Горад

З тэлефоннай будкай і півам у слоіках: на Тэлеграфнай адкрываецца бар-музей «На провадзе»

Гродзенскі калекцыянер, уладальнік «Цікавага музея» Алег Ёрш 7 жніўня адкрывае на Тэлеграфнай, 14 бар новага фармату. «На провадзе» задуманы як бар з лёгкай закускай і музеем. Пра ідэю незвычайнага месца ўладальнік распавёў Hrodna.life.

Бар адкрываецца на вуліцы Тэлеграфнай, таму і назва сімвалічная — «На провадзе». Ідэя назвы належыць гродзенскаму мастаку Алесю Сураву.

«Інтэр'ер — гэта мая калекцыя, часткова з „Цікавага музея“, — распавядае Алег Ёрш. — Сталы і многае іншае зроблена з падручных сродкаў, я ўжо не першы год працую ў напрамку трэш-арту».

Бар «на провадзе» на вуліцы Тэлеграфнай. Фота: Руслан Кулевіч
Інтэр'ер бара. Фота: Руслан Кулевіч
Туалет у бары. Фота: Руслан Кулевіч
Алег Ёрш паказвае савецкую тэлефонную будку. Фота: Руслан Кулевіч

У бары можна ўбачыць больш за два дзясяткі старых тэлефонных апаратаў, халадзільнікі ў выглядзе гардэробных, плакаты розных эпох, а таксама савецкую тэлефонную будку 1960-х гадоў. Да ўсіх экспанатаў можна дакранацца і фатаграфавацца з імі.

«Такую будку ўжо не знойдзеш, а ў маёй калекцыі ёсць яшчэ адна, толькі старэй. Было б добра ўсталяваць яе каля бара. Упэўнены, людзі б з задавальненнем фатаграфаваліся. Але гэтае пытанне трэба ўзгадняць з архітэктурай», — кажа Ёрш.

Алег абяцае, што ва ўстанове будзе насычанае меню: рыбныя і мясныя закускі, розныя гатункі гарбаты і напоі ў паўлітровых слоіках, як у савецкія гады.

«Вернемся ў мінулае на некалькі дзесяцігоддзяў. У нас будуць кантаваныя шклянкі з падшклянкамі, савецкія талеркі і добрае меню. Упэўнены, у нашым бары будзе цікава ўсім. З першага разу яго „не перажуеш“. Сюды трэба будзе вярнуцца, таму што мы плануем абнаўляць меню і інтэр'ер. З 7 жніўня адкрыемся ў тэставым рэжыме, будзем глядзець, што трэба нашым кліентам».

Алег гатовы асабіста праводзіць экскурсіі па ўстанове і распавядаць гісторыю экспанатаў.

Алег Ёрш — гродзенскі калекцыянер. У 2017 годзе ён адкрыў «Цікавы музей» на вуліцы Замкавай. Там сабраны прадметы побыту мінулых стагоддзяў - больш за 600 экспанатаў. Таксама Алег працуе ў напрамку трэш-арту і праводзіць выставы па ўсё краіне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025