Як не атрымаць штраф за адпачынак у лесе і на вадзе: правілы летняга адпачынку на прыродзе

Летні перыяд — час, калі людзі пакідаюць горад і накіроўваюцца ў лес альбо на вадаём. «Экадом» сабраў рэкамендацыі па бяспечным узаемадзеянні з агнём, лесам і вадой. Трымаючыся гэтых правілаў, вы не парушыце закон і не атрымаеце штраф.

Лес. Крынціца: pixabay

Як і дзе правільна разводзіць вогнішча

Разводзіць вогнішча, усталёўваць мангал ці барбекю дазволена толькі на былых кастрычшах або абсталяваных пляцоўках. Варта ўвесь час сачыць за вогнішчам і мець побач сродкі пажаратушэння. Гэта можа быць вогнетушыцель альбо ёмістасць з вадой.

Нельга дапускаць, каб агонь пашкодзіў кроны дрэваў. Пасля гатавання вогнішча трэба патушыць да поўнага спынення тлення. Дадаткова можна заліць вуглі вадой.

Дзе забаронена разводзіць вогнішчы

Разводзіць вогнішчы ў пажаранебяспечны сезон Пастановай Саўміна № 722 забаронена:

  • на тарфяніках,
  • на лесасеках,
  • у лясах-маладняках,
  • сярод іглічных несамкнутых насаджэнняў вышынёй да метра,
  • у месцах з падсохлай травой,
  • на ўчастках з пашкоджанымі ветрам ляснымі насаджэннямі.

Таксама забаронена выпальваць галлё, лясны подсціл, траву і іншыя лясныя гаручыя матэрыялы.

Што яшчэ, звязанае з агнём, забаронена або небяспечна

Пажар можа адбыцца з-за непатушанай запалкі і недапалкі, гарачага попелу, а таксама лёгкаўзгаральных і гаручых рэчываў. У пажаранебяспечны перыяд забаронана запраўляць палівам машыну ў неўстаноўленых для гэтага месцах і пры працуючых рухавіках. Дадатковую небяспеку ўяўляе выкарыстанне няспраўных машын і механізмаў, што прыводзяць да выцякання гаручых вадкасцяў, таму паблізу іх таксама не варта курыць ці карыстацца адкрытым агнём.

Вогнішча. Крыніца: pixabay

Які штраф за вогнішча ў забароненым месцы

За развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах можна атрымаць штраф да 12 базавых велічынь (384 рублі). За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках штраф да 12 базавых велічынь (384 рублі) у выпадку адсутнасці шкоды і да 30 базавых велічынь (960 рублёў) пры знішчэнні або пашкоджанні лесу ці тарфянікаў.

Як збіраць дровы, каб не атрымаць штраф

Перад тым, як ісці ў лес, варта паглядзець на інтэрактыўнай мапе ці няма абмежаванняў на наведванне лясоў у вашым раёне.

Збіраючы дровы, трэба памятаць, што нельга незаконна высякаць лес, а таксама шкодзіць і знішчаць лясныя насаджэнні.

Паводле Ляснога кодэкса, самастойная нарыхтоўка дроў забаронена, нават калі гэта ламачча або буралом. Паваленыя, пашкоджаныя і сухастойныя дрэвы таксама з’яўляюцца часткай натуральнага асяроддзя лясной фаўны, служаць важнай крыніцай мікраэлементаў, а таму неабходны для падтрымання біяразнастайнасці. Таму нарыхтоўка драўніны на ўчастках ляснога фонду ажыццяўляецца за плату і на падставе ордэра. Аднак нават з адпаведнымі дакументамі збор ламачча можа праводзіцца толькі ў месцах, дзе ўжо запланавана ўборка.

Які штраф могуць даць за дровы

За незаконную рубку, выдаленне, пашкоджанне або знішчэнне драўняна-хмызняковай і іншай расліннасці паводле артыкула 16.17 КаАП прадугледжаны штрафы да 20 базавых велічынь (640 рублёў), а ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах — ад 5 да 30 базавых велічынь (ад 160 да 960 рублёў). Разам з тым ламачча не варта блытаць з лапнікам — хвойнымі веткамі дрэваў і галлём — веткі дрэваў і кустранікаў, збор якіх з’яўляецца вольным.

Што забаронена рабіць на вадаёмах

Побач з вадаёмамі нельга дапускаць, каб побытавае смецце трапляла ў ваду. Таксама недапушчальна мыць машыну ці іншую тэхніку ў межах водаазоўных зон. За парушэнне можна атрымаць штраф да 20 базавых велічынь (640 рублёў).

Возера. Крыніца: pixabay

Стаянка аўто бліжэй чым 30 метраў ад берагавой лініі забаронена. За парушэнне могуць накласці штраф да 10 базавых велічынь (320 рублёў).

Таксама варта выконваць правілы аматарскага рыбалоўства. Сутачная норма вылаву на аднаго рыбалова на бясплатных вадаёмах — 5 кг рыбы. Забараняецца лавіць чырвонакніжных рыб, а таксама падчас нерасту.

Забаронена лавіць рыбу сеткамі, ужываць пасткі, выбуховыя і атрутныя рэчывы, электрычнасць. Таксама нельга лавіць рыбу з лодкі ноччу. За парушэнне правілаў рыбалкі і незаконную лоўлю рыбы можна атрымаць штраф ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 320 да 960 рублёў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025