Людзі і справы

«Бачу тое, што страчана, і хачу, каб гэта пабачылі іншыя». Студэнт-гісторык Саша Перагудаў пра гродзенскую гісторыю ў сучаснасці

«Зараз больш кажуць, што Гродна трэба зрабіць прывабным для турыстаў. А па мне, то і для гродзенцаў не менш важна ведаць гісторыю свайго горада», — кажа Саша. А каб ведаць — трэба бачыць, мяркуе ён. Таму хлопец намагаецца паказаць страчаны Гродна і так спалучыць мінулае з сучасным.

Зараз на 15 вуліцах горада з’явіліся шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц — адміністрацыя горада адгукнулася на петыцыю Hrodna.life. Саша быў сярод яе ініцыятараў. Яшчэ раней ён зрабіў фотапраект, дзе да выяваў сучасных вуліц былі далучаны іх гістарычныя фотаздымкі.

Гісторыя — гэта тое, што мінула. Выгляд горада змяняўся неаднаразова і аднавіць усё проста немагчыма. Але тут на дапамогу могуць прыйсці сучасныя тэхналогіі. «Што да шыльдаў з гістарычнымі назвамі, то я быў далёка не першым, хто прапаноўваў размясціць іх. Алесь Госцеў, Віктар Саяпін, Андрэй Вашкевіч ды іншыя гісторыкі гаварылі пра гэта намнога раней», — заўважае ён.

Ды і ў іншых гарадах — у Мінску, Клецку, Баранавічах, Міры такія шыльды ўжо з’явіліся.

Баранавічы
Мінск
Мір
Клецк

Магчыма, поспех у Гродне прынесла менавіта новая форма звароту да ўладаў - тое, што петыцыя з’явілася ў медыях і атрымала рэзананс. Ды і сітуацыя з бязвізавымі турыстамі відавочна паспрыяла. Такім чынам, чарговы захад даў свой плён і стаў агульным здабыткам. Паказаў, што гродзенцы таксама могуць удзельнічаць ў канструяванні гарадской прасторы.

Праўда, форму шыльдаў, што прапанавала суполка маладых гісторыкаў, не прынялі. Яна застанецца толькі ў дызайн-праекце аўтаркі, Вікі Андруковіч.

Аказалася, што падобныя па зместу планшэты ўжо распрацаваны і рыхтуюцца да ўсталявання.

[irp posts="9902″ name="У гістарычным цэнтры Гродна з’явяцца інфармацыйна-турыстычныя стэнды"]

«Гэта таксама добрая навіна — важна не тое, каб менавіта нашу прапанову прынялі, а каб гэтай інфармацыі пра гісторыю было ў горадзе больш», — лічыць Саша. Тады і турыстам будзе цікавей хадзіць па горадзе, і жыхары даведаюцца больш пра яго гістарычныя месцы. А сваю ўзнагароду праект пад назвай «Вяртанне імёнаў» усё ж атрымаў. Ён перамог у конкурсе ідэй «Разам да справы», што праводзіла кампанія «Будзьма!» і Школай маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA напрыканцы мінулага года.

Зараз праект з размяшчэннем у Гродне «гістарычных» шыльдаў ужо мае працяг. Вясной такія ж таблічкі з’явяцца яшчэ на 25 вуліцах у цэнтры горада.

А тое, што ўжо (ці пакуль) нельга пабачыць, можна ўзгадаць, прагартаўшы яшчэ раз фотапраект Аляксандра Перагудава «Сустрэча стагоддзяў». У ім таксама без сучасных камп’ютарных тэхналогій не абышлося.

[irp posts="1182″ name="Сустрэча стагоддзяў: Аляксандр Перагудаў аб’яднаў гістарычныя і сучасныя фота Гродна"]

фота А. Перагудава
Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025