Карыснае

Бары, боўлінг і вакзал: куды пайсці і чым заняцца ў Гродне ноччу?

У вас бяссонніца? Жонка выгнала з дому? Вы «бачылі, як ад’язджае апошні трамвай» і хочаце гуляць усю ноч да ранку? Hrodna.life падказвае, куды можна схадзіць і чым заняцца ноччу ў Гродне, не мерзнучы пры гэтым на вуліцы.

Кавярні і рэстараны

Паесці піцы (і не толькі) можна ў кафэ Н2О да 5.00 у пятніцу і суботу, да 2.00 — у іншыя дні. Да 6.00 можна завітаць у рэстаран у боўлінг-клубе «Метро».

Цягам тыдня да 2.00 можна наведацца ў «Стары лямус», «Верас», «Парнас», «Пеликан», «Палитру» і «Верону». У пятніцу і суботу да 4.00 працуе «Хамелеон», да 2.00 — «Полонез», «Карчма у причала», «Неман», «Тройка», «Фортуна» і «Туран».

Кругласутачна працуе фаст-фуд «Колобки» ў парку Жылібера. Галоўнае — не трапіць на ранішні санітарны перапынак, калі каларытная прыбіральшчыца выганяе ўсіх венікам і швабрай.

Таксама кругласутачна працуе кафэ «Big Jones» на чыгуначным вакзале. Там вялікі выбар фастфуду: хот-догі, бургеры, бліны, піцы, роллы і шмат іншага.

Кафэ і піцэрыі

Піццы да 2.00 можна паесці ў «Пицца & кофе», а ў пятніцу і суботу — яшчэ ў «Прего-пицца» і «Панораме». У суботу і нядзелю — у «Ретро-пицца».

Што датычыць кафэ, да 2.00 па пятніцах, суботах і нядзелях працуе «Архідэя», па пятніцах і суботах — «Золотой телёнок», «Панорама», «Хани Кабани». Акрамя панядзелка цягам тыдня да 2.00 можна завітаць у «Палубу». Да 4.00 па суботах і нядзелях працуе «Werden».

Адзінае месца, дзе па выходных да 4.00 (а па працоўных — да 2.00) можна выпіць кавы — кавярня «Цi&Кава». Там частуюць аўтарскімі рэцэптамі кавы і гарачымі напоямі. Пры жаданні ў іх могуць дадаць алкаголь. «Цi&Кава» знаходзіцца паміж барамі «Лондан» і «Карыца», таму гэта зручнае месца, каб узяць тайм-аут, выпіць кавы, і далей ісці адпачыць.

Бары

Амаль усе гродзенскія бары ў буднія працуюць да 23.00 і 00.00, а ў выходныя — да 2.00. Калі вы хочаце затрымацца, ёсць 14 бараў, якія працуюць дапазна: «Лондон», «Корица», «Релакс», «City», «Чемпи», «ФанЭра», «Чарли», «Африка», «Фарадей», «Гудини», «Coolbar», «RockStar», «Taboo Bar» і «Пушкин».

Бар «Релакс» пазіцыянуе сябе як Gentlemen club і кожны дзень ладзіць жаночы ці мужчынскі стрыптыз. У «City» і «Гудини» бываюць дзіджэі і танцы-танцы-танцы. Паспяваць караоке можна ў барах «ФанЭра», «Taboo Bar» і «Пушкин». У барах «Корица» і «RockStar» вы сустрэнеце мясцовых музыкаў, панкаў і фрыкаў. У «Лондоне» ўбачыце стылізацыю пад англійскую сталіцу, паслухаеце якасны брыт-поп і вып’еце прывезенага з Брытаніі эля. У кінабары «Чарли» скаштуеце пасля апошняга вячэрняга сеансу сушы і зап’еце кактэйлем. У «Чемпи» можна паслухаць кавэр-бэнды ды пакаштаваць неапалітанскую піцу або брускету. У бары «Африка» можна палюбавацца go-go-шоў, скаштаваць кактэйлі і папаліць кальян. Адчуць атмасферу стымпанку можна ў бары «Фарадэй». Да 10 ранку можна тусіць у «Coolbar», які пазіцыянуе сябе як after party bar.

Африка

пн-чц: 20.00−03.00
пт, сб: 20.00−05.00
нд: 20.00−03.00

Фарадей

ат-чц: 18.00−04.00
пт, сб: 18.00−06.00
нд: 18.00−04.00

Гудини

пн-чц: 12.00−02.00
пт: 12.00−04.00
сб: 15.00−04.00
нд: 15.00−02.00

Корица

пн-нд: 12.00−4.00

Чемпи

пн-нд 16.00−04.00

Чарли

пн-аў: выходныя
ср-нд: 18.00−06.00

ФанЭра

чц: 20.00−03.00
пт, сб: 20.00−05.00
нд: 20.00−03.00

Coolbar
пт, сб: 22.00−10.00
нд: 22.00−08.00

Пушкин

пн-чц: 18.00−02.00
пт: 18.00−06.00
сб: 15.00−06.00
нд: 15.00−02.00

RockStar

пн-чц: 18.00−02.00
пт-нд: 18.00−04.00

Лондон

пн-нд: 17.00−04.00

City

пн-ср: 19.00−03.00
чц-сб: 19.00−07.00
нд: 19.00−03.00

Taboo Bar

пн-чц: 19.00−04.00
пт: 19.00−09.00
сб: 17.00−09.00
нд: 17.00−04.00

Релакс

нд-чц: 21.00−04.00

Клубы

З чацвярга па суботу ўсе клубы Гродна працуюць да 4 ці 6 гадзін раніцы.

Казіно

Буйныя казіно ў Гродне пазачыняліся, затое шматлікія гульнявыя клубы адкрыты кругласутачна. Праўда, яны і іх наведнікі рэгулярна трапляюць у зводкі міліцыі. Таму не рэкамендуем.

Начныя кінасеансы

Кіно — класічны від адпачынку. Хто сказаў, што ў кіно ходзяць толькі днём? Можна зладзіць рамантычную ноч для другой паловы, ці захапіць сяброў і ад душы пасмяяцца з камедыі.

У кінатэатры «Усход» працуе начны кіназал, дзе фільмы паказваюць да 4.00 — познія сеансы тут пачынаюцца каля 00.00 і 2.00. Таксама па суботах і нядзелях ёсць вечаровыя саенсы ў «Чырвонай зорцы» і «Космасе» — пачынаюцца каля 22.00−23.00.

Гульні

Nightcity — гэта хіба самы стары ў Гродне квэст, ён існуе з 2003 года. Кожныя два тыдні ў ноч з суботы на нядзелю каманды рухаюцца па горадзе і прыгарадах, выконваючы заданні, якія паступаюць праз інтэрнэт. Ужо стала традыцыяй сустрэць у горадзе чалавека з ліхтарыкам, які шукае схваныя літары і лічбы. Можна далучыцца да ўжо існуючай каманды ці заснаваць сваю.

Па пятніцах можна пагуляць у настолкі. Клуб настольных гульняў «Партал» штопятніцы ладзіць начныя гульнятэкі. Гульні самыя розныя — на рэакцыю, на асацыяцыі, з карткамі, з фішкамі. У клубе рэгулярна з’яўляюцца навінкі.

Да 2.45 можна пагуляць у квэст-руме «Quester» камандай ад 2 да 4 чалавек.

Боўлінг

Да 02.00 пагуляць можна ў забаўляльным цэнтры «Галактыка», да 6.00 — у боулінг-клубе «Метро».

Лязьні

Няма чаго рабіць? Ідзіце ў баню! Не, сур’ёзна. Аказваецца, некаторыя лазні ў Гродне і прыгарадзе працуюць кругласуткава. Напрыклад, «Старая Мельница», «С легким паром», «Усадьба в Лапенках», «У Вайса» і «Уют хаус». Пра карысць лазні казаць не даводзіцца. Там, глядзіш, і спаць захочацца.

Вакзалы

Гродзенскі аўтавакзал працуе кругласутачна, з перапынкам з 02.00 да 04.00. Каб падсілкавацца, там ёсць толькі аўтамат з прысмакамі і кавай.

На чыгуначным вакзале значна камфортней. Хоць і кажуць, што пасля рэстаўрацыі там стала менш месцаў, пасядзець і нават паляжаць атрымаецца. Унізе ёсць крама і кава-аўтаматы. На вакзале ёсць нават своеасаблівы хостэл — вельмі танныя пакоі адпачынку, пра якія можна спытаць у даведцы. А можна проста сядзець, піць каву з аўтамата, слухаць гудкі адыходзячых цягнікоў і думаць пра вечнае.


Мечтаете о красивом деревянном комоде? Предлагаем вам стильные и изящные комоды из массива дерева на сайте eco-massive.ru. Широкий выбор, отличное качество, привлекательные цены.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024