Карыснае

9 самых крутых сродкаў беларускай дэкаратыўнай касметыкі

Ва ўсім свеце ведаюць беларускую касметыку. Оды любові да яе спяваюць многія блогеры. Кошт падкупляе, але ці варта скупляць усё пачкамі? Мы стварылі свой топ з 9 сродкаў беларускай дэкаратыўнай касметыкі, якія ты проста абавязаная купіць і радавацца. Наша аўтарка пратэставала ўсё на сабе і абрала толькі лепшае!

Хайлайтэр Relouis Complimenti ў шарыках

Калі ты да гэтага часу не чула пра такую жыццёва неабходную рэч, як хайлайтэр, то гэты прадукт — твой выбар. Нават у няўмелых руках ён будзе паводзіць сябе паслухмяна. Хайлайтэр вельмі далікатны і каб перабраць трэба вельмі-вельмі пастарацца. А калі раптам ты профі і хочацца ззяць яшчэ больш, то можна нанесці яго на ўвесь твар па-над пудрай. Толькі акуратна, у яркі сонечны дзень лепш не эксперыментаваць і не сляпіць мінакоў. Раім ўзяць тон 02, хоць яго назва — залацісты, падыдзе ён і беласнежкам.

Хайлайтэр Relouis и Belor Design

Хайлайтэр Smart Girl Belor Design

Гэты хайлайтэр ужо больш ядзерны і мае ярка выражанае залацістае адценне, таму зусім беласкурым дзяўчатам яго варта адкласці на летні час. Наогул, усе-усе вельмі хваляць гэты прадукт, а калі ўлічыць яго аб’ём, то гэта вельмі нядрэннае ўкладанне 7 рублёў і хопіць яго, хутчэй за ўсё, на два чалавечыя жыцці. У скрайнім выпадку, ён можа стаць выдатнымі залаціста-пяшчотнымі ценямі для павекаў.

Блескі для губ LUXVISAGE PIN-UP Ultra matt

Калі ты яшчэ іх не спрабавала, то гэта трэба зрабіць неадкладна. Дзе яшчэ ты знойдзеш такія крутыя памады ўсяго за $ 2? Праблем з пошукам не будзе — прадаюцца яны на кожным куце, але ты павінна паляваць менавіта за гэтымі чатырма адценнямі - 6, 9, 15, 17. Яны боскія — матавыя, але не застываюць, тэкстура — крэм. Растушоўваць проста і калі патрэбна толькі адценне, ты лёгка створыш яго. Контур малююць выдатна. Калі з’еў - падмалюй ці не, рэшткі глядзяцца вельмі гарманічна. Не размазваюцца і не цякуць. Толькі не вядзіся на 14 адценне — выглядае яно выдатна, але вытворцы нешта намудрылі і на вуснах яно жудаснае.

Блески для губ Pin-Up

Вадкая губная памада Relouis матавая True Matte Complimenti

Калі ты аматарка стойкасці і яркіх колераў, а сухасць вуснаў цябе не асоба палохае, то табе сюды. Выдатныя яркія адценні і жалезабетонная стойкасць, выпрабаваная не адной міцэлярнай вадой. Контур прамалёўвае выдатна, растушоўваць няма сэнсу. Наносіцца яна лёгка, але адчуванні дзівяць: ты быццам нафарбавала вусны маркерам. Калі раптам вырашыш перакусіць, цябе чакае гора — злазіць яна нераўнамерна і рэшткі проста сцерці сурвэткай не атрымаецца, памятай пра жалезабетоннасць. Гэта ўсё можна дараваць за выдатны 09 тон і выкарыстоўваць яе для кароткіх рамантычных прагулак па парку, але без марожанага і пацалункаў.

Вадкая губная памада True Matte і NUDE Matte

Вадкая матавая памада Relouis NUDE Matte Compliment

Натрэніраваўшыся на яркіх адценнях, вытворца вырашыў выпусціць нюдавыя таны і старанні не прайшлі дарма. Тэкстура стала больш мусавай і ўжо менш нагадвае гуашэвую замазку. Стойкасць на вышыні. Сходзіць памада больш-менш раўнамерна і лёгка вытрымае невялікі перакус. Раім купіць усё адценні - парачку пакінуць сабе, а астатняе мамам, сёстрам, сяброўкам — дылетанту абраць патрэбны нюд паводле пробнікаў досыць праблематычна. Калі ўсё ж хочаш зэканоміць, вось падказка — 13 і 14 тон вельмі падобныя, 14 крыху менш ружовы.

Туш для вейкаў Relouis каляровая GolD

Гэтым летам актуальна ўся яркая касметыка для вачэй і каляровая туш не выключэнне. У гэтай лінейцы іх тры, але раім ўзяць сінюю — яна найбольш яркая і ўжо дакладна будзе прыкметная на вачах. Туш можна напластоўваць, шчотачка гумавая. А калі раптам ты даўно хацела каляровыя бровы — гэта самы незаменны памочнік у гэтай няпростай справе.

Бальзам-аснова для вейкаў і броваў BelorDesign

Можа хтосьці яшчэ супраціўляецца сабаліным бровам, мы даўно ўжо здаліся і з задавальненнем можам параіць гэтую аснову для броваў. Можна наносіць зверху на цені, аловак, памадку для броваў ці як самастойны сродак для ўкладкі. Шчотачка шырокая, фіксуе добра, а расход вельмі эканамічны.

Аловак для губ, туш для павек, туш для вейкаў каляровая, бальзам аснова

Аловак для губ Relouis контурны з вітамінам Е тон 03

Калі ты раптам наглядзелася фотак у Інстаграме і вар’яцееш ад чырвонага макіяжу вачэй, то гэты аловак для цябе. Хоць ён і для вуснаў, але хай цябе гэта не бянтэжыць — гэта даўно не бянтэжыць візажыстаў. Аловак мае тое самае правільнае цагляна-чырвонае адценне, якое выгодна падкрэсліць твае вочы. Колер не сыходзіць у ружовы і карычневы. Нятлусты, добра тушуецца, практычна не забіваецца ў складкі павек, калі зверху яго ледзь прыбіць ценямі або бясколернай пудрай.

Туш для вейкаў LUXVISAGE Smoky eyes

Пэндзлік у тушы гумавы, практычна лысы — шчацінкі вельмі кароткія. Напластоўваецца туш выдатна. Паколькі яна не застывае ў камень, можна спакойна наносіць да трох слаёў і не баяцца атрымаць зліплыя палкі. Яна сапраўды дае і даўжыню, і аб’ём, і выгіб. І на вейках яна глядзіцца вельмі натуральна. Часта яе параўноўваюць з легендарнай тушшу Cabaret Vivienne Sabo.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025