Турысты, якія прыязджаюць у Гродна, скардзяцца на высокія цэны на пасутачную арэнду жытла. Самі гродзенцы бачаць у гэтым перспектыву для інвестыцый. Як выраслі турыстычныя плыні і як яны паўплывалі на цэны ў горадзе, разабралася “Наша Ніва”. 

Інвестыцыя акупіцца за пяць гадоў: як гродзенцы зарабляюць на турыстах па $1000 у месяц
Група турыстаў у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Турысты вымушаны здымаць кватэры ў “спальніках”

Цана за арэнду кватэры ў выхадныя дні ў цэнтры горада – ад 160 рублёў за ноч. У спальным раёне спыніцца танней: цэны пачынаюцца ад 120-140 рублёў за адну ці дзве асобы. У працоўныя дні цана ніжэй – 80-100 рублёў за кватэры з годным рамонтам. У буднія дні часцей за ўсё засяляюцца камандзіровачныя. Турысты прыязджаюць на выхадныя.

Інвестыцыя акупіцца за пяць гадоў: як гродзенцы зарабляюць на турыстах па $1000 у месяц
Цана арэнды кватэры ў Гродне. Скрыншот “Наша ніва”

“Ад таго, што цэны на арэнду жытла ў цэнтры вельмі высокія, частка турыстаў вымушаная размяшчацца ў спальных раёнах. Прычым нават у самых аддаленых, дзе да цэнтра рэальна далёка. Але розніца ў 100-150 рублёў за суткі пражывання для многіх істотная, таму турысты спыняюцца ў “спальніках””, – сказаў сураўмоўца “Нашай Нівы”. 

На выхадныя цана можа вырасці ў два разы

Некаторыя гаспадары здаюць кватэру мінімум на дзве ночы. На меншы перыяд гаспадары кватэру не здаюць. Адзін з самых танных варыянтаў у сайце kufar.by – 200 рублёў у выхадныя дні. Напрыклад, кватэра на вуліцы Кірава каштуе 320 рублёў. Двухпакаёвую кватэру з відам на драматычны тэатр і іншыя славутасці можна арэндаваць з 140 рублёў з панядзелка па чацвер і за 160 рублёў у суботу і нядзелю. На адзін дзень зняць кватэру нельга, а калі заехаць у пятніцу, то трэба заязджаць адразу на тры дні.

Інвестыцыя акупіцца за пяць гадоў: як гродзенцы зарабляюць на турыстах па $1000 у месяц
Цана арэнды кватэры ў Гродне. Скрыншот “Наша ніва”

Ёсць варыянты, калі за аднапакаёвую кватэру ў цэнтры хочуць 140 рублёў у буднія дні, а за ноч з суботы на нядзелю – 300 рублёў. За два выхадныя дні гэтую кватэру могуць здаць за 425 рублёў. 

Уласнікі кватэр зарабляюць не менш за $ 1000

Гродзенцы, з якімі пагаварыла “Наша Ніва”, задаволеныя тым, што кватэры здаюцца па высокіх цэнах. Да таго ж летам кватэры занятыя не менш, як 20 сутак на месяц. “Нават у самы кепскі месяц са здачы дзвюх кватэр чыстымі выходзіць не менш за $ 1 тыс.”, – сказаў суразмоўца “Нашай нівы”. 

У яго дзве кватэры – адна знаходзіцца ў спальным раёне, а другая каля гістарычнага цэнтра. Паводле яго словаў, у спальным раёне спыняюцца тыя, хто прыехаў у камандзіроўку, а кватэра каля цэнтра больш цікавіць турыстаў.  За ноч турысты гатовыя заплаціць 200 – 250 рублёў. 

Новая кватэра цалкам акупіцца за пяць гадоў

“Цяпер у нас ёсць кватэра ў адным са спальных раёнаў горада, яна даволі добра здаецца, у тым ліку і турыстам. Хоць праз аддаленасць да цэнтра даводзіцца браць не больш за 130-150 рублёў за суткі. У цэнтры цэны зусім іншыя, таму шукаем кватэру ў гістарычнай частцы горада”, – сказаў другі суразмоўца “Нашай Нівы”. 

Ён лічыць, што кватэры ў цэнтры Гродна з сённяшнімі цэнамі мусіць цалкам акупіцца за чатыры – пяць гадоў. На яго думку, гэта добрая інвестыцыя, бо “часу адбірае няшмат, а прыбытак годны”.

Чытайце таксама: