Дудар Аляксандр Журо
Гарадзенец Аляксандр Журо мае вышэйшую архітэктарскую адукацыю, але жыццё прысвяціў музыцы. Яго пасіяй стаў архаічны інструмент — дуда. Граннем на ёй музыка пацешыў аматараў аўтэнтычнага гучання, сабраных 15 кастрычніка ў краме «Лёля». Hrodna.life паразмаўляў з Аляксандрам пра дуду і дударства ў Беларусі.
На тэрыторыі Беларусі ўжыванне дуды зафіксавана на поўначы — пераважна на Віцебшчыне. Гродзеншчына ў ХІХ ст. была намнога больш мадэрнізаваная, і такія архаізмы, якім лічылася і дуда для нашага рэгіёна, этнографы ўжо не зафіксавалі.
Наогул мяжа XIX-XX ст. зрабіла рэвалюцыю ва ўсіх праявах традыцыйнай культуры: старажытныя ўбранні саступалі больш папулярнай і «багатай» вопратцы, якую прадстаўляла прамысловасць, адыходзілі нейкія прылады працы.
Тое ж здарылася і з музычнымі інструментамі - жалейка і дуда саступілі месца скрыпкам і гармоніцы. Прагрэс не стаяў у музыцы — майстэрства і ў народзе станавілася больш складаным, шырокім у дыяпазонах. Дуда не магла задавольваць узрастаючыя меламанскія патрэбы.
Этнографы сто гадоў таму назіралі заняпад дударста — інструмент меў выключна абрадавыя функцыі. А ў сярэдзіне ХХ ст. адыйшлі апошнія аўтэнтычныя дудары ў Беларусі, ды і гралі яны толькі ў сваёй маладосці - фактычна, дуду перасталі ўжываць недзе перад апошняй вайной. Зараз рэканструктары аднаўляюць гучанне аўтэнтычнай літоўска-беларускай дуды.
Ніякая музычная навучальная ўстанова ў Гродне не дае такой адукацыі. Толькі ва ўласна музыкаў, якія самыя практыкуюць дуду.
[irp posts="396″ name="Практычнасць і эстэтычнасць. У Гродне адкрылася новая этнакрама «Лёля""]
Арганізаванай вытворчасці гэтага інструмента ў Беларусі няма, але можна замовіць у адмысловых майстроў - у Мінску пераважна. Сам люблю больш граць на дудзе, але пры патрэбе і я магу змайстраваць. Вось інструмент, на якім сёння граў - зрабіў уласнымі рукамі.
Думаю, каля 500 долараў. Дарэчы, многія ўдасканальваюць рознымі прыбабахамі - разьбой, бронзавымі ўпрыгожаннямі і г. д. Я ж раблю стаўку на давядзенне будучага інструмента да максімальна лепшага гучання, больш прыдатнага функыянальнага карыстання.
Хутчэй, у вялікіх гарадах: Мінску, Маскве, Піцеры — там, дзе больш цаніцеляў аўтэнтычнай дуды. І тое, гэта часцей у пары з іншым дударом — музыка атрымліваецца больш багатай у гучанні і разнастайнай.
Больш-менш нармальна атрымліваецца падзарабіць на вяселлях. Але часцей хоць нейкія грошы можна падзбіраць граючы на фестывалях ды проста як вулічны музыка.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…