Навіны

Самыя нізкія ацэнкі ў Беларусі: што пасажыры думаюць пра гродзенскія вакзалы?

У параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі аўта- і чыгуначны вакзалы Гродна маюць самыя нізкія ацэнкі на «Яндекс Карты» і Google Maps. Hrodna.life паглядзеў, што больш за ўсё не падабаецца наведвальнікам і якія водгукі яны пішуць.

Аўтарская пунктуацыя захавана.

Аўтавакзал Гродна: добрая ацэнка персаналу і благая — рамонту

На «Яндекс Карты» сярэдняя адзнака гродзенскага аўтавакзала — 4,1. Агулам наведвальнікі пакінулі амаль 5000 адзнак і 815 водгукаў.

Аўтавакзал у Гродне. Крыніца: avtovokzal-grodno.ru

Лепш за ўсё людзі адзначылі працу персаналу — 68% лайкаў. Самая нізкая адзнака ў прыбіральняў і рамонту будынка — 6% і 5% лайкаў адпаведна. Агулам адзнакі аўтавакзала такія:

  • персанал — 68%;
  • кафэ — 55%;
  • чысціня — 45%;
  • паркоўка — 23%;
  • чэргі - 23%;
  • прыбіральні - 6%;
  • рамонт — 5%.

На Google Maps адзнака ў аўтавакзала ніжэй — 3,8. Але людзі пакінулі болей водгукаў - больш за 1800.

Часцей за ўсё людзі пішуць, што будынак аўтавакзала гэта «прывітанне з 90-х». Таксама пішуць, што «аўтавакзал ганьба, нават лідскі лепш». Але вельмі хваляць працу персаналу.

Што пішуць у водгуках на гродзенскі аўтавакзал

«Зрэшты, нармальны вакзал. Абслугоўваюць хутка і аператыўна. Стаўленне добрае. Ёсць, вядома, нюансы па вонкавым выглядзе будынка і па ўнутраным, але думаю ў хуткім часе яны будуць ліквідаваны. Хацелася б, вядома, каб былі прыняты меры па добраўпарадкаванні», — напісаў карыстальнік Google Maps пад нікам Сан Саныч.

«Калі вы адпраўляецеся ў падарожжа з Гродзенскага аўтавакзала, але сумняваецеся ў выбары рэйса, не турбуйцеся. Вы можаце атрымаць усю неабходную інфармацыю ў добразычлівых і спагадных супрацоўнікаў», — напісала карыстальніца «Яндекс Карты» Людміла Паварэнка.

«Хоць зроблены рамонт, але лётае дух мінулых дзесяцігоддзяў… Месца, як і будынак, нагадвае пра мінулае. Не знаўца архітэктуры, але думаю, сам будынак архітэктурнай каштоўнасці не мае, зноў жа пытанне на суд спецыялістаў», — напісаў карыстальнік «Яндекс Карты» Мікалай Карпінчык.

«Слабаваты для абласнога цэнтра. Туалет — аплата толькі наяўнымі, некаторым даводзіцца сыходзіць і, мабыць, шукаць нейкі кут. Спуск — лесвіца настолькі вузкая, што аднаму не камфортна ісці, а ўжо калі ёсць сустрэчныя людзі - з цяжкасцю разыходзяцца, затое цана паслугі вышэй чым у Мінску».

Якія адзнакі ў іншых абласных аўтавакзалаў

У параўнанні з аўтавакзаламі ў іншых абласных цэнтрах, гродзенскі знаходзіцца на апошнім месцы па сярэднім бале на «Яндекс Карты».

Рэйтынг аўтавакзалаў Беларусі:

  • аўтавакзал Мінск — 4,9;
  • аўтавакзал Брэст — 4,9;
  • аўтавакзал Віцебск — 4,6;
  • аўтавакзал Гомель — 4,5;
  • аўтавакзал Магілёў - 4,3;
  • аўтавакзал Гродна — 4,1.

Чыгуначны вакзал: паркоўка і рамонт падабаюцца, а даступнасці не хапае

На Google Maps у гродзенскага чыгуначнага вакзала адзнака 4,2. Агулам наведвальнікі пакінулі 167 водгукаў. На «Яндекс Карты» наведвальнікі пакінулі больш за 1,5 тыс. водгукаў.

Чыгуначны вакзал у Гродне. Крыніца: 1transfer.by

Лепш за ўсё людзі ацанілі паркоўку — 95% лайкаў, а таксама рамонт вакзала — 93%. Горш за ўсё — прыбіральні (19%) і даступнасць (7%). Агулам наведвальнікі выстаўляюць чыгуначнаму вакзалу такія адзнакі:

  • паркоўка — 95%;
  • рамонт — 93%;
  • размяшчэнне — 90%;
  • персанал — 89%;
  • касы — 73%;
  • чэргі - 72%;
  • кафэ — 50%;
  • платформы — 40%;
  • прыбіральні - 19%;
  • даступнасць — 7%.

Што пішуць у водгуках на гродзенскі чыгуначны вакзал

«Кампактны, зручны і ўтульны вакзал з добрым рамонтам. З аднаго боку выхад у горад, з другога да цягнікоў, усё зразумела. Ёсць абменнік, сталовая, зарадка тэлефонаў. Крэслы ў зале чакання з мяккай набіўкай, пасля таго, як прыйшлося на адным вакзале пасядзець на халодных металічных, гэта важны момант. Праўда, туалет дзесьці ў цокальным паверсе, магчыма для пажылых і інвалідаў такое яго размяшчэнне будзе нязручна, але можна зайсці з вуліцы, тады адразу трапіце. Ёсць сталовая, дзе можна паесці гарачую ежу», — напісала карыстальніца «Яндекс Карты» Наталля Савіч.

«Вельмі класнае збудаванне. Адна з візітных картак горада. Зручнае месцазнаходжанне. Дастаткова транспарту, каб даехаць з любой кропкі горада. Зручныя паркоўкі. Набыць квіткі можна як у шматлікіх касах, так і ў электронных. Ветлівы персанал. Вельмі ўсё прадумана і зручна», — напісаў карыстальнік «Яндекс Карты» Андрэй Іваноў.

«Вялікі вакзал. Трохі мудрагелістая навігацыя, залы ў розных месцах на розных узроўнях. Як уваходы так і выхады. Побач вялікая паркоўка, вельмі зручна. Рух гарадскога транспарту, мяркуючы па прыпынках. Чысты вакзал, свежы рамонт», — напісаў Аляксандр.

«21 стагоддзе, а ў Гродне 19 ст. Прыбіральні платныя ў жд [чыгуначным вакзале — Hrodna.life], гэта проста нонсэнс. І самае цікавае, аплата толькі налам. Выбачайце але я павінна мяняць сваю валюту каб схадзіць у прыбіральню? Ці павінна пастаянна трымаць рубель у кішэньцы пры наведванні цудоўнай краіны», — напісала карыстальніца Google Maps пад нікам Валенти Вэл.

Якія адзнакі ў іншых абласных чыгуначных вакзалаў

Нягледзячы на большасць пазітыўных водгукаў, як і ў сітуацыі з гродзенскім аўтавакзалам, у чыгуначнага самая нізкая адзнака на Google Maps у параўнанні з вакзаламі іншых абласных цэнтраў.

Рэйтынг чыгуначных вакзалаў Беларусі

Паводле Google Maps, рэйтынг чыгуначных вакзалах у беларускіх абласных цэнтрах такі:

  • Брэст-Цэнтральны — 4,6;
  • Мінск-Пасажырскі - 4,5.
  • Гомель-Пасажырскі - 4,4;
  • Віцебск — 4,4;
  • Магілёў-1 — 4,3;
  • Гродна — 4,2.

Чытайце таксама: Не дацягвае нават да двух балаў: пасажыры жорстка раскрытыкавалі Гродзенскі аўтобусны парк на «Яндекс.Картах»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024