Нягледзячы на тое, што гарадскія ўлады не маюць намеру развіваць батанічны сад у парку Жылібера, актыўныя гродзенцы працягваюць там пасадкі. 25 кастрычніка былі высаджаны 5 новых раслін. Ініцыятарам выступілі Парк атракцыёнаў, «Гродназелянбуд» і сусветны экалагічны рух «Падары зямлі сад».
25 кастрычніка сад Наталлі Канюк ў парку Жылібера папоўніўся дзвюмя кедровымі хвоямі, клёнам, чорнай бярозай і піхтай.
«Некалькі гадоў да смерці Наталля Канюк прасіла мяне знайсці ёй расліны для адраджэння батанічнага саду, — распавядае кіраўнік парку атракцыёнаў Юрый Солтан. — Яна цэлы спіс перадала. Мы знайшлі нешта з яго і хацелі дапамагчы з пасадкамі, але Наталля раптоўна памерла. І вось праз амаль два гады мы аддаем ёй даўжок.
Увесь гэты час чорная бяроза стаяла ў кадушцы і чакала свайго часу. Цяпер з’явілася магчымасць — і мы яе перасаджваем. Такім чынам мы ўшанавалі памяць патрыёта горада, сапраўднага гродзенца. Разам з бярозай мы пасадзілі яшчэ піхту і клён».
Юрый лічыць, што хто-небудзь з маладога пакалення павінен працягваць пачынанні Наталлі Канюк і далей займацца адраджэннем батанічнага сада ў парку Жылібера.
Дзве кедравыя хвоі прывезлі ў батанічны сад прадстаўнікі сусветнага экалагічнага руху «Падары зямлі сад».
«Яшчэ пры жыцці Наталля Канюк пасадзіла дзве кедравыя хвоі, але яны не прыжыліся, таму мы хочам сёння пасадзіць новыя, — распавядае ландшафтны дызайнер „Гродназелянбуда“ Таццяна Пашкевіч. — Гэтыя хвоі нам перадала гродзенка Алена Панчышная, а ёй іх даслалі з Расіі. Мы не хочам, каб уся праца Наталлі Канюк па адраджэнні батанічнага саду была марная. Таму працягваем даглядаць дрэвы. Сёння іх у садзе больш за 70».
У «Зелянбудзе» лічаць, што садзяць новыя дрэвы нездарма, хоць і ведаюць, што гарадскія ўлады зацвердзілі перанос батанічнага саду на вуліцу Пушкіна. Пакуль гэта толькі дэкларацыя і невядома, калі дакладна гэта здарыцца.
Новы генплан Гродна не прадугледжвае стварэння батанічнага саду ў парку Жылібера, хоць у 2011 годзе яго там пачала адраджаць краязнаўца Наталля Канюк. Сёння там каля 200 розных раслін, з іх 75 на месцы старога батанічнага саду, які ў канцы 18 стагоддзя стварыў Жан Жылібер.
Улады горада хочуць у будучыні перанесці батанічны сад на базу якога-небудзь універсітэта. Пра гэта год таму пры абмеркаванні экалагічнага дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы новага генплана распавяла намесніца галоўнага архітэктара горада Вольга Барэйка (сёння яна ўжо сама галоўная архітэктарка Гродна).
«Трэба разумець, што батанічны сад гэта перш за ўсё навукова-даследчая ўстанова. І калі яго развіваць у парку Жылібера, то ў будучыні там можа з’явіцца абгароджаная тэрыторыя, якая не будзе мець статусу гарадскога парку. А гэта перш за ўсё абмежаваны доступ для людзей. Таму мы сталі разглядаць іншыя варыянты, бо ідэя батанічнага саду ў Гродне вельмі добрая», — казала Барэйка.
Гарадскія ўлады выходзілі з прапановай да навучальных устаноў. Зацікавіўся ўніверсітэт імя Янкі Купалы — там акурат ёсць факультэт біялогіі, ён знаходзіцца на вуліцах Даватара і Пушкіна.
Вольга Барэйка таксама адзначала, што пасадкі, якія ўжо ёсць у парку Жылібера, там і застануцца. Гараджане могуць падтрымаць ініцыятыву Наталлі Канюк і працягваць высаджваць там хмызнякі і дрэвы.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…