Людзі і справы

«Апранайся модна і не шкадуй грошай на сяброў і жанчын». Гродзенец Анатоль Пажараў пра свой вулічны стыль

Анатоля Пажарава можна сустрэць у цэнтры Гродна ледзь не кожны дзень. Вясной 2020 года яго заўважылі многія гараджане: 67-гадовы мужчына ходзіць у байцы з Бобам Марлі, ланцугамі і пярсцёнкамі. А ў летні сезон пераходзіць на «military style» — шорты, камізэльку і азіяцкі капялюш. Аб сэнсах моды, самых цікавых рэчах і ладзе жыцця Анатоль Пажараў распавёў Hrodna.life.

Анатоль аб’ездзіў Азію і Паўночную Амерыку. Ён родам з Сібіры. У канцы 1970-х ён разам з мамай пераехаў у Гродна, тут служыў у войску. У 1986 годзе, у складзе экспедыцыі па пошуку нафты, служыў мараком у Сінгапуры, у берагоў Паўднёвага В’етнама і Камбоджы. Трапіў ён туды праз сябра, які працаваў у «Нафтагазфлоце».

Пасля развалу Саюза вярнуўся ў Беларусь, але надоўга тут не затрымаўся: адправіўся на заробкі ў ЗША. За акіянам мужчына працаваў больш за 10 гадоў. Быў грузчыкам, будаўніком і кіроўцам фуры.

Вунгтаў - порт у В’етнаме. 1993 год. Анатоль з ахоўнікам судна.

«Вось так з канца 1980-х я ездзіў па розных краінах і вывучаў свет. Глядзеў на людзей, размаўляў з імі. Некалькі гадоў таму я канчаткова асеў у Гродне. Мне гэты горад спадабаўся, ён з багатай гісторыяй. Тут радзіма маіх продкаў. Зараз я на пенсіі, адпачываю, часам дапамагаю сябрам па будаўніцтве, а таксама займаюся калекцыянаваннем старадаўніх рэчаў».

Пярсцёнкі Анатоля. Першы ён купіў у Камбоджы. Другі - сапфір — у В’етнаме. Трэці - рубін — у часы студэнцтва ў студгарадку. Аддаў за яго апошнія на той момант грошы. Фота з архіву Hrodna.life, 2017 г.

Стыль з гісторыяй

Шматлікім рэчаў з гардэроба Анатоля ўжо больш за 20 гадоў, але мужчына да гэтага часу іх носіць. Кажа, яны стыльныя, якасныя і галоўнае — зручныя.

«Да такога кэжуал (casual) стылю адзення я прыйшоў не адразу. Я быў звычайным савецкім хлопцам, але, паездзіўшы па Азіі і Амерыцы, знайшоў сваё. Зараз, калі я шпацырую па Гродне ў такой вопратцы,
гродзенцы заўсёды ўсміхаюцца ў адказ, хтосьці нават падыходзіць фатаграфавацца. Шмат каму падабаецца мой азіяцкі капялюшык (коркавы шлем), такіх у горадзе я не бачыў. А нашу яго з 1980-х. У тропіках пастаянная спякота і мясцовыя носяць такія галаўныя ўборы, каб у галаву не напякло. Наша надвор’е ў апошні час нагадвае тропікі, так што мой капялюшык цяпер у самы раз».

«Заходняя культура на Гродна ўплывае вельмі моцна»

Пенсіянеру падабаецца, як апранаюцца гродзенцы. Кажа, у іх ёсць свой стыль, больш еўрапейскі з-за блізкай мяжы ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі.

«Гродзенцы часта выбіраюцца ў Польшчу ці Літву, там і апранаюцца. Гэта вельмі заўважна. Вось я нядаўна быў у Расіі - у Краснаярскім краі, дык там людзі зусім па-іншаму апранаюцца. Можна сказаць, больш па простаму. Так што магу з упэўненасць сказаць, што заходняя культура на Гродна ўплывае вельмі моцна».

Анатоль любіць «military style». Шмат ваенных рэчаў ён прывёз з ЗША. Кажа, вельмі зручнае адзенне для любых выпадкаў жыцця.

«Мне падабаецца такая вопратка, а ў амерыканскай арміі якраз усё прадумана для салдатаў. Калі вяртаўся ў Беларусь, я прывёз шмат вайсковых рэчаў, штосьці дагэтуль нашу. Я вельмі люблю Гродна і не дай бог які-небудзь канфлікт адбудзецца тут — вораг прыйдзе, я ж буду першым, хто сядзе ў акопах у вайсковай вопратцы і будзе абараняцца. За гады службы ў войску і экспедыцыях па Азіі, я вывучыў многія віды зброі розных краін свету».

5 парадаў ад Анатоля для мужчын:

  1. Апранайся чыста.
  2. Апранайся модна.
  3. Не шкадуй грошай на адзенне.
  4. Хадзі ў бары і кафэ.
  5. Не шкадуй грошай на сяброў і жанчын.

Укладвае душу ў свой стыль

Стыль Анатоля каментуе гродзенская стылістка Алена Бяляева:

«У чалавека багаты жыццёвы вопыт, ён бачыў значна больш, чым проста наваколлі Гродна. Таму шырата поглядаў выяўляецца і ў шыраце падачы сябе. Яму цяжка сябе змясціць у нейкія стандартныя рамкі.

Чалавек нестандартны, гэта заўважна па ўсім. Ён пражыў вельмі цікавае, разнастайнае жыццё. У яго ёсць усё для таго, каб праявіць сябе. Тым больш у гэтым узросце яму сорамна саромецца чаго-небудзь. Ён ўкладвае душу ў свой стыль і атрымлівае ад гэтага задавальненне.

Дарагія рэчы — значыць чалавек можа сабе іх дазволіць. Аксэсуары заўсёды звязаны з якімі-небудзь жыццёвымі ўспамінамі, а Анатолю ёсць што ўспомніць".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025