Змены на «Гродна Азот» няпоўныя, працуюць супрацоўнікі, якія яшчэ не прайшлі доўгае навучанне. Але адміністрацыя не зможа спыніць завод, таму што ў іх такі загад, сказаў супрацоўнік завода Уладзімір Жураўка ў прамым эфіры ў Instagram Андрэя Ірхі.
Пра Уладзіміра стала вядома, калі ён запісаў відэа аб сваім далучэнні да стачкі. Цяпер Уладзімір на бальнічным лісце, жыве не дома, адмаўляецца ад падтрымкі і не збіраецца з’язджаць за мяжу. Hrodna.life выбраў галоўнае з размовы.
Нічога пасля выстаўлення патрабаванняў да кіраўніцтва горада і кіраўніцтва адміністрацыі не памянялася, як і ў горадзе. Праз тыдзень-два пасля прылёту «прамяністага» толькі ўзмацніўся ціск на ўсіх актывістаў.
На «Азоце» далі трынаццатую зарплату — раптам знайшлі грошы. У сярэднім людзі ад 300 да 600 рублёў атрымалі аднаразова. Паднялі на 15% заробак у гадзіну-тарыф — раптам знайшліся сродкі. Гэта такія смешныя грошы. Чуў сярод сваіх калегаў, што мы гатовыя заплаціць і больш гэтых 13 заробкаў, толькі памяняйце што-небудзь. Праблема была ў тым, што арганізаваны страйкам выстаўляў палітычныя патрабаванні. Мы не маглі на сваім прадпрыемстве на законным узроўні нават весці перамовы. Мы чулі: «Ад нас гэта не залежыць».
На «Азот» пачалі прыганяць міліцыю, рупары. 25 жніўня 28 «азотаўцаў» затрымалі па дарозе з працы. Па супадзенні 26 жніўня была сустрэча з Каранікам [Уладзімір Каранік — старшыня Гродзенскага аблвыканкама — Hrodna.life]. Мы паднялі пытанні наконт «плошчаў», якія нам дазвалялі і перасталі дазваляць, збораў, «ціхароў». І з нагоды беззаконня: людзі без сімволікі і лозунгаў, ідучы дадому з працы былі затрыманыя. Каранік распарадзіўся, каб усе тэлефоны затрыманых былі вернутыя. У гэты ж вечар усім усё вярнулі. Адміністрацыя паабяцала, што на гэтай справе убачаць іх працу. Адміністрацыя сапраўды спрацавала — па заканчэнні 60 сутак ні адна справа з 28 да суда не дайшла.
У нас усё было засяроджана на «Азоце». Прыходзілі людзі са Следчага камітэта і пракуратуры, патрабавалі спісы ўсіх «стачкамаўцаў». Працавалі з нашым кіраўніцтвам. З асабістай справай Юры [Юры Рававы, лідар страйкаму, з’ехаў у Польшчу — Hrodna.life] хадзілі. Прыходзілі «ціхары» здымаць на «Азот». У мяне асабіста быў дыялог з кіраўніцтвам. Мне сказалі: «Вы зразумейце, у вас на „Азоце“ усё пачынаецца, усе шэсці. Вы, калі дойдзеце да горада, збіраеце шмат тысяч людзей». Дзе зараджаецца рух, пачынаецца і ціск.
На заводзе з кім ні размаўляеш — усе гатовыя на словах. Але ўсе чакаюць большасці, а не хочуць яе фармаваць. «Дзённікі», дзённая служба, прыкрываюцца тым, што ад іх мала што залежыць — іх лёгка замяніць. Усё залежыць ад тэхнолагаў, тэхналагічнага персаналу, якім я і з’яўляюся. Мой стаж — звыш 14 гадоў у гэтым цэху. У мяне самае складанае працоўнае месца. Я вяду тэхналагічны рэжым. Я — аператар, павінен прымаць аператыўныя дзеянні і меры ў выпадку ўзнікнення пазаштатных сітуацый. Вяду кантроль — тэмпература, ціск, выдаткі. Ажыццяўляю кантроль і ўношу карэкціроўку ў працэс — навучаны менавіта на адпрацоўку аварыйных і пазаштатных сітуацый.
Аднаго-двух-пяць чалавек можна замяніць заўсёды. <…> Апаратчыку, які з пажаранебяспечнай сітуацыяй не мае справы, пасля двух-чатырох месяцаў трэба яшчэ столькі ж працаваць пад наглядам. Аператару 6-га разраду фармальна трэба навучацца паўгода і столькі ж працаваць пад наглядам. «Дзяды», пенсіянеры, якія нас вучылі, казалі: калі ты не прайшоў два-тры спыненні цэху — ты яшчэ не аператар. Гэта два-тры гады трэба адпрацаваць.
Хлопцы пачалі збірацца перад прахадной заводакіраўніцтва з 7 раніцы [26 кастрычніка — Hrodna.life]. У асноўным праца пачынаецца на прадпрыемстве з 8. Яны пачалі збірацца з 7, каб бачыць колькасць салідарных людзей. Народ сапраўды пачаў збірацца — збіралася крытычная маса. Супрацоўнікі праваахоўных органаў правільна спрацавалі. Калі б яны не пачалі затрыманні і разгон, там да 8.00 утварылася б проста неверагодная колькасць людзей. Людзі ўбачылі б насамрэч сваю колькасць, калі нас шмат — ніхто не баіцца. Сілавікоў было столькі ж — гэтыя стрэльбы, гэтая іх форма… У 7.20−7.30 мы пачалі перагаворвацца c імі. У 7.30 пачаліся затрыманні - ім па рацыі была дадзена каманда затрымліваць.
Мяне затрымалі трэцім. У аўтобусе было чалавек 30−40 — сядзелі на ўсіх «сядушках» і падлозе. Усяго былі два аўтобусы. Хлопец, якога заводзілі першым жорстка, проста спытаў: «Я што, злачынец?». Перад намі яго тварам у падлогу ў канец аўтобуса і дубінкай, і кулакамі, і нагамі… Амапавец крычаў, абражаў… <…> Другога — тварам у падлогу, ракам усіх ставілі, адзін на аднаго клалі. Далей менавіта збіваць у аўтобусе — не збівалі. Мы сядзелі рукі за галаву, тварам у падлогу. Былі выкрыкі: «Што, бл*, працаваць не хочам?». Хлопца спрабавалі прымусіць разблакаваць тэлефон, ён адмовіўся, сказалі: «У РАУС разблакуеш». І ён пры нас зламаў яго аб калена. З людзьмі ў балаклавах было непрыемна: стаўленне як да быдла.
Два-тры чалавекі пачалі бляяць як авечкі: «Адпусціце, мне на змену, мне на змену». Астатнія не рыпаліся: сыпалася па галовах. Было жудасна бачыць, як ходзяць па тваіх таварышах, калегах, калі да цябе як да быдла ставяцца, а ты бляеш: «Адпусціце, мне трэба змену прымаць». Не буду прад’яўляць хлопцам — за страх нельга асуджаць. Са слоў калег ведаю, што пазней да заводу прыехалі аўтазакі і ваенная тэхніка — людзей дубінкамі на прахадную гналі.
У РАУС было зусім іншае стаўленне. Супрацоўнікі, калі іх твары адкрытыя і прозвішчы ёсць у пратаколах, паводзяць сябе па-іншаму. <…> Пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях не склалі ні на каго. Склалі пратаколы апытання і пратаколы затрымання. У кагосьці адабралі тэлефоны. Пракурор горада папярэдзіў аб адказнасці за заклік да страйку. <…>
«Аміяк-3» — адзін з самых буйных цэхаў, «кроў» завода. Там самы кваліфікаваны персанал, яго цяжэй за ўсё падрыхтаваць. Сітуацыя па працоўных на мінулым тыдні стала вельмі напружанай. У панядзелак у парушэнне ўсіх працоўных кодэксаў - дзе працоўная інспекцыя, дзе пракуратура — людзі сядзелі 24 гадзіны. У нас гэта катэгарычна забаронена. Пажара- і выбуханебяспечная вытворчасць — там патрэбна канцэнтрацыя, увага, вастрыня розуму, рэакцыі. А калі чалавек 24 гадзіны… Знайшліся чатыры героі, якія пайшлі на 36 гадзін, рыхтуючы грудзі для ордэнаў, для медалёў, падстаўляючы сваіх калегаў, якіх будуць звальняць за гэта…
Ситуация на этой неделе лучше не стала. Кто не подал в стачку, начали болеть очень сильно. Врачи в городе хорошие, здоровье «азотовцев» они берегут. Поэтому 60−70% операторского персонала не выходило. Смены были страшные — 50% (от полного состава Hrodna.life). Некоторые люди там без выходных сидят. Работают начальники отделений, инженеры — не сменный персонал. Сейчас набирали людей отовсюду из тех, кто у нас раньше работал. У нас, вообще, если ты отсутствовал на рабочем месте полгода, обязательно должен сдавать экзамен и проверку знаний проходить. Свыше года — стажировку. Товарища командировали, который у нас 12 лет не работал — ну, что делать… Собирают сборную солянку по заводу. Политика такова, что заводом управляет не технологи, не администрация, а силовики. Таких специалистов, как я, штрейкбрехеры не заменяет еще полгода. Сейчас администрация тянут время — всех неугодных уберут всё равно.
Уверен, что расчет один: больничные когда-то закончатся. Я слышал, что даже если не будет ни одного оператора, цех остановить не дадут. Это политическое решение. Я представляю, что руководству сказали: если ты остановишь цеха — тебе наденут наручники. Я такую риторику слышал неоднократно. У них надежда одна: протесты спадут, у людей руки опустятся, они перестанут уходить в стачки. <…> У них есть 25%, которые пользуются ситуацией. Они прекрасно рвут двойную оплату, готовы подготавливать людей. <…>
В среднем я получал 1400−1500. Бывало больше — премии, отпускные, матпомощи. Когда ремонтный месяц и мы работаем вообще без выходных, 1000 долларов зарабатываем.
Но у меня немалый стаж, первый список вредности и высокий час-тариф. Это одна из самых лучших зарплат. Если молодой человек приходит слесарем, электриком и нет стажа, вредности, 800 рублей не получит. «Азот» получает «слезы» давно — престижное предприятие.
Людей, которые сейчас приходит из числа тех, кто раньше работал, мотивируют тем, что люди из нашего цеха идут на повышение в заводоуправление. Это управленцы. Для них это карьера, это другие зарплаты, это руководство — «белый дом». Им сложно отказать, когда приходит главный инженер или гендир. <…>
Я прекрасно знаю, что те специалисты и руководители, с которыми я общался, никогда бы в жизни не допустили ситуации, которая сейчас творится. Они бы никогда в жизни не позволили работать с таким количеством персонала. Если что-то случится — людей, рук не хватит. Когда полная смена, в аварийном ситуации не хватает рук — все в мыле. Все прекрасно понимают, что должны быть люди, которые сидят за компьютером и смотреть за системой, а должны быть те, кто срочно бежит тушить, выключать, перекрывать. <…> Я вижу ситуацию так, что сейчас все в заложниках, и они не руководят. Профессионалы такой опасности бы не допустили.
Почти 15 лет работаю — почти 15 лет слышу про этот комплекс. Такие баснословные деньги на него нужны, что просто нереально. Я знаю сметы и суммы — они были неподъемными для государства, даже когда у нас всё было хорошо. Обязательно должны были быть инвесторы, но условия для них были не очень комфортные. Это сказка, это несбыточно — при этой власти точно.
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…
Гродзенка Марына сумуе па прадукцыі "Малочны мір". Алену не задавальняюць заробкі дызайнераў у Беларусі. Гродзенец…