Беларускія пагранічнікі ў пункце пропуску “Брузгі” звярнулі ўвагу на 34-гадовага грамадзяніна Малдовы, які ехаў з Германіі. Мяжу мужчына праходзіў праз “чырвоны” калідор, але выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў пагранслужбы.
Аўтамабіль малдаваніна адправілі на агляд са сканарам — аказалася, што ў надзьмутым матрацы аўтамабіля была схавана жанчына. Маладыя людзі прызналіся, што ў жанчыны не было замежпаспарта, таму яе вырашылі правезці кантрабандай, піша «Еўрарадыё».
Матэрыялы перадалі ў органы памежнай службы.
Чытайце таксама: Трое замежнікаў атруціліся грыбамі, сабранымі каля ГЦ у Лідзе. Двое — у рэанімацыі



