У сеціве набірае папулярнасць #10yearchallenge: людзі выкладваюць свае сучасныя здымкі і здымкі 10-гадовай даўніны. Hrodna.life параўнаў, як змянілася за гэты перыяд Беларусь.
Сярэдні заробак па краіне ў 2009 годзе складаў 357 $. Дакладна сказаць, якой будзе сярэдня зарплата у 2019 годзе, пакуль немагчыма. Паводле дадзеных за 2018 год — 465 $.
Згодна з абяцанкамі кіраўніцтва краіны, сёлета заробкі будуць прыкладна на такім жа ўзроўні. У 2009 годзе ўлады абяцалі беларусам заробкі «папяццот» і праз 10 год нічога не змянілася.
Насельніцтва Беларусі на 2009 год складала 9 503 807 чалавек.
На пачатак 2019 году — 9 491 832 чалавекі. Агулам — мінус 11 975. Гэта больш за многія райцэнтры Гродзенскай вобласці!
У 2009 годзе беларускія рублі выглядалі так:
У 2019 так:
Апроч таго 10 гадоў таму ў нас не было капеек.
Дарэчы, новыя грошы мелі з’явіцца акурат у 2009-м, але з-за крызісу дэнамінацыю адклалі на некалькі гадоў.
Сярэднегадавы курс долара на 2009 складаў каля 2800 старых рублёў за 1 долар. Гэта 28 капеек на новыя. Па стане на 21 студзеня 2019 года купіць адзін долар можна за 2 рублі 15 капеек. Гэта 21 500 рублёў старымі.
У снежні 2009 года літр дызельнага паліва на беларускіх АЗС каштаваў, на новыя грошы, каля 1 руб. 70 кап. — 0,79 $. Сёння нават нягледзячы на штотыднёвыя падаражэнні паліва ў 2018 годзе літр «саляркі» каштуе танней — 1 руб. 53 кап. — 0,71 $.
Літр АІ-92 у 2009 годзе каштаваў 1 руб. 90 кап. — 0,88 $. Сёння — 1 руб. 41 кап. — 0,66 $.
Літр АІ-95 у 2009 годзе — 2 руб. 14 кап. (каля 1 $), сёння 1 руб. 53 кап. (0.71 $).
А яшчэ ў 2009 годзе на запраўках можна было набыць бензін маркі Н-80, а АІ-98 і тым больш «соткі» яшчэ не было ў продажы.
Базавая велічыня ў 2009 годзе складала 3,50 руб (35 тысяч). На пачатак 2019 адна базавая складае 25,50 руб.
У 2009 годзе дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху складала 0 рублёў.
У 2019 — ад 76,50 руб. да 280,50 руб. за лекгавы аўтамабіль.
У 2009 годзе ў сталіцы Беларусі жылі 1 814 367 чал. Праз 10 год — ужо бліжэй да двух мільёнаў - 1 981 690 чал. (стан на 2017 год).
У 2009 годзе прэзідэнтам Беларусі быў Алякасандр Рыгоравіч Лукашэнка. У 2019 таксама.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…