У вас бяссонніца? Жонка выгнала з дому? Вы “бачылі, як ад’язджае апошні трамвай” і хочаце гуляць усю ноч да ранку? Hrodna.life падказвае, куды можна схадзіць і чым заняцца ноччу ў Гродне, не мерзнучы пры гэтым на вуліцы.
Кавярні і рэстараны
Паесці піцы (і не толькі) можна ў кафэ Н2О да 5.00 у пятніцу і суботу, да 2.00 – у іншыя дні. Да 6.00 можна завітаць у рэстаран у боўлінг-клубе “Метро”.
Цягам тыдня да 2.00 можна наведацца ў “Стары лямус”, “Верас”, “Парнас”, “Пеликан”, “Палитру” і “Верону”. У пятніцу і суботу да 4.00 працуе “Хамелеон”, да 2.00 – “Полонез”, “Карчма у причала”, “Неман”, “Тройка”, “Фортуна” і “Туран”.

Кругласутачна працуе фаст-фуд “Колобки” ў парку Жылібера. Галоўнае – не трапіць на ранішні санітарны перапынак, калі каларытная прыбіральшчыца выганяе ўсіх венікам і швабрай.
Таксама кругласутачна працуе кафэ “Big Jones” на чыгуначным вакзале. Там вялікі выбар фастфуду: хот-догі, бургеры, бліны, піцы, роллы і шмат іншага.
Кафэ і піцэрыі
Піццы да 2.00 можна паесці ў “Пицца & кофе”, а ў пятніцу і суботу – яшчэ ў “Прего-пицца” і “Панораме”. У суботу і нядзелю – у “Ретро-пицца”.
Што датычыць кафэ, да 2.00 па пятніцах, суботах і нядзелях працуе “Архідэя”, па пятніцах і суботах – “Золотой телёнок”, “Панорама”, “Хани Кабани”. Акрамя панядзелка цягам тыдня да 2.00 можна завітаць у “Палубу”. Да 4.00 па суботах і нядзелях працуе “Werden”.
Адзінае месца, дзе па выходных да 4.00 (а па працоўных – да 2.00) можна выпіць кавы – кавярня “Цi&Кава”. Там частуюць аўтарскімі рэцэптамі кавы і гарачымі напоямі. Пры жаданні ў іх могуць дадаць алкаголь. “Цi&Кава” знаходзіцца паміж барамі “Лондан” і “Карыца”, таму гэта зручнае месца, каб узяць тайм-аут, выпіць кавы, і далей ісці адпачыць.
Бары
Амаль усе гродзенскія бары ў буднія працуюць да 23.00 і 00.00, а ў выходныя – да 2.00. Калі вы хочаце затрымацца, ёсць 14 бараў, якія працуюць дапазна: “Лондон”, “Корица”, “Релакс”, “City”, “Чемпи”, “ФанЭра”, “Чарли”, “Африка”, “Фарадей”, “Гудини”, “Coolbar”, “RockStar”, “Taboo Bar” і “Пушкин”.

Бар “Релакс” пазіцыянуе сябе як Gentlemen club і кожны дзень ладзіць жаночы ці мужчынскі стрыптыз. У “City” і “Гудини” бываюць дзіджэі і танцы-танцы-танцы. Паспяваць караоке можна ў барах “ФанЭра”, “Taboo Bar” і “Пушкин”. У барах “Корица” і “RockStar” вы сустрэнеце мясцовых музыкаў, панкаў і фрыкаў. У “Лондоне” ўбачыце стылізацыю пад англійскую сталіцу, паслухаеце якасны брыт-поп і вып’еце прывезенага з Брытаніі эля. У кінабары “Чарли” скаштуеце пасля апошняга вячэрняга сеансу сушы і зап’еце кактэйлем. У ”Чемпи” можна паслухаць кавэр-бэнды ды пакаштаваць неапалітанскую піцу або брускету. У бары “Африка” можна палюбавацца go-go-шоў, скаштаваць кактэйлі і папаліць кальян. Адчуць атмасферу стымпанку можна ў бары “Фарадэй”. Да 10 ранку можна тусіць у “Coolbar”, які пазіцыянуе сябе як after party bar.
Африка
пн–чц: 20.00–03.00
пт, сб: 20.00–05.00
нд: 20.00–03.00
Фарадей
ат–чц: 18.00–04.00
пт, сб: 18.00–06.00
нд: 18.00–04.00
Гудини
пн–чц: 12.00–02.00
пт: 12.00–04.00
сб: 15.00–04.00
нд: 15.00–02.00
Корица
пн-нд: 12.00-4.00
Чемпи
пн–нд 16.00–04.00
Чарли
пн-аў: выходныя
ср-нд: 18.00-06.00
ФанЭра
чц: 20.00–03.00
пт, сб: 20.00–05.00
нд: 20.00–03.00
Coolbar
пт, сб: 22.00–10.00
нд: 22.00–08.00
Пушкин
пн–чц: 18.00–02.00
пт: 18.00–06.00
сб: 15.00–06.00
нд: 15.00–02.00
RockStar
пн–чц: 18.00–02.00
пт–нд: 18.00–04.00
Лондон
пн–нд: 17.00–04.00
City
пн–ср: 19.00–03.00
чц–сб: 19.00–07.00
нд: 19.00–03.00
Taboo Bar
пн–чц: 19.00–04.00
пт: 19.00–09.00
сб: 17.00–09.00
нд: 17.00–04.00
Релакс
нд–чц: 21.00–04.00
Клубы
З чацвярга па суботу ўсе клубы Гродна працуюць да 4 ці 6 гадзін раніцы.
Казіно
Буйныя казіно ў Гродне пазачыняліся, затое шматлікія гульнявыя клубы адкрыты кругласутачна. Праўда, яны і іх наведнікі рэгулярна трапляюць у зводкі міліцыі. Таму не рэкамендуем.

Начныя кінасеансы
Кіно – класічны від адпачынку. Хто сказаў, што ў кіно ходзяць толькі днём? Можна зладзіць рамантычную ноч для другой паловы, ці захапіць сяброў і ад душы пасмяяцца з камедыі.
У кінатэатры “Усход” працуе начны кіназал, дзе фільмы паказваюць да 4.00 – познія сеансы тут пачынаюцца каля 00.00 і 2.00. Таксама па суботах і нядзелях ёсць вечаровыя саенсы ў “Чырвонай зорцы” і “Космасе” – пачынаюцца каля 22.00-23.00.
Гульні
Nightcity – гэта хіба самы стары ў Гродне квэст, ён існуе з 2003 года. Кожныя два тыдні ў ноч з суботы на нядзелю каманды рухаюцца па горадзе і прыгарадах, выконваючы заданні, якія паступаюць праз інтэрнэт. Ужо стала традыцыяй сустрэць у горадзе чалавека з ліхтарыкам, які шукае схваныя літары і лічбы. Можна далучыцца да ўжо існуючай каманды ці заснаваць сваю.
Па пятніцах можна пагуляць у настолкі. Клуб настольных гульняў “Партал” штопятніцы ладзіць начныя гульнятэкі. Гульні самыя розныя – на рэакцыю, на асацыяцыі, з карткамі, з фішкамі. У клубе рэгулярна з’яўляюцца навінкі.
Да 2.45 можна пагуляць у квэст-руме “Quester” камандай ад 2 да 4 чалавек.
Боўлінг
Да 02.00 пагуляць можна ў забаўляльным цэнтры “Галактыка”, да 6.00 – у боулінг-клубе “Метро”.

Лязьні
Няма чаго рабіць? Ідзіце ў баню! Не, сур’ёзна. Аказваецца, некаторыя лазні ў Гродне і прыгарадзе працуюць кругласуткава. Напрыклад, “Старая Мельница”, “С легким паром”, “Усадьба в Лапенках”, “У Вайса” і “Уют хаус”. Пра карысць лазні казаць не даводзіцца. Там, глядзіш, і спаць захочацца.
Вакзалы
Гродзенскі аўтавакзал працуе кругласутачна, з перапынкам з 02.00 да 04.00. Каб падсілкавацца, там ёсць толькі аўтамат з прысмакамі і кавай.
На чыгуначным вакзале значна камфортней. Хоць і кажуць, што пасля рэстаўрацыі там стала менш месцаў, пасядзець і нават паляжаць атрымаецца. Унізе ёсць крама і кава-аўтаматы. На вакзале ёсць нават своеасаблівы хостэл – вельмі танныя пакоі адпачынку, пра якія можна спытаць у даведцы. А можна проста сядзець, піць каву з аўтамата, слухаць гудкі адыходзячых цягнікоў і думаць пра вечнае.
Мечтаете о красивом деревянном комоде? Предлагаем вам стильные и изящные комоды из массива дерева на сайте eco-massive.ru. Широкий выбор, отличное качество, привлекательные цены.


