Дзверы, за якімі пачынаўся заапарк і дзверы, за якімі нарадзіліся многія гродзенцы. Дзверы, як у Італіі і Францыі, і партал з сімваламі раю. Гісторыя Гродна адкрываецца не толькі ў вялікіх архітэктурных формах. У спляценнях вулачак старога цэнтра горад праяўляецца ў дробязях – варта толькі прыгледзецца да дэталяў. Карэспандэнткі Hrodna.life прайшлі па Гродне і даведаліся гісторыі, якія хаваюцца за сям’ю гродзенскімі дзвярыма.

Упершыню гэты матэрыял быў апублікаваны на Hrodna.life у 2021 годзе.

1. Лямус – дзверы з ХVIII стагоддзя

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
Гродзенскі лямус пабудавалі ў 1769 годзе без адзінага цвіка

Месца, дзе стаіць лямус, раней было ўскраінай горада. За ім пачынаўся манастырскі сад сясцёр-брыгітак і да 1915 г. размяшчаліся агароды.

Чытайце таксама: У Гродне ў брыгіцкім лямусе адкрыўся музей «Старая хатка»

2. Брыгіцкі касцёл – парталы “як у Еўропе”

Такія ўваходы ў касцёл – парталы – можна ўбачыць у Італіі або Францыі. Над уваходам гродзенскага Брыгіцкага касцёла знаходзіцца фігура Марыі і фрагмент Звеставання. Па баках – грыфоны з лапамі льва і галавой арла. Увесь уваход упрыгожаны садавінай – сімвалам раю.

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
У будынку касцёла ў розныя перыяды быў манастыр, дзіцячы сад і псіхіятрычная бальніца. Манастыр аддалі вернікам у 1990 годзе

Чытайце таксама:

3. Дом з лілеямі: жыў купец, а зараз – банк

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
Будынак з ружовымі лілеямі пабудавалі ў 1910 годзе. Купіў дом купец Уладзімір Крэйцар у 1911 годзе. У будынку ўжо быў электрычны званок

Крэйцар прыехаў з Прыбалтыкі і ўжо вёў бізнес з чыкагскімі заводамі калільных лямпаў. На першым паверсе купец размясціў краму, а на другім жыла яго сям’я. Зараз на першым паверсе знаходзіцца БНБ-банк, на другім – офісы IT-кампаній.

Чытайце таксама: У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне

4. Ліра і валошкі на дзвярах музычнай школы

У будынку сучаснай музычнай школы на вуліцы Кірава раней была жаночая гімназія Вільмонт, пазней – яўрэйская школа Тарбут. У савецкі час тут былі школы №1 і №7 і крама навучальных дапаможнікаў.

5. Дзверы ў дом Варашыльскіх, дзе раней нараджаліся гродзенскія дзеці 

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
У розны час тут размяшчаліся радзільны дом, дзіцячая бальніца, аддзяленне абласной бальніцы, скурна-венералагічны дыспансер. У студзені 2018 года дыспансер пераехаў у будынак былой чыгуначнай бальніцы па вуліцы Будзённага. Будынак на вуліцы Васілька зараз пустуе

Купіў дом у канцы 20-х гадоў ХХ стагоддзя ўрач-гінеколаг Рыгор Варашыльскі. У 1939 годзе, калі Заходнюю Беларусь далучылі да краіны саветаў, клініку Варашыльскага нацыяналізавалі. Ён застаўся працаваць у савецкай бальніцы галоўным доктарам і заставаўся ў Гродне да 1945 года. Потым сям’я з’ехала ў Польшчу.

UPD. З 2023 года будынак рэстаўруюць пад апарт-гатэль. Прыватны ўласнік вырашыў захаваць арыгінальныя дзверы і аднавіць іх пачатковы выгляд. Цяпер, па стане на снежань 2025, яны выглядаюць як на фота ніжэй.

6. Дзверы гімназіі, якая стала ўніверсітэтам

Чытайце таксама: Стягивали талию корсетом и не носили бельё: какой была гродненская мода 100 лет назад

7. Дзверы, за якімі пачынаўся Гродзенскі заапарк

Чытайце таксама: По следам Кохановского: как под Гродно в октябре 1942 года расстреляли местную интеллигенцию