Адкрыццё будаўнічага гіпермаркета ў Гродне запланавана на другую палову лістапада – дзяржаўныя медыя паведамляюць, што да пачатку працы крамы засталося некалькі дзён. «Билд» будзе працаваць у гандлёвым цэнтры на вуліцы Асфальтнай – ён стане 20-м па ліку ў Беларусі.

Гіпермаркет «Билд» спецыялізуецца на продажы будаўнічых матэрыялаў, а таксама тавараў для дома, канцтавараў і бытавой хіміі. Філіялы сеткі працуюць ужо ў Мінску, Гомелі і Магілёве. Ёсць «Билд» і ў гарадах Гродзенскай вобласці — магазіны адкрыты ў Лідзе, Слоніме і Ваўкавыску. 

У Гродне першы магазін сеткі адкрыецца ў новым гандлёвым цэнтры на Асфальтнай. Мол стане адным з самых вялікіх у горадзе – яго плошча складзе каля 12 тыс. м. кв. Апроч крам там размесцяць офісы, буцікі і кафэ.

Чытайце таксама: У Гродне банкрутуецца кампанія, якая кіравала крамамі «Світанак»