Людзі і справы

«Прыехаў паказаць фільм і затрымаўся». Амерыканскі рэжысёр нечакана знайшоў у Беларусі карані

Амерыканскі рэжысёр Ары Голд не думаў, што пасля паказу сваіх фільмаў у Мінску застанецца ў Беларусі даўжэй. Але раптам яму патэлефанаваў з-за акіяна брат і паведаміў, што Ары павінен затрымацца ў цэнтры Еўропы, каб даведацца больш пра свае беларускія карані. Пошукі прывялі амерыканца і на Гродзеншчыну.

Сапраўдны сюрпрыз

У кастрычніку Ары прадстаўляў у Мінску два сваіх фільмы «The song of Sway Lake» і «Adventures of power». Толькі ў Беларусі амерыканец даведаўся, што яго продкі па прозвішчы Франкель родам з мястэчка Поразава. Адтуль у пачатку 20 стагоддзя яны эмігравалі за акіян.

«Я трохі ведаю пра сваю сям’ю, — распавядае Ары. — Ведаю, што ў пачатку 20 стагоддзя яны жылі ў Гродзенскай губерні пад прозвішчамі Франкель і Воўк. А наогул, я гастраляваў па балтыйскіх краінах і вырашыў заехаць у Беларусь, паказаць свае фільмы. І ўжо тут мне патэлефанаваў брат і сказаў, што ў мяне ў гэтай краіне і ва Украіне ёсць карані. Гэта стала поўнай нечаканасцю. Сапраўдны сюрпрыз».

Ары Голд у рэдакцыі Hrodna.life

«Заставацца было небяспечна»

Ары мяркуе, што яго продкі вырашылі пакінуць Расійскую імперыю і роднае Поразава, магчыма, з-за яўрэйскіх пагромаў, якія ў пачатку 20 стагоддзя пракаціліся па гарадах і мястэчках.

«Маёй бабулі Фрыдзе Фрэнкель, калі яна з’яжджала са сваімі бацькамі з Поразава, было ўсяго 1,5 года. Я ніколі ад яе не чуў размоў пра прычыны, па якіх яны вырашылі пакінуць роднае месца. Але, мяркуючы па гісторыі дзядулі, які родам з Купіна ва Украіне, там былі вядомыя выпадкі нападаў на яўрэяў, а таксама шматлікія пагромы. Таму, я лічу, што ў той час заставацца ў Расійскай імперыі яўрэям было небяспечна. Магчыма, штосьці адбылося і ў Поразаве. Былі сведчанні, што ў гэтым мястэчку адбыўся падпал, можа і гэта стала асноўнай прычынай, каб яны пакінулі роднае месца».

Ары Голд у цэнтры Гродна чытае аб’яву аб рэгістрацыі на Green Card. У пачатку 20 стагоддзя яго сваякі без латарэі змаглі эміграваць за акіян

Незвычайныя пачуцці на землях продкаў

Першапачаткова Франкелі прыбылі ў Манрэаль (Канада) у 1903 годзе, а адтуль адправіліся ў Нью-Ёрк. За акіянам сям’я займалася гандлем.

«Я зусім не чуллівы чалавек, але ва ўкраінскім Купіне і беларускім Поразаве я адчуў нейкія незвычайныя пачуцці, нейкую сувязь часоў. У Купіне, напрыклад, адчуў моцнае жаданне жыць свайго прадзеда, які вырашыў пакінуць гэтае месца з-за пагромаў, а ў Поразаве я сустрэў людзей з прозвішчам Воўк. Такое дзявочае прозвішча было ў маёй прабабулі. Магчыма, гэтыя людзі ў Поразаве і мае далёкія сваякі. Але чаго-небудзь расказаць мне яны не змаглі. Бачыў у гэтым мястэчку і сінагогу, і яўрэйскія могілкі. Там могуць быць пахаваныя і мае продкі».

Ары Голд у Поразаве з сям’ёй Воўк
Чарада абставінаў прывялі Ары і ў Гродна. Ён вырашыў паглядзець тут музеі і мясцовую сінагогу.

«Упершыню ў Беларусі я апынуўся ў сярэдзіне кастрычніка. Мне тут падабаецца, я не супраць паказаць свае фільмы і ў іншых гарадах краіны. Як доўга я тут затрымаюся, яшчэ не ведаю. Усё будзе залежаць ад пошукаў. Пасля Беларусі я планую паехаць ва Украіну і Грузію».

Ары Голд У Гродне з мясцовым яўрэем
Ары Голд са знаёмай з Мінска на вуліцы ў Гродне

У Поразаве каля кароўніка
Падзяліцца
Меткі: замежжа

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025