Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каранавірусу ў свеце дасягнула 217 583 чалавек, з іх ужо амаль 9000 загінулі і 84 383 вылекаваліся (паводле стану на вечар 18 сакавіка). У Беларусі вядома пра 51 выпадак захворвання, пяцёра ўжо ачунялі. У нашай краіне, у адрозненне ад большасці еўрапейскіх, не зачыненыя межы, няма каранціну. Нашы землякі, што жывуць за мяжой, расказалі, як выглядае свет, захоплены новай хваробай.

«Просяць пакідаць піцу каля дзвярэй»

Польшча: 287 пацверджаных выпадкаў, 5 памерлі, 13 вылекаваліся

Андрэй Пікаловіч, гродзенец, жыве ў Гданьску блізу двух гадоў, працуе на вытворчасці. Андрэй сведчыць, што ў крамах цяпер усё ёсць, ніхто не носіць масак, але піцу просяць пакідаць пад дзвярыма.

«Единственное что уже дня три-четыре нету свежего мяса. Пару дней не было туалетной бумаги, как ни странно, но сейчас несколько видов. Людей стало на улицах намного меньше. Все кафе закрыты, массовые мероприятия отменены, учебные заведения закрыты. Но в масках почти никого не встречал. У нас на производстве весь офис ушел работать на дому, остались только рабочие, начальник цеха и кладовщик. Не слышал, чтобы кому-то оформляли по отпускам что-то дополнительное и оплачиваемое. Знаю, что тем, у кого есть дети до 8 лет, или кто-то с инвалидностью, могут оформить.

Больш за 5 не збірацца: як каранавірус змяніў жыццё беларусаў у розных краінах
Дэзінфекцыя на вакзале ў Варшаве. Фота: tvn24.pl
Заразиться, конечно, боюсь. Назад с работы еду — свободно, а вот на шесть утра полный автобус: работаю в промышленной зоне, тут все физические работники, и предприятия пока не закрылись. Маску тоже не ношу, слышал, что обычная бессмысленно, а фильтрующую, кажется, сложно найти. На работе сказали не здороваться за руку, появился антисептик, и когда приходим на работу, нам меряют температуру. Сказали, если плохо себя почувствуем, чтобы на работу не совались, сообщали.Жена работает в пиццерии — они закрылись, работают только на развоз. Многие, кто заказывает доставку, просят звонить и оставлять пиццу возле дверей. На заправках можно оплатить топливо дистанционно, почтомат тоже можно открыть и забрать посылку не стоя в очереди (если она есть)".

Андрэй Шоцік, гродзенец, жыве ў Аўгустове блізу трох гадоў. Заўважыў, што ўсе сталі вітацца па-іншаму.

«Адчынены толькі прадуктовыя крамы, аптэкі. Не працуюць кавярні, цырульні, юрысты, басейны — усё, дзе можна сустрэцца больш за аднаго. У крамах з’явіліся паўсюль як бы кранікі з антыбактэрыяльнай вадкасцю. Прадаўцы ў масачках, аднаразовых пальчатках, яблыкі, булачкі ўсе ў пакеціках, нічога проста так ужо не ляжыць. Вітацца ўсе пачалі інакш: стукаемся лакаткамі, а не далонямі. Хаця сёння на будоўлі бачыў - ботамі стукаліся.

Паўсюль ёсць інфармацыйныя карткі, дзе акрамя іншага ёсць нумар тэлефону, куды можна патэлефанаваць, калі ты лічыш, што захварэў. Тады прыедуць дадому, зробяць аналізы, і ўсе хатнія мусяць быць пад каранцінам. Усё патрэбнае прывязе адмысловая служба. Калі паліцыя спаткае цябе недзе за межамі дома, дадуць штраф 5000 злотых.

Больш за 5 не збірацца: як каранавірус змяніў жыццё беларусаў у розных краінах
Касцёлы ў каталіцкай Польшчы апусцелі. Фота: AFP
Бацькі, якія сядзяць з дзецьмі, бо садкі зачыненыя, атрымліваюць дзяржаўную кампенсацыю. Адклалі тэрміны сплаты ўсіх падаткаў, прэзідэнт заклікаў перанесці тэрміны аплаты крэдытаў.

Медыцына платная, але ўсіх, хто хварэе на каранавірус, лечаць і ўтрымліваюць за кошт дзяржавы. Урад вызначыў пазіцыю аб’яднання ўсяго польскага народу супраць вірусу, усім гэта падабаецца, кожны разумее сваю адказнасць і ролю. Межы зачынілі - мне зручней, не прыйдзецца ехаць цяпер у Беларусь".

«Антысэптыкі і маскі знайсці цяжка і дорага»

Украіна: 14 пацверджаных выпадкаў, 2 памерлых

Юлія Арцюшына цяпер жыве ў Кіеве, яе муж — гродзенец. Пару тыдняў таму яны адкрылі кандытарскую, але цяпер прыходзіцца закрываць.

«У нас все меняется с каждым днем. На прошлой неделе в среду как гром среди ясного неба объявили карантин со следующего же дня в школах и садах. Можешь представить, как счастливы были родители. И это при том, что на тот момент был только 1 подтвержденный официально заболевший, правда, сразу и скончавшаяся женщина. Уже в пятницу Зеленский объявил, что с 16-го закроют все границы и авиа, жд-сообщения.

Пока работают только аптеки, банки и продуктовые магазины. С продуктами в магазинах пока все ок. С туалетной бумагой, вроде, как ни странно, тоже. А вот антисептики и маски найти непросто и дорого.

Люди и шутят, и грустят, тяжело морально. Но и с детьми гуляют, более-менее спокойно. Наши уже майдан пережили, ко всему готовы. Можно в онлайне работать, так и будем пока".

«Людзі ўсё роўна выходзяць на вуліцу пагрэцца на сонцы»

Францыя: 9134 пацверджаныя выпадкі, 264 памерлі, 602 вылекаваліся

Эдвард Курчэўскі, гродзенец, у Парыжы жыве 5 гадоў, студэнт школы анімацыі GOBELINS L'école de l’image. Праз каранавірус тут перанеслі муніцыпальныя выбары і ўсе рэформы, з людзей не бяруць плату за камунальныя паслугі - каб тыя не засталіся без грошай.

«Нам забаранілі хадзіць па вуліцы без сур’ёзнай прычыны, зачынілі ўсе школы і публічныя месцы. Зачынілі ўніверсітэт, у якім вучуся апошні год, працуем зараз над дыпломам праз інтэрнэт. Не хаджу на вуліцу, перастаў хадзіць у спартыўную залу. Мая праца ўся адбываецца дома і я для сябе зрабіў вельмі камфортныя варункі, толькі што пакуль спортам не звык тут займацца. Трэба купляць адразу больш рэчаў у краме, каб часта не хадзіць.

Трымацца каранціну пачаў паступова ўжо месяц таму з маім сябрам з групы. Ён адразу вельмі сур’ёзна паставіўся да гэтай справы, не паціскаў рукі і насіў маску. Цяпер я ўвогуле імкнуся ізалявацца максімальна, каб хутчэй усё гэта сціхла. Шакавала тое, што людзі ўсё роўна выходзяць на вуліцу пагрэцца на сонцы не гледзячы на тое, якая сітуацыя ў Італіі.

Але я думаю, што людзі будуць больш адукаваныя зараз. У нас был лайв-стрым Макрона [прэзідэнт Францыі - рэд.], які абазначыў кары за не сур’ёзнае стаўленне і загадаў змагацца з гэтым вірусам, як бы мы былі на «вайне»!

«У супермаркеце 4−5 чалавек, а ўся чарга стаіць на вуліцы»

Італія: 35 713 пацверджаных выпадкаў, 2978 памерлі, 4025 вылекаваліся

Ганна Урбановіч, гродзенка, жыве ў Італіі тры з паловай гады. Заснавальніца адукацыйнай установы для дарослых EduVita ў Лечче (Паўднёвая Італія), пераймаецца за сваіх студэнтаў сталага веку.

«Па ўсёй Італіі да 3-га красавіка зачыненыя ўсе школы, універсітэты, рэстараны, цырульні, крамы з таварамі не першай неабходнасці і іншае. Можна выходзіць з дому толькі па неабходнасці (на працу, у аптэку ці ў краму па прадукты). Запрашаюць па магчымасці працаваць дыстанцыйна.

Больш за 5 не збірацца: як каранавірус змяніў жыццё беларусаў у розных краінах
Дэзінфекцыя вуліц у Неапалі. Фота: Cesare Abbate/EPA
Італія — краіна з самым сталым насельніцтвам у Еўропе, таму так шмат людзей тут у зоне рызыкі. Наша ўстанова арганізуе курсы і мерапрыемствы менавіта для сталых людзей, мы усё перанеслі на нявызначаны тэрмін. Хвалюе, што будзе далей з развіццём маёй арганізацыі і з эканомікай у цэлым. Але не адчайваемся. Большасць групаў і індывідуальныя заняткі перавялі ў анлайн, пазнаем дыстанцыйнае навучанне.

На пачатку эпідэміі хтосьці панікаваў, хтосьці ставіўся спакойна ці скептычна. Цяпер (па меншай меры ў сваім атачэнні) я бачу адказнасць адзін за аднаго і падтрымку. Няма страху за сваё здароўе, каранавірус не небяспечны для маладых людзей, хвалююся за блізкіх і сваіх студэнтаў сталага ўзросту.

Чэргі менавіта ў нашым горадзе не катастрафічныя. Розніца ў тым, што цяпер ў супермаркеце можа знаходзіцца адначасова 4−5 чалавек, таму ўся чарга стаіць на вуліцы, а не каля касы. Пры гэтым пільнуюць дыстанцыю паміж сабой 1,5 метры.

Вельмі радуе салідарнасць італьянцаў, падтрымка мясцовых уладаў, празрыстасць афіцыйнай інфармацыі. Кожны дзень мэр горада арганізуе прамыя трансляцыі на сваёй старонцы ў фэйсбуку, дзе каментуе актуальную сітуацыю. Перанеслі аплату падаткаў і камунальных паслугаў. Муніцыпалітэт, валанцёры, мясцовыя ініцыятывы і бізнесы падрымліваюць насельніцтва, асабліва сталых людзей: прапаноўваюць дастаўку прадуктаў і лекаў на дом. Шмат арганізацый прапаноўваюць бясплатныя паслугі і курсы, платформы для школаў для дыстанцыйнага навучання. Па ўсёй Італіі у 18.00 людзі выходзяць на свае балконы і спяваюць разам з суседзямі ці граюць на музычных інструментах — так выказваюць сваю падтрымку і салідарнасць".

«Прэзідэнт кажа, што вірус — фігня»

Бразілія: 346 пацверджаных выпадкаў, 2 памерлы, 2 вылекаваліся

Воля Франко жыве ў Бразіліі з 2011 года, у Салвадоры, працуе выкладчыцай і перакладчыцай. Кажа, што ў іх сітуацыя падобная з Беларуссю: няма афіцыйнага каранціну па ўсёй краіне, але паціху ўсё зачыняецца.

«На вуліцы пакуль не бачна асаблівага апусцення. Рэктар нашага ўніверсітэта дык параіў прыпыніць заняткі. Чаму б не загадаць? Афіцыйна забаранілі толькі масавыя мерапрыемствы ад 500 чалавек.

Паліцы не зусім пустыя, але прадукты паступова размятаюць. Людзі рэагуюць па-рознаму, але больш баяцца эканамічных наступстваў, шмат хто проста не можа дазволіць сабе каранцін. На вуліцы ўчора бачыла роўна аднаго чалавека ў масцы. Людзі паціху адмяняюць усе нетэрміновыя і забаўляльныя справы, але працу — неахвотна.

У нядзелю па краіне праходзілі мітынгі ў падтрымку дзейнага прэзідэнта, які, дарэчы, сцвярджае, што вірус — фігня, і нічога страшнага. Але адэкватныя людзі намагаюцца абмежаваць кантакты".

«Тавар у крамах ніколі не заканчваўся»

Іспанія: 14 769 пацверджаных выпадкаў, 638 памерлых, 1 081 вылекаваліся

Анхела Эспіноса — паэтка іспанскага паходжання, даследчыца-славістка, вольна размаўляе і піша вершы па-беларуску, аўтарка чатырох зборнікаў паэзіі і прозы і аднаго зборніка перакладаў. Жыве ў Малазе, часта бывае ў Беларусі.

«Забаронена выходзіць, калі не па працы. Маё жыццё мала змянілася, бо я мала выходжу, працую з хаты. Спынілі адукацыю на ўсіх узроўнях, зачынілі рэстараны і кавярні, адмянілі мерапрыемствы. Прадукты і туалетная папера ёсць паўсюль, бо гэта не СССР.

Людзі ў паніцы набылі больш, чым звычайна, каб мець у запасе, выхадзіць потым меней. Але яны НІКОЛІ не сканчваліся, проста слаба паспявалі выстаўляць па паліцы зноў. Але заўжды можна было пачакаць 20 хвілін і купіць абсалютна ўсё.

Больш за 5 не збірацца: як каранавірус змяніў жыццё беларусаў у розных краінах
interfax.ru
Мне асабіста захварэць не страшна. Каб захварэла 89-гадовая бабуля — страшна. Каб хварэла столькі людзей, што ў шпіталі не будзе месцаў усім — таксама. Маска ў мяне адна, не ўжывала і не планую.

Цяпер небяспечна тым, хто ў бальніцах з іншых прычын, з анкалагічнымі ці хранічнымі захворваннямі, напрыклад, перасадкай органаў. Страшна, што сістэма не справіцца з усімі. Але пакуль спраўляецца. І мы сядзім дома (я даўней сяджу), каб і далей спраўлялася, каб не было занадта многа хворых. У 20:00 людзі з балконаў апладуюць працаўнікам мэдсістэмы — за працу, таксама ўключаюць «Оду радасці» Бетховена [выкарыстоўваецца як гімн Еўрасаюза — рэд.]".

«У транспарце нельга быць каля кіроўцы»

Ізраіль: 433 пацверджаных выпадкаў, 11 вылекаваліся

Аляксандр Іваноў, гродзенец, 3 гады жыве ў Ізраілі, у Тэль Авіве.

«У нас 50 тысяч человек на домашнем карантине. С воскресенья начались различные предписания, держаться на расстоянии двух метров. Закрыты все гостиницы, тренажерные залы, бары, места отдыха и многое другое. Людей отправляют в неоплачиваемые отпуска, потому что все закрывается. В транспорте нельзя садиться на передние места возле водителя, а в гипермаркетах везде очереди, люди метут все подряд. Границы пока не закрыты, но рейсы отменяются регулярно».

«Тыдзень таму свет быў нармальным»

Нямеччына: 12 327 пацверджаных выпадкаў, 28 памерлых, 105 вылекаваліся

Гродзенка Каця Маскалёва жыве ў Брэмене ўжо больш за 10 гадоў, працуе настаўніцай у школе. Перакананая, што вірус — задача для кожнага, задача для ўрада кожнай асобнай краіны і для свету ў цэлым.

«Еще на прошлой неделе мир был нормальным. Мы планировали отпуск на лето. Сегодня я не строю никаких планов. Школу перевели на электронное обучение. В школу либо сад дети ходят, если оба родителя работают в медицинской сфере, полицейскими, пожарными либо родитель-одиночка из этой сферы. Работников бюро перевели на Home Office. Не ясно, откроют ли школы вообще к концу апреля.

Я живу в центре города. В выходные не было никаких криков из баров. Автобусы и улицы уже пустуют. Ограничения воспринимаются в большинстве случаев с пониманием. Вот только туалетная бумага начинает исчезать с прилавков.

Есть определенное количество заболевших, которые выпадают из официальной статистики; поэтому полагаться на какие-то сегодня официальные числа не стоит. Но некоторые до последнего встречаются с друзьями и устраивают пати".

«Нельга збірацца больш чым па 5 чалавек»

Аўстрыя: 1646 пацверджаныя выпадкі, 4 памерлыя, 9 вылекаваліся

Наталля Нятаева, гродзенка, медык і псіхолаг. Жыве ў Вене.

«В Австрии закрыты границы, на улице нельзя находиться компанией больше чем в пять человек. В аптеках все работают в масках и перчатках, почтальоны в перчатках. Когда иду на работу, не пользуюсь автобусом, но видела, что они практически пустые. В масках там людей мало, но на улице автоматически расходимся, чтобы была дистанция.

На выходных в магазинах был ажиотаж, продукты пораскупали. Подруга обошла три магазина, чтобы купить мясо, хлеб, макароны. Сейчас в магазин не выходила — затарились на выходных, но говорят, что все нормально.

Стало меньше людей, намного меньше машин. В моем подъезде живут много пожилых людей, они вообще не выходят, сосед даже не забирает газету. Но молодежь по вечерам гуляет, еще нет понимания, что все серьезно.

Мужа подруги — он водитель — мобилизовали. Мужу другой подруги, который имеет и чешский паспорт, чтобы пересечь границу, нужно брать допуск, что он едет на работу. Моего мужа отпустили на так называемый Home office, пока до 27 марта, знакомые тоже работают дома.

Работаю в частной клинике. Общаемся в масках, перчатках, принимаем только действительно срочных пациентов, дезинфицируем ручки дверей. По телефонам консультируем людей, также и в случаях, когда человек, например, прошел обследование, но не может попасть к врачу. Все неэкстренное отложено, рецепты тоже выписываем по телефону и передаем в аптеку, связь налажена. В больницах запретили посещения".

«Моцна закранула замежнікаў»

Чэхія: 522 пацверджаныя выпадкі, 3 вылекаваліся

Крысціна Шыянок — судовая перакладчыца, сінхраністка, стваральніца праекта BLRČR, адміністратарка fb-суполкі Беларусы Чэхіі. Жыве ў Празе.

«Каляндарная вясна ў Чэхію прыйшла разам з каранавірусам. Людзей, якія вярталіся з краін рызыкі, пачалі адпраўляць на каранцін (падчас вакацый у Італію ў горы ездзяць катацца тысячы чэхаў), прыпыняліся авіязносіны, зачыняліся школы і ўніверсітэты, забараняліся масавыя мерапрыемства.

Краіна «закрытая» пакуль на 30 дзён, а мы, па сутнасці, у ёй. Сітуацыя моцна закранула замежных грамадзян, асабліва тых, хто тут не мае сталага жытла і прыбытку. Мы запусцілі ў нашай fb-суполцы Беларусы Чэхii новы хаштэг #COVID_BY_help для ўзаемадапамогі паміж мясцовымі беларусамі. Амбасада ўключылася адразу і актыўна дапамагае.

Больш за 5 не збірацца: як каранавірус змяніў жыццё беларусаў у розных краінах

На жаль, не ўсе людзі адказна паставіліся да абмежаванняў, таму першапачаткова ўведзеныя захады былі ўзмоцненыя. Мы не можам вольна перасоўвацца, выключна па справах ці каб падыхаць свежым паветрам. Дыстанцыя паміж людзьмі павінна быць 2 метры. У грамадскім транспарце неабходна быць у масцы. Некаторыя тутэйшыя беларусы ўспрымаюць такія меры як празмерныя, нехта нават назваў «дыктатурай». Але большасць усё ж усведамляе сур’ёзнасць і выконвае патрабаванні.

Я працую судовай перакладчыцай. На сёння ў мяне скасаваныя ўсе судовыя пасяджэнні і допыты ў паліцыі на нявызначаны тэрмін. ЗАГС у маім раёне вывесіў абвестку, што шлюб нельга лічыць неадкладнай справай.

Фінансава-падатковае ведамства перанесла нам скрайні тэрмін падачы падатковых дэкларацый і плачэння падаходнага падатку за 2019 год на 1 ліпеня. Ідуць размовы пра часовае зніжэнне абавязковых авансавых плацяжэй на медычнае і сацыяльнае страхаванне і пра беспрацэнтныя пазыкі. Але пытання страчанага прыбытку гэта не вырашае.

На сёння мы можам толькі чакаць. Я, напрыклад, планую ўпарадкаваць свае перакладчыцкія гласары і падцягнуць веды ў асобных галінах права".


Некалькі прозвішчаў былі змененыя на просьбу герояў. Статыстычныя дадзеныя прыведзены паводле gisanddata.maps.arcgis.com на 18 сакавіка 2020 года.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life