Больш за палова жыхароў Гродзенскай вобласці з’яўляюцца католікамі. Агулам гэта ў тры разы болей за колькасць католікаў Гомельскай, Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей разам узятых. Калі ў двухмільённым Мінску дзейнічае 16 парафій, то ў Гродна і Лідзе разам узятых 14. Улічваючы культурныя адрозненні вобласці, гэта дыспрапорцыя ўплывае на развіццё беларускага Касцёла ў цэлым. Для Hrodna.life сітуацыю прааналізаваў Арцём Ткачук.
Католікі вобласці складаюць болей за 40% ад усіх католікаў Беларусі. Пры гэтым трэба разумець, што насельніцтва Гродзеншчыны гэта 10% ад агульнай колькасці жыхароў краіны. Адметнай рысай з’яўляецца меркаванне, што ўсе каталікі рэгіёна лічаць сябе палякамі. Але гэта разыходзіцца з фактамі.
Паводле перапісу насельніцтва 2009-га, у Гродзенскай вобласці 231 тыс. чалавек аднесла сябе да палякаў. Калі лічыць, што кожны паляк з Гродзеншчыны — католік, гэта азначае што 60% тутэйшых католікаў лічаць сябе пераважна беларусамі ці рускімі.
Нягледзячы на гэта, набажэнствы на беларускай мове мове з’яўляюцца рэдкасцю, а ў некаторых парафіях адсутнічаюць увогуле. Гэта сітуацыя не можа не тармазіць працу над перакладам Бібліі, афіцыйным спеўнікам ці штодзённым малітоўнікам духоўных асобаў на беларускай мове. Атрымліваецца, што палове беларускага Касцёла гэта проста не трэба.
Лічба католікаў Гродзеншчыны працягвае змяншацца ўжо другое дзесяцігоддзе. Калі ў 1999 г. іх было 670 тыс., дык у 2013 паменела на 87 тыс. Гэта лічба ідзе ў нагу з агульнай стыстыкай — з 1999 г. колькасць жыхароў рэгіёну зменшылася больш чым на 80 тыс. Атрымліваецца за два дзесяцігоддзі менела толькі католікаў. Эміграцыя і агульная нізкая нараджальнасць робяць сваю справу. Святары з Мінску пацвярджаюць, што значная частка іх прыхаджан паходзяць з Гродзеншчыны. Асаблівым чынам выдзяляецца тут Іўеўшчына з яе высокім адсоткам католікаў і блізкасцю раёна да сталіцы.
Вобласць аб’ядноўвае 194 парафіі ці 40% ад агульнай колькасці парафій Беларусі. Гэта крыху меней чым у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але амаль у два з паловай разы болей за рэшту разам узятых дыяцэзій. Нават у параўнанні з суседзямі Гродзенская дыяцэзія выглядае буйной — на Беласточчыне існуе 112, у Віленшчыне — 95 супольнасцяў. Пры гэтым сярэдняя парафія Гродзенскай вобласці большая за адпаведную на Міншчыне на 250 чал.
У 8 з 17 раёнаў вобласці каталіцкіх парафій болей чым праваслаўных. За выключэннем Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў, такога ў Беларусі нідзе няма. Структура парафій склалася гістарычна і асаблівых змен пакуль не назіраецца. З 1999 г. было створана ўсяго 30 грамадаў, для параўнання ў Мінска-Магілёўска арганізавана 66, у Віцебскай — 63.
Гродзенская вобласць добра забяспечаная святарамі: з 400 ксяндзоў якія працуюць у Беларусі, палова служыць тут. Калі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на аднаго святара прыходзіцца каля 5 тыс. католікаў, то ў Гродзенскай меней за 3 тыс. Пры гэтым Гродна мае сваю семінарыю, святароў для рэшты краіны рыхтуюць у Пінску. Са 150-ці т.зв. дыяцэзіяльных святароў Гродзеншчыны, абсалютная большасць скончыла сваю семінарыю. Хадзілі чуткі пра аб’яднанне ўстановаў у адну, дзеля аптымізацыі (апошнія некалькі гадоў у гродзенскую штогод паступае 3−4 асобы, у Пінскую адна). Але размовы засталіся размовамі.
Гродзенскі Касцёл застаецца шматлікім і добра арганізаваным. Відавочна, што асноўныя праблемы беларускіх біскупаў - недахоп святароў, малалюднасць парафій і іншыя — турбуюць гродзенскага біскупа Кашкевіча значна меней. Дыяцэзія жыве сваім жыццём і сваімі праблемамі.
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …