Дома ўсё ў парадку: А1 прадставіў уласную сістэму разумнага дому

Кампанія А1 прапанавала жыхарам Беларусі інтэлектуальную сістэму «А1 Разумны дом». З яе дапамогай можна зрабіць сваю кватэру, загарадны дом або дачу больш бяспечнымі і камфортнымі. Стратэгічным партнёрам праекта выступіла чэская кампанія Perenio IoT spol.s.r.o.

«А1 Разумны дом» — гэта комплекснае рашэнне, якое ўключае роўтар A1 Elegance, а таксама шырокі набор дадатковых прылад: разумную калонку з галасавым памочнікам Аліса ад Яндэкса, разумную разетку для аддаленага ўключэння і выключэнні бытавых прыбораў, камеру відэаназірання з пашыранымі магчымасцямі, а таксама розныя датчыкі, якія рэагуюць на рух, адкрыццё дзвярэй ці вокнаў, задымленне або затапленне, рэгулююць тэмпературу і вільготнасць у памяшканні.

Прынцып працы рашэння ад А1 вельмі просты: усё прылады далучаюцца да «цэнтру» разумнага дому — роўтара A1 Elegance, — які перадае інфармацыю на смартфон або планшэт карыстальніка. Сувязь роўтара з прыладамі ажыццяўляецца з дапамогай радыёсігналаў у дыяпазонах 2,4 Ггц па пратаколе Zigbee.

Унікальнай асаблівасцю роўтара A1 Elegance з’яўляецца яго шматфункцыянальнасць. Акрамя кіравання разумным домам, ён адначасова выкарыстоўваецца ў якасці двухдыяпазоннага Wi-Fi-роўтара, які дазваляе раздаваць інтэрнэт у самыя аддаленыя куткі памяшканняў. Таксама ён абсталяваны 3G/4G-модулем,
якія забяспечваюць рэзервовы мабільны канал пры аўтаматычным пераключэнні паміж рэжымамі Wi-Fi і 3G/4G. Такім чынам, яго можна выкарыстоўваць як самастойны мабільны роўтар там, дзе не праведзены фіксаваны інтэрнэт, а ў дамах, падлучаных да сеткі любога правайдэра, — у якасці ўніверсальнага роўтара для хатняга інтэрнэту з падтрымкай мабільнага ў выпадку перабояў з электрычнасцю або фіксаванай сувяззю. Убудаваная акумулятарная батарэя забяспечвае прыладзе да 6 гадзін працы ў аўтаномным рэжыме.

Кіраваць сістэмай «А1 Разумны дом» са смартфона можна праз аднайменны мабільны дадатак (даступны для прылад з АС Android і iOS). Ён дазваляе дадаваць і актываваць разумныя датчыкі і прылады карыстальніка (да 150 розных адзінак — ад бытавой тэхнікі да сістэм бяспекі), ствараць уласныя сцэнары з улікам індывідуальных патрэб або карыстацца гатовымі (такімі, як разумнае асвятленне, імітацыя прысутнасці, бяспечны дом), а таксама атрымліваць на тэлефон апавяшчэння аб няштатных і надзвычайных сітуацыях.

Датчыкі для стварэння сістэмы разумнага дому можна набываць паштучна, каб камбінаваць іх на свой густ. Яны не патрабуюць штраблення сцен і мантуюцца на любой паверхні з дапамогай клеевага слоя. Для зручнасці карыстальнікаў самыя запатрабаваныя датчыкі і прылады згрупаваныя ў камплекты па даступнай цане:

  • «Бяспечны дом» (датчыкі дыму, працёку і адкрыцця);
  • «Бяспечны дом+» (датчыкі дыму, працёку і адкрыцця, камера відэаназірання);
  • «Камфортны дом» (датчык задымлення, два датчыкі адкрыцця і разумная разетка);
  • «Камфортны дом+» (датчыкі задымлення, працёку, адкрыцця, разумная калонка, а таксама інфрачырвоны пульт дыстанцыйнага кіравання).

«А1 Разумны дом» даступны абанентам усіх аператараў мабільнай і фіксаванай сувязі Беларусі. Пры гэтым для карыстальнікаў лінейкі тарыфных планаў «Комбі» прадугледжаны асаблівыя ўмовы набыцця неабходнага абсталявання: спецыяльная цана і растэрміноўка на 11 месяцаў. Кошт IoT-роўтара A1 Elegance складае ад 299 рублёў ці 27,18 рубля ў месяц пры куплі ў растэрміноўку на 11 месяцаў. Кошт базавага камплекта датчыкаў - ад 249 рублёў або 22,90 рубля ў месяц пры куплі ў растэрміноўку.

Даведацца пра сістэму «А1 Разумны дом» падрабязней можна ў крамах А1, віртуальнай краме А1, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 150.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025