медычная сястра, Гродна

— Прыватна для мяне другога студзеня як працоўны дзень — гэта добра. Адзінае, шкада, што муж дома адпачывае, а я зараз на працы. А ўвогуле сённяшні дзень дрэнны для тых, у каго галава пасля свята баліць.

Антон, настаўнік фізічнай культуры і здароўя, Гродна

— Калі шчыра, то мне добра сёння працавалася. Усё, што хацеў, спланаваў, тое і зрабіў. Ніхто не лез у вочы.

Кацярына, прадавец-кансультант, Гродна

— У мяне праца спакойная, ненапружная. Напэўна, дадатковы выходны патрэбны тым, хто на свята з’язджае ў госці. Вяртацца першага студзеня зусім не цікава.

Аляксандр, малады спецыяліст, педыятр, Гродна

— Гэта проста жах! Пасля выходных у адных пацыентаў жываты баляць, у другіх — кашаль і насмарк. На працу пайшоў а 10.00, вярнуўся, а 20.00. Навагодняга настрою як і не было!

Наталля, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Шчучын

— Выходны патрэбны. Іх шмат не бывае. А ўвогуле, ці другога, ці трэцяга студзеня — усё роўна на працу, калі яна не падабаецца, ісці не хочацца. Таму мне ўсё роўна. Магчыма, калі б я актыўна адзначыла Новы год, то па-іншаму адказала б.

Аляксей, ветэрынар, Гродна

— У мяне сёння выходны. Але адчуваю, што 90% працуючых таксама не працуюць.

Многіх апытаных яднае адно: дзень другога студзеня хацелася б яшчэ адпачыць, пахадзіць па гасцях, пабыць з роднымі і блізкімі, калі вы жывяце ў розных мясцовасцях. Можа, уладам варта было прыслухацца да тых 16,5 тыс. чалавек, што падпісаліся пад петыцыяй, каб дзень другога студзеня быў працягам адпачынку?

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025