Хтосьці кажа: «Звар'яцела», хтосьці лічыць героем. За сваё жыццё гродзенка Таццяна Красільнікава дапамагла некалькім тысячам звяроў і птушак. А калі для кагосьці не ўдаецца знайсці новы дом і гаспадароў, яна не вагаецца пакінуць жывёлы ў сябе.
Яшчэ ў маленстве Таццяна выратавала птушаня дзятла — у піянерскім летніку дзеці раскідалі гняздо і малы дзятлік загінуў бы без дапамогі.
— Я прынесла яго ў кішэні, — узгадвае Таццяна. — Лічыцца, што такіх дзікіх птушак нельга выгадаваць у хаце, але я была маленькая і не ведала, што гэта немагчыма. Кожыя некалькі гадзін карміла яго чарвякамі. Ён адужэў і падрос. Праз некаторы час я выпусціла яго ў лес.
— Вараня з вывернутай лапай і абвіслым крылом я бачыла ўжо даўно. Напэўна, ён такім нарадзіўся. Спрабавалі злавіць, але ён уцякаў, ды і навакольныя птушкі яго абаранялі. Патрапіў да мяне толькі пасля наезду аўтамабіля. Жыве ўжо два гады на вёсцы ў вялікім вальеры. Выпусціць яго я не магу, таму што ён не зможа самастойна пракарміцца — інвалід.
Адзін голуб апынуўся ў Таццяны таксама пасля аўтамабільнага здарэння, а другога дзяўчына знайшла яшчэ маленькага, нават без пер’я. На яго таксама ледзь не наехала машына.
— Зараз яны ўжо самастойныя і вясной я выпушчу іх да зграі. Але для гэтага я выбіраю толькі тыя месцы, дзе птушак падкармліваюць, напрыклад, каля кінатэатра «Кастрычнік». Хочацца, каб іх жыццё было палягчэй.
Ратавала Таццяна і качанят, і чорных крумкачоў, і нават ластаўку.
— Апошняга крумкача да мяне прынесла дзяўчына. Ён прасядзеў у лесе два дні, мабыць, яго пакінулі бацькі. Мы гадавалі яго на вёсцы ў вальеры. Ён стаў амаль што ручны, але ж карміўся як дзікі. Летась мы выпусцілі яго ў лес.
За гады працы Таццяна Красільнікава даглядала не толькі дзятла, шматлікіх галубоў і крумкачоў, але і больш незвычайных для горада жывёл.
— Былі ў мяне і вожыкі, — узгадвае выратавальніца. — Звычайна пасля наезду аўтамабіля. Знаёмыя прынеслі маленькага кажанчыка. Аднойчы знайшлі на вуліцы дэкаратыўнага тхора. Усім знайшлі новых уладальнікаў.
Бабуля дзяўчыны заўседы дапамагала бяздомным катам. Маці таксама ратавала котак і знаходзіла ім новых гаспадароў. Але Таццяна першай пачала выратоўваць птушак і сабак.
— Калі я прыцягнула першага шчанюка з вуліцы, мама не хацела пускаць мяне ў хату, — усміхаецца валанцёрка. — Але я змагла яе пераканаць. Сабака застаўся, а потым мы знайшлі для яго новы дом. Пасля гэтага ў нас заўсёды было па некалькі самотных катоў і сабак.
Зараз маці працягвае дапамагаць Таццяне ў яе добраахвотнай працы. Муж і сямнаццацігадовы сын так сама ва ўсім яе падтрымліаваюць.
— Час ад часу жонка кажа, што гэта апошняя хворая сабака ці кот, якога яна прыносіць у хату, — распавядае муж валанцёркі прадпрымальнік Міхаіл Красільнікаў. — Але ж усё гэта пустыя размовы. Я разумею, што бяз гэтага яна ўжо не ўяўляе сваё жыццё. Ды і я не супраць.
Кожны мае магчымасць дапамагчы хаця б аднаму сабаку ці кату. Калі б больш людзей звярталі ўвагу на тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, дык і ў нас працы не было б. А пакуль будзем дапамагаць мы. Хтосці ж павінен!
Сын Таццяны, Даніла, вучыцца ў школе і займаецца боксам, але і ён знаходзіць час, каб пагуляць на вуліцы з сабакамі і дапамагчы ў хаце.
Зараз Таццяна з сям’ёй даглядае каля 20 сабак і 15 катоў. Хворыя і знямоглыя знаходзяцца ў хаце. Тыя, каму асабісты догляд не патрэбен — на асобным кавалку зямлі з вальерамі ці ў вёсцы. Усіх жывёл Таццяна абавязкова стэрылізуе, каб прадухіліць безкантрольнае іх памнажэнне.
На працягу апошніх двух тыдняў да Тані трапілі 11 шчанюкоў. Іх знайшлі ў вялікай яме каля дачнага таварыства, усе былі хворыя. Зараз частка з іх ужо знайшла новы дом.
— Да мяне часта трапляюць пакалечаныя сабакі і каты. Я іх вылечваю, але ж знайсці новага гаспадара для жывёлы-інваліда вельмі складана, многія так і застаюцца. Так адбылося з катом без адной лапы і з аднавокім катом.
— Сабака з паламаным пазваночнікам, які цягне заднюю частку тулава, і сабака без пярэдняй нагі таксама засталіся ў нас.
Таццяну Красільнікаву ведаюць усе валанцёры, што займаюцца жывёламі ў Гродне. Калі здараецца экстраная сітуацыя — звяртаюцца да яе.
Аўчарку па мянушцы Рэд знайшлі каля Ласасянкі і патэлефанавалі сям'і Красільнікавых. Нягледзячы на жудасныя гнойныя раны і знямогласць, ён кусаўся і людзі баяліся да яго падысці.
— Мы накінулі на яго пакрывала, каб не пакусаў. Вялікую аўчарку можна было падняць адной рукой, такі ён быў схудлы. Нават дасведчаныя ветерынары былі шакаваны яго цяжкім станам. Шмат часу яго лячылі і даглядалі. Зараз ён у новай сям'і.
Звярнуліся да дзяўчыны і калі на адным з гарадскіх аб’ектаў нямецкая аўчарка трапіла ў смалу, ад чаго загінулі ўсе яе шчанюкі акрамя аднаго.
— Каля чатырох гадзін мы адмывалі іх алеем ад бітуму. Зараз і маці, і шчанюк маюць новых гаспадароў.
Чорную аўчарку Сэм хацелі забіць — у яе цякла сліна і вырашылі, што гэта з-за шаленства. Аказалася яе збіў аўтамабіль, абедзве заднія лапы былі цяжка параненыя і па іх поўзалі паўсотні апарышаў. Пасля доўгага і складанага лячэння яна знайшла свайго чалавека.
Пяцігадовага шарпея гаспадары проста выкінулі на вуліцу, калі з’яджалі жыць за мяжу. Каля паўгода ён бадзяўся па дварах, жыў пад гаўбцамі, пакуль не трапіў у пункт часовага змяшчэння безнаглядных жывёл на базе САГ.
Яшчэ шэсць месяцаў яму спрабавалі знайсці новы дом, але самотная жывёла ўжо ні кому не давярала і нікога да сябе не падпускала. За гэты час шарпей амаль стаціў зрок. У САГ вырашылі, што шанцаў на новых гаспадароў у яго ўжо не засталося. Таня забрала шарпея літаральна за дзень да смяротнага ўколу. Ужо два гады ён шчасліва жыве ў Красільнікавых побач з іншымі жывеламі.
— Канечне, часам мяне хтосьці і ўкусіць, але жывёлы неяк адчуваюць маё добрае стаўлянне і падпускаюць да сябе, а далей толькі справа часу і клопату.
Калі я стаю на прыпынку і там ёсць бяздомны сабака, нават калі акрамя мне будзе стаяць 20 чалавек — сабака падыдзе толькі да мыне. Былі выпадкі, калі самотныя жывёлы самі заскоквалі да мяне ў машыну, — усміхаецца валанцёрка.
Стафардшырскі тэр’ер па мянушцы Хамер — абсалютна здаровы, сацыялізаваны, не агрэсіўны сабака, але вельмі энэргічны. Яго першыя гаспадары прывязалі яго да дрэва ў Ласосне, потым ён трапіў у САГ, адтуль Таццяна забрала яго на «ператрымку». Пяць разоў яго вярталі валанцёрцы, але чаму, ніхто так і не адказаў.
— Пасля таго, як яго мне атдалі назад шосты раз, пакінула ў сябе. Да сёння я не зразумела, чаму так адбывалася: ён нічога не шкодзіць у хаце, ласкавы, мае добрыя зносіны з другімі жывёламі, навад з катамі, паслухмяны. Мабыць, у яго проста такі лёс.
Кожны дзень на корм жывелам патрэбна 8−10 пакетаў крупы і некалькі кілаграм жывёльных прадуктаў. У сярэднім кармленне катоў і сабак абыходзіцца ў 15 рублёў штодня. Але яшчэ летась, калі адных толькі шчанюкоў было 26, гэта сумма была значна вышэйшай. Для лячэня хворых жывёл і стэрылізаціі дарослых кожны месяц патрэбна яшчэ некалькі соцень.
— Грошы ахвяруюць дабрачынцы, збіраюць валанцёры, часам дапамагаюць з ГГААЖ «Адданае сэрца». Ёсць людзі, якія час ад часу прывозяць ежу і медыкаменты. У ветэрынарнай клініцы для бяздомных жывёл так сама могуць зрабіць знішку. Але і з уласнай кішэні кожны месяц «уцякае» нямала.
Аднойчы з Таццянай Красільнікавай звязалася валанцёрка з Германіі. Ужо некалькі сабак яна забрала з Беларусі ў Еўропу. Так здарлася і з адным з Таніных падапечных — збітага машынай шчанюка знайшлі на абочыне. Доўгі час ён не мог хадзіць, цягнуў заднія лапы. Некалькі тыдняў спатрэбілася для яго лячэння.
Нягледзячы на незвычайную колькасць жывёл у доме Красільнікавых вельмі прыгожа: каваныя брама і парэнчы, добры рамонт, прыгожая мэбля і сучасная тэхніка. Вялікую ўвагу надаюць чысціні і гігіене, нават падлогу мыюць з хлорам па некалькі разоў на дзень, таму паху жывёл амаль што няма.
— З дзяцінства я марыла, каб у мяне была маленькая асабістая экасістэма ў хаце. Зараз у мяне жывуць два вялікія папугаі, дзве скінні (лысыя марскія свінкі), кот сфінкс, бультэр’ер, вольфцпіц, кітайская хахлатая і чыхуа-хуа — гэта жывёлы, якіх мы куплялі.
— Бяздомных стафардшырскага тэр’ера і шарпея таксама пакінулі сабе. Шмат у мяне і раслін. Я аддаю перавагу тым хатнім кветкам, якія чысцяць паветра, бо з такой колькасцю жывёл клопат аб гігіене — найважнейшы.
Таццяна не займаецца развядзеннем жывёл, усе яны стэрэлізаваны і, як кажуць, для душы.
У вольны час Таццяна Красільнікава глядзіць фільмы і слухае музыку.
Дзяўчына марыць і аб моры, і аб дальніх вандроўках, але не можа пакінуць сваю «гаспадарку».
— Мы з сынам любім рыбалку, — распавядае Міхаіл, муж Таццяны. — Аднойчы ўзялі з сабой і Таню, але ж яна павыпускала ўсю рыбу назад. Маўляў, шкада, яны таксама жывыя".
Зараз мужчыны ездзяць толькі ўдвох.
Большасць суседзяў добра адносіцца да справы Красільнікавых.
— Часам я сустракаю людзей, якія лічаць мяне звар’яцелай, аднак большасць тых, хто выказвае павагу да маёй працы.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…