Людзі і справы

У турму за $ 100: як вярнуць грошы ўладальніку і патрапіць у СІЗА

Аляксандр Шышоў знайшоў у сметніцы ля абменніка $ 100. Праз месяц ён даведаўся, што з-за гэтага яго шукае міліцыя і, звязаўшыся з УУС, вярнуў грошы ўладальніку. Следчы абвінаваціў Шышова ў крадзяжы і накіраваў справу ў пракуратуру. Рэдакцыя Hrodna.Life высветліла, як не патрапіць у такую ​​парадаксальную сітуацыю.

2 сакавіка 2020 года Аляксандр Шышоў прыехаў на сустрэчу да свайго дзядзькі ў гандлёвы цэнтр «Фламінга»: сваяк папрасіў пазычыць грошы і яны разам адправіліся ў абменнік. Пакуль чакалі сваёй чаргі і размаўлялі, Аляксандр ўбачыў купюру ў сметніцы ля абменніка і паклаў у кішэню. Абмяняў свае грошы і сышоў.

— Неяк адразу не зразумеў, — тлумачыць Аляксандр Hrodna.life, чаму не аддаў знойдзеныя $ 100 долараў касіру. — Так, я падняў грошы са сметніцы, паклаў у кішэню, але чалавека, які іх выкінуў, не было на той момант у памяшканні. Калі падняў, я не ведаў: можа, яны ўвогуле фальшывыя? Не было прадчування, што за нейкія 100 долараў мне штосьці будзе. З’явіцца чалавек — аддамо. Не з’явіцца — ну і чорт з ім. Не было ніякага страху, боязі. Я не надаваў гэтаму значэння.

ГЦ «Фламінга», у абменніку якога Аляксандр знайшоў грошы. Фота: yandex.by/maps

Не ў $ 100 шчасце

Аляксандр Шышоў працуе грузчыкам у Швецыі ў будаўнічай фірме бацькі ТАА «Бел-Кіндэкор». У лютым 2020 года ён прыехаў у Гродна і з-за пандэміі каранавіруса застаўся.

Праз тры тыдні пасля таго, як знайшоў грошы, ён паспрабаваў з’ехаць у Швецыю праз Маскву, пару дзён быў у дарозе, але ў выніку вярнуўся ў Гродна. Перад ад’ездам знойдзеныя $ 100 долараў ён аддаў сваёй сястры Анастасіі, якая зараз жыве з ім. Меркавалася, што Анастасія аддасць грошы таму, хто па імі звернецца.

Пры гэтым пацярпелага сам Аляксандр не шукаў: не даваў аб’яваў, не шукаў праз сацсеткі. Кажа, думаў, хто-небудзь у інтэрнэце выкладзе просьбу вярнуць грошы — і ён верне. Потым пра знойдзеныя грошы ён наогул забыўся.

Аляксандр Шышоў. Фота прадстаўлена героем

 — Я прыехаў са Швецыі - у мяне былі свае грошы. Не было патрэбы выдаткоўваць знойдзеныя. Я ў Швецыі атрымліваю € 2500 у месяц. Мне гэтыя $ 100 ні туды ні сюды. Не ў гэтых $ 100 шчасце, каб на кімсьці нажывацца, — распавёў Шышоў Hrodna.life.

Распіска

3 красавіка на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама з’явілася фота людзей, якія паднялі грошы са сметніцы ў пачатку сакавіка. Аказалася, што 23-гадовы гродзенец выкінуў грошы разам з квітанцыяй, не змог іх знайсці і звярнуўся ў Кастрычніцкі РАУС горада Гродна.

Праваахоўнікі высветлілі, што грошы 23-гадовы гродзенец выкінуў у сметніцу каля касы. Следам падышлі маладыя людзі, адзін з іх заўважыў купюру і забраў сабе.

 — Дзядзька патэлефанаваў і сказаў, што выклалі ў інтэрнэт (навіну — Hrodna.life), што нейкія людзі паднялі. Скінуў нумар. Я набраў участковага і сказаў, што я падняў гэтыя 100 долараў. Спытаў, як вярнуць, — распавёў Аляксандр Hrodna.life.

Участковы даў нумар следчага, праз якога можна было звязацца з тым, хто страціў грошы. У гэты час Аляксандр быў у ад’ездзе.

Яго дзяўчына 5 красавіка звязалася з тым, хто страціў грошы. 6 красавіка забрала грошы ў сястры Аляксандра і адвезла іх яму. Той напісаў распіску, што грошы атрымаў і прэтэнзій не мае. Пра гэта паведамілі следчаму. Следчы, са слоў Аляксандра, сказаў, што цяпер справу закрыюць за адсутнасцю складу злачынства. Грошы знойдзены ў урне, іх вярнулі, ніхто прэтэнзій не мае.

Распіска, якую напісаў пацярпелы

Прыйшоў новы следчы

У чэрвені Аляксандр зноў быў у ад’ездзе. Сястра паведаміла яму, што да іх дадому прыходзіў новы следчы — папярэдні сышоў у адпачынак. Следчая паведаміла, што распачала крымінальную справу па арт. 205 КК — Крадзеж. На якой падставе распачалі крымінальную справу, не патлумачылі, сказаў Аляксандр.

Некалькі тыдняў сям’ю Аляксандра дапытвалі. 8 чэрвеня Аляксандр прыйшоў у аддзяленне міліцыі на Фолюш, адкуль яго змясцілі ў ІЧУ на трое сутак. 11 чэрвеня Аляксандра вызвалілі. Тады ж яго прывезлі на медасведчанне ў ГОКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія», ад якога ён раней адмовіўся. 16 чэрвеня далі заключэнне, што алкагольнай залежнасці ў яго няма.

Пацярпелы інтэрв'ю не дае

 — Той, які згубіў грошы казаў, што наогул не ведаў, дзе яны: ці то ён іх выкінуў у сметнік, ці то ў маршрутцы згубіў, калі разлічваўся. Да таго ж, мы самі звярнуліся ў міліцыю, каб вярнуць грошы. Ніхто не хацеў маёмасцю завалодаць, — распавёў Аляксандр Hrodna.life.

У рэдакцыю Hrodna.life Аляксандр даслаў копію распіскі пацярпелага, дзе той піша, што грошы атрымаў і прэтэнзій не мае.

Пацярпелы цяпер знаходзіцца ў войску. Размаўляць з прэсай яму «забаранілі». Хто забараніў, пацярпелы Hrodna.life не ўдакладніў.

З заявай аб знікненні грошай у міліцыю штодня звяртаюцца, паведамілі Hrodna.life у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Часцей за ўсё гэта не дробныя сумы накшталт 10 рублёў. У міліцыю ідуць тыя, хто губляюць ад 70 рублёў, супрацоўнікі міліцыі працуюць па гэтых заявах. Сумы да 10 базавых велічынь (270 рублёў) — гэта «Дробны крадзеж», вышэй — «Крадзеж».

Цяпер міліцыя часцей працуе не з наяўнымі грашыма, а з банкаўскімі карткамі: людзі знаходзяць чужыя карты і разлічваюцца па іх у краме, распавялі Hrodna.life ў прэс-службе.

Парады юрыста Веранікі Ляйчонак. Што рабіць, калі ты знайшоў каштоўную рэч?

  • Дзеянні знайшоўшага каштоўную рэч урэгуляваны арт. 218 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
  • Знайшоўшы страчаную рэч абавязаны неадкладна паведаміць пра гэта асобе, якая страцілае яе, або ўласніку рэчы, ці каму-небудзь іншаму з вядомых яму асоб, якія маюць права атрымаць яе, і вярнуць знойдзеную рэч гэтай асобе.
  • Калі рэч знойдзена ў памяшканні або на транспарце, яна падлягае здачы асобе, якая прадстаўляе ўладальніка гэтага памяшкання або сродка транспарту. У гэтым выпадку асоба, якой здадзена знаходка, набывае правы і нясе абавязкі асобы, якая знайшла рэч.
  • Той, хто знайшоў рэч, абавязаны заявіць пра знаходку ў орган унутраных спраў або орган мясцовага кіравання і самакіравання, калі асоба, якая мае права патрабаваць вяртання знойдзенай рэчы, ці месца яго знаходжання невядомыя.
  • Згодна з арт. 230 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, той, хто знайшоў і вярнуў рэч асобе, што мае права на яе атрыманне, мае права атрымаць ад гэтай асобы пакрыццё неабходных выдаткаў, звязаных з захоўваннем, здачай або рэалізацыяй рэчы, а таксама выдаткаў на выяўленне асобы, што мае права атрымаць рэч.
  • Той, хто знайшоў рэч, мае права патрабаваць ад асобы, што мае права на атрыманне рэчы, узнагароджанне за знаходку ў памеры да 20% кошту рэчы.
  • Права на ўзнагароджанне не ўзнікае, калі той, што знайшоў рэч, не заявіў аб знаходцы або паспрабаваў яе ўтаіць.

Аляксандру пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі

Следчая 17 чэрвеня здала справу ў пракуратуру. Яна адмовілася каментаваць працэс Hrodna.life, спасылаючыся на таямніцу следства. Адвакат склала хадайніцтва аб спыненні ўзбуджэння крымінальнай справы з-за адсутнасці складу злачынства.

Адвакат Аляксандра распавяла Hrodna.life, што неабходна размяжоўваць крадзеж і знаходку. Знаходка — гэта рэч, якая выпадкова страчана адным чалавекам і выпадкова знойдзеная іншым.

Крадзяжом прызнаецца таемнае выкраданне маёмасці. Завалоданне чужой маёмасцю або правам на яго прызнаецца крадзяжом толькі ў тым выпадку, калі яно здзейснена наўмысна, супрацьпраўна, бязвыплатна і з карыслівай мэтай адным з пералічаных у законе спосабаў.

Аляксандр Шышоў не пагадзіўся з кваліфікацыяй яго дзеянняў органамі папярэдняга расследавання па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Адвакат заявіў хадайніцтва аб спыненні расследавання ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях Аляксандра складу злачынства. Хадайніцтва не задаволілі. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Зараз Аляксандр знаходзіцца ў статусе абвінавачанага. Ён падпісаў дакумент аб нявыездзе і абавязацельстве яўкі. Па арт. 205 КК (Крадзеж) вінаватых караюць грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024