Людзі і справы

«У Гродне не прыжыліся». Як гродзенцы вяжуць і носяць балаклавы (не тыя, пра якія вы падумалі)

Балаклавы застаюцца ў трэндзе некалькі сезонаў — і будуць актуальныя ў 2022 годзе. Мадэлі хадзілі ў іх на модных паказах, свае балаклавы выпускалі модныя брэнды. У Гродне ёсць некалькі майстрых і крамаў, якія прапануюць вязаныя балаклавы. Прадаўцы разыходзяцца ў меркаваннях. Хтосьці прадае па 20 вырабаў у сезон гродзенцам ад 3 да 53 гадоў, а хтосьці лічыць, што мужчыны і зусім не хочуць іх купляць. А заможныя жанчыны, выбіраючы аксэсуар ручной працы, турбуюцца аб сваёй прычосцы.

Ганна з Гродна пачала вязаць балаклавы зімой 2021 года. Яна робіць на заказ аксэсуар любога колеру і формы. У гатовы заказ кладзе падаруначкі. У сезон дзяўчына прадае ад адной да пяці работ. Асноўныя яе кліенты — дзяўчыны 10−15 гадоў.

Ганна сцвярджае, што балаклавы папулярныя ў Гродна — яна бачыла іх на гродзенцах шмат разоў. Кошт яе вырабаў - 15−35 рублёў. Са слоў дзяўчыны, на гэтым можна зарабляць.

«Балаклавы вяжуцца па вашым індывідуальным мерках. Мы можам выбраць менавіта той дызайн, які вам па душы, — прапануе яшчэ адна майстрыха. — Мяккая, зручная, цёплая. <…> Балаклава можа замяніць табе адначасова і галаўны ўбор, і шалік. Гэта вельмі зручна».

У складзе яе балаклаваў 100% мікрапааліэстар, які «не дасць замерзнуць». Ёсць вырабы з заячымі вушкамі, вушкамі мішак і звычайныя. Балаклавы вяжуцца строга па мерках кліентаў. На працу ў дзяўчыны сыходзіць 4−6 дзён. Цэны яна просіць удакладніць у дырэкце.

Лепш за ўсё балаклаву сціраць уручную, але дапушчальнае мыццё ў машыне на далікатным рэжыме.

Балаклава — гэта галаўны ўбор з прарэзамі для вачэй і рота. Лічыцца, што яго вынайшлі салдаты брытанскай арміі, калі падчас Крымскай вайны замярзалі пад горадам Балаклавай. Яго выкарыстоўвалі паляўнічыя, вандроўцы, спартсмены. У Беларусі балаклава можа стойка асацыявацца з дзейнасцю сілавікоў падчас пратэстаў. У 2018−2019 годзе балаклаву пачалі выкарыстоўваць дызайнеры і мадэльеры. Напрыклад, яна з’явілася ў калекцыі Calvin Klein, Gucci, Paco Rabanne, Alexander Wang.

Заказчыкі - ад 3 да 53 гадоў

Аліна вяжа з пачатковай школы. Спачатку «абвязвала» сям’ю і сяброў, а год таму зрабіла гэта сваім рамяством. Балаклавы пачала вязаць зімой 2020 года.

 — Узялася за іх, таму што, з’яўляючыся звыштворчай і вельмі неардынарнай адзінкай, убачыла ў іх нейкі выклік, эпатаж, правакацыю, калі хочаце, — кажа дзяўчына. — Мне жудасна падабаюцца рэчы яркія, з дэкорам, створаныя пад заказ, да канкрэтнай курткі, сумкі ці абутку — падбор матэрыялу вельмі працаёмкі працэс. Хачу, каб рэч ідэальна ўлівалася ў вобраз, у чалавека! І, натуральна, чым больш «вар'яцкі» запыт, тым больш шчаслівай робіць мяне заказ.

Балаклавы вельмі папулярныя як сярод дарослых, так і сярод дзяцей, лічыць Аліна. «Канкрэтна мне сустракаліся заказчыкі ва ўзросце ад 3 да 53 гадоў», — распавяла дзяўчына. За мінулую зіму яна стварыла каля 20−25 штук. Цікавяцца імі і хлопцы, і дзяўчаты. «Тым больш, улічваючы тое, што большасць мадэляў лёгка трансфармуюцца ў шапку».

Цэннік залежыць ад кошту самой пражы, мадэлі і дэкору. Цяпер гэта — ад 35 рублёў. Зарабіць на гэтым можна, але даход хутчэй дадатковы, чым асноўны, распавяла Аліна.

Закон Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі забараняе хаваць твары пад маскамі і балаклавамі. За гэта нават затрымлівалі - напрыклад, падчас маршаў не дармаедаў у 2017 годзе.

«112 рублёў - сабекошт пражы»

 — Балаклавы не прыжыліся ў Гродне. У мінулым годзе ў сезон многія расійскія майстрыхі пачалі вязаць гэтыя балаклавы. Але Гродна іх не прыняло. Адзінае, што прыняло — гэта дзіцячыя балаклавы, якія да нас прыйшлі з TikTok: з плюшавай пражы, з вушамі. Чыста як наіўны дзіцячы прыкол. І вось гэтыя балаклавы дзіцячыя і былі досыць папулярныя. За мінулую зіму мы прадалі штук 20. Таму казаць аб папулярнасці балаклавы ў Гродна мы б не сталі адназначна, — распавяла ўладальніца крамы «Творим с Марусей».

Крама супрацоўнічае з майстрамі, якія шыюць балаклавы. Майстроў у краме не раскрываюць — маўляў, тады кліенты прыйдуць наўпрост да іх.

 — Балаклавы — зусім нязручны момант у плане прычоскі. Жанчына, якая паважае сябе і хоча набыць дарагую рэч ручной працы, з’яўляецца плацежаздольнай і працуе на адпаведнай пасадзе. Ёй важны знешні выгляд, яна не можа дазволіць сабе прыехаць на працу з непрыгожай прычоскай. Таму балаклавы — вельмі нязручна.

У краме лічаць, што балаклавы — хутчэй спартыўная вопратка. Сярод пакупніц крамы больш папулярныя хусткі. Мужчыны наогул не цікавяцца гэтым таварам.

Казаць аб адзіным цэнніку не даводзіцца, лічыць ўладальніца крамы. «Ёсць бабулі, якія вяжуць за тры рублі ўмоўна + кошт пражы. Вось і будзе вам цэннік. Але гэта будзе смешная якасць. Калі ўжо вязаць, то гэта павінна быць звязана не бабай Валяй з суседняга пад’езда, а нейкім стыльным майстрам, які разумее толк у сучаснай модзе. Таму падвесці вынік цэнніка нельга. Калі гэта будзе італьянская стокавая пража, то 56 рублёў толькі 100 грам пражы можа каштаваць. А на балаклаву трэба 200. Гэта значыць, 112 — гэта кошт пражы, груба кажучы», — раскрывае цэны дзяўчына.

 — Гэта значыць, балаклава — вельмі спецыфічны тавар, які цікавасць для гродзенцаў не моцна ўяўляе. Нічога ў гэтым патрэбнага людзі не ўгледзелі. Гісторыя з балаклавамі як з шапкамі «чалма». Гродна іх не прыняло. А Расія і Украіна шмат вязала. Напэўна, у Гродне больш разумныя і практычныя людзі жывуць.

Дзе яшчэ купіць балаклавы?

У Instagram ёсць і іншыя акаўнты па вырабе балаклаў у Гродне. Напрыклад, Плюшевая балаклава Гродно і Плюшевые балаклавы. Верагодна, яны ўжо не актуальныя.

Таксама балаклаву можна купіць на папулярных маркетплейсах — напрыклад, Wildberries, Lamoda або OZON. Кошты — ад 5 да 800 рублёў. Ёсць нават балаклавы ад Gucci. Асобна можна шукаць балаклавы мужчынскія, жаночыя і дзіцячыя. А на сайтах накшталт Pinterest і ў модных часопісах можна прачытаць, як абраць і з чым насіць гэты аксэсуар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024