Адукацыйны цэнтр ПВТ: IT-адукацыя для дарослых і дзяцей

Калі вас даўно цікавіць свет высокіх тэхналогій, і вы хочаце чамусьці навучыцца, раім прыглядзецца да курсаў для дарослых у Адукацыйным цэнтры Парку высокіх тэхналогій IT-Academy. А калі ў вас ёсць дзеці, сёстры, браты, пляменнікі і пляменніцы, то ім дакладна спадабаецца ў ITeen Academy — IT-школе для дзяцей ад 6 да 18 гадоў.

Адукацыйны цэнтр — гэта адзін з лепшых цэнтраў IT-адукацыі ў Мінску і Гродне, а са студзеня 2019 года і ў Гомелі, якія выпускаюць спецыялістаў з 2010 года. Вы атрымаеце актуальныя веды па праграмаванні (java, php, C#, .net) і front-end распрацоўцы, тэсціраванні ПА, дызайне і графіцы, сістэмным адміністраванні, інтэрнэт-маркетынгу, бізнес-аналізе і інш. Пры гэтым навучанне можна пачаць як з базавага курса, так і больш прасунутага ўзроўню, у залежнасці ад Вашай кваліфікацыі і галіны інфармацыйных тэхналогій, якая Вас зацікавіла.

www.youtube.com/watch?v=kbOqAXEB6ok&t=1s

ТАА «Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій» двойчы па выніках 2017 і 2018 гадоў быў прызнаны лідарам у намінацыі «Адукацыйныя курсы ў IT-сферы № 1» на міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года». Пры гэтым цэнтр — нумар адзін не толькі па рашэнні экспертаў, але і паводле вынікаў анкетавання спажыўцоў.

Таксама цэнтр можа ганарыцца іншымі сваімі перамогамі: прэмія «Лепшыя IT-курсы», прэмія Belarusian IT Awards 2013. Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій стаў першым у гісторыі Беларусі прызёрам WSIS Forum. Перамога была здабытая ў 2016 годзе ў намінацыі «Развіццё патэнцыялу».

Такімі ўзнагародамі Адукацыйны цэнтр быў уганараваны таму, што зацікаўлены ў тым, каб тыя, хто ўжо абраў нейкі накірунак IT, маглі загадзя разумець, што атрымаюць ад навучання, і хто іх будзе вучыць. Таму вельмі часта арганізоўваюцца бясплатныя семінары, мітапы (напрыклад, па маркетынгу ў рамках праекта «Школа інтэрнэт-маркетынгу») і нават бясплатныя штогадовыя сумесныя практычныя стажыроўкі для студэнтаў. У красавіку мінулага года прайшла маштабная канферэнцыя для пачаткоўцаў айцішнікаў «OPEN IT», арганізатарамі канферэнцыі былі Адукацыйны цэнтр ПВТ і ПВТ, партнёры: EPAM, Itransition, IntexSoft, SENLA, Instinctools.

На мерапрыемствы запрашаюцца спікерамі спецыялісты ў сваіх галінах, супрацоўнікі буйных IT-кампаній, якія дзеляцца сваім вопытам і адказваюць на пытанні.

У цэнтры актуальныя і запатрабаваныя навучальныя праграмы, распрацаваныя трэнерамі-практыкамі сумесна з кампаніямі-рэзідэнтамі ПВТ. Праграмы накіраваны на асноўныя тэхналагічныя трэнды і патрэбнасці галіны ў цэлым.

IT-Academy супрацоўнічае з абсалютнай большасцю беларускіх IT-кампаній, першай даведваецца аб вакансіях для пачаткоўцаў IT-спецыялістаў і аператыўна атрымлівае зваротную сувязь па любым пытанні. Гэта дазваляе хутка і эфектыўна рэкамендаваць нашых выпускнікоў на рэлевантныя пазіцыі.

І адкрываць свет высокіх тэхналогій у цэнтры пачынаюць ужо для дзяцей з 6-ці гадоў!

ITeen Academy прапануе дзецям пачаць гэты новы год з новых ведаў, таму аб’яўляе пра старт як ужо знаёмых, так і новых курсаў. Юных айцішнікаў чакае займальная і разнастайная сфера IT, таленавітыя выкладчыкі, сяброўская атмасфера, багаж ведаў у сферы інфармацыйных тэхналогій, турніры, майстар-класы і экскурсіі з удзелам спецыяльных гасцей.

Навучанне будзе адбывацца па самых цікавых напрамках IT:

  • Робататэхніка. На курсе «Робататэхніка» дзеці даведаюцца ўсё пра робатызаваныя механізмы, якія ўжо сталі часткай нашага жыцця. На занятках навучэнцы разам з выкладчыкамі вывучаць і даследуюць свет робатаў, разумныя дамы, інтэрнэт рэчаў і прымяненне робатаў у навакольным свеце. А на курсе «Lego WeDo 2.0: мабільныя робаты + Scratch анімацыя» дзяцей навучаць самастойна збіраць робатаў і ствараць агучаную анімацыю на Scratch.
  • Тэхнамэйкерства. Юныя інжынеры-праграмісты даведаюцца прынцыпы механікі, электронікі і электратэхнікі і навучацца прымяняць іх у паўсядзённым жыцці, вынаходзячы «разумныя рэчы». А запраграмаваць і выпрабаваць новы прадукт дапаможа платформа Arduino.
  • Праграмаванне Game Lab: Minecraft, Scratch, Unity, Python. Што можа быць лепш для дзіцяці, чым стварэнне сваёй уласнай камп’ютарнай гульні з любімымі персанажамі і непаўторным гульнявым мірам? Падчас курсу дзіця таксама зможа практыкаваць тэхнічную англійскую і акунуцца ў віртуальную рэальнасць.
  • Дызайн і рэклама. Сёння важна ўмець апрацоўваць фатаграфіі ў спецыяльных рэдактарах, граматна карыстацца прыёмамі кампазіцыі, здымаць якасны кантэнт, пісаць сцэнар і прасоўваць сябе. У Малой Акадэміі хутка навучаць падлеткаў ад 12 да 15 гадоў, як стаць зоркай YouTube і Instagram.
  • 3D-мадэляванне. На курсе навучаць працаваць у професійным ПА для стварэння 3D-аб'ектаў, пазнаёмяць с 3D тэхналогіямі і тонкасцямі 3D-печати и помогут создать объекты для своей виртуальной вселенной.На курсе навучаць працаваць у прафесійным ПА для стварэння 3D-аб'ектаў, пазнаёмяць з 3D тэхналогіямі і тонкасцямі 3D-друку і дапамогуць стварыць аб’екты для свайго віртуальнага сусвету. На курсе навучаць працаваць у професійным ПА для стварэння 3D-аб'ектаў, пазнаёмяць з 3D тэхналогіямі І тонкасцямі 3D-друку і дапамогуць стварыць аб’екты для свайго віртуальнага сусвету.

Увага! Новыя курсы!

З лютага стартуюць адразу два курсы: «Праграмаванне на Java» для дзяцей ад 13 да 16 гадоў і «Lego WeDo 2.0: мабільныя робаты + Scratch анімацыя» для вучняў 2−4 класаў. Гэты курс ITeen Academy запускае на базе сярэдняй школы № 34 (вул. Індурская шаша, 14). А на курсе па праграмаванні ў ліцэі № 1 (БЛК, 21) падлеткі вывучаць асновы Java, класы, аб’екты, метады, зменныя і тыпы дадзеных.

Як запісаць дзіця на ўпадабаны курс?

Заходзьце на наш сайт grodno.iteen.by.

Або прыходзьце да нас: г. Гродна, вул. Горкага 1.

Час працы: пн — пт с 8:30 до 19:00, сб і нд — выхадны.

+375 (44) 749−22−22 (Velcom)

+375 (33) 900−44−44 (МТС)

Мы ў соцсетях

vk.com/grodno.iteen

facebook.com/grodno.iteen

ok.ru/grodno.iteen

youtube.com/channel/UCtoTLSamEDXZ-9K3rqR6nww

instagram.com/grodno.iteen


ТАА «Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій»

УНП 191 435 318

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024