Здароўе і спорт

10 кіламетраў гісторыі. «Гарадзенская вандроўка» запрашае прабегчыся праз горад і час

Гістарычны забег пройдзе ў Гродне 27 мая. На яго ўжо зарэгістраваліся больш за 400 удзельнікаў. Яны прабягуць па 10 ці 5 кіламетраў па знакамітым гродзенскім бруку старадаўніх вулачак. Кожны, хто фінішуе, атрымае памятны медаль з выявай Новага замку. Чытачы Hrodna.life маюць шанец атрымаць фірмовую цішотку забега. Для гэтага трэба паўдзельнічаць у конкурсе сэлфі.

Не толькі спорт

Тое, што на «дзесятку» можа прабегчы толькі прафесійны спартсмен, не больш чым стэрэатып, лічыць Уладзімір Рудзевіч, тэхнічны кіраўнік Першай таймінгкампаніі, што разам з аблспортам арганізуе забег.

«Зараз аматарскія спартовыя мерапрыемствы набіраюць папулярнасць. Людзі пераадольваюць тыповую памылку абывацеля — што калі я не выграю, то навошта і ўдзельнічаць. Гэта як білет на канцэрт, толькі ты ў галоўнай ролі. Мы самі ствараем сабе свята і атрымліваем ад гэтага задавальненне».

Падцвярджае тое і ўзрост удзельнікаў - самаму малодшаму сярод дарослых — 14 гадоў, самаму сталаму — 81. Пакуль перавагу маюць мужчыны. Іх зарэгістравалася 277, жанчын — 131. Каб забег быў цікавым для як мага больш шырокага кола аматараў бегу, сёлета ён дапоўніцца і дзіцячымі стартамі. У іх могуць паўдзельнічаць дзеці ад 6 да 11 гадоў. Кожны з іх атрымае сувеніры ад арганізатараў.

Дарослыя бегуны атрымаюць на фінішы памятныя медалі. Летась на рэверсе медаля была Каложская царква, сёлета будзе Новы замак. Кожны год на медалі будзе размяшчацца іншая гістарычная цікавостка Гродна. Такім чынам, пастаянныя ўдзельнікі забегу змогуць сабраць усю гістарычную архітэктуру Гродна ў калекцыю.

Уладзімір Рудзевіч з леташнім медалём і дызайн-праектам новага
Дарослым, каб прабегчы дыстанцыю «Гарадзенскай вандроўкі», трэба зарэгістравацца і аплаціць стартавы ўнёсак. Дзеці рэгіструюцца бясплатна, перад стартам.

Бязвізавая геаграфія

Сёлетні забег удвая перавысіў мінулагодні па колькасці ўдзельнікаў і значна пашырыў геаграфію. Разам з беларусамі трасу «Гарадзенскай вандроўкі» збіраюцца пераадолець расіяне, літоўцы, латышы, палякі, украінцы і нават італьянец.

Замежнікам цікава прыязджаць на адметныя спартыўныя мерапрыемствы. Аб’яднанне гісторыі і спорту аказалася добрай ідэяй.

«Колькасць замежнікаў сёлета значна павялічылася. Але і гэта - не мяжа магчымасцяў. Проста здалёк цікавей ехаць на больш доўгія забегі. Думаю, што з часам і «Гарадзенская вандроўка"можа падоўжыцца. У нас шмат амбітных планаў, як можна развіваць спартыўны турызм ў нашым горадзе», — кажа Рудзевіч.

Самая іннавацыйная

Для таго, каб «Гродзенская вандроўка» стала не толькі гістарычнай, але і самай іннавацыйнай, таксама ёсць усе падставы. Першая таймінгкампанія мае досвед у арганізацыі падобных мерапрыемстваў. Яе спецыялісты арганізоўвалі хранаметраж на Мінскім паўмарафоне, Маскоўскім і Астанінскім марафонах, Кубку Еўропы ў Мінску і іншых. Ужо хараз тэхнічнае суправаджэнне «Вандроўкі» дазволіць кожнаму ўдзельніку атрымаць відэа са сваім удзелам, на тэлефон адразу пасля фінішу - вынікі. «Вандроўка будзе ўдасканальвацца, каб усе іннавацыі спорта, каторымі мы займаемся, упершыню прымяняліся ў Гродне».

Прызы і падарункі

Усе ўдзельнікі «Гарадзенскай вандроўкі» стануць адначасова і ўдзельнікамі розыгрыша спартыўных гаджэтаў ад партнёраў мерапрыемства. Чытачы Hrodna.life таксама маюць шанец атрымаць падарунак — фірмовую цішотку забегу. Для гэтага трэба зрабіць сэлфі з бегунамі ў горадзе і размясціць здымак у каментарах да артыкула. Двое пераможцаў вызначацца лёсаваннем.


У вас вылетела коленная чашечка? Вы неудачно упали? Узнайте, почему это происходит, какие существует методы лечения на портале lechisustavv.ru. Берегите свое здоровье и обращайте внимание на малейшие сигналы, которые посылает вам ваш организм, чтобы дожить здоровым до глубокой старости.


Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025