Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў, сярод якіх ёсць рашэнні, што закранаюць і Гродзенскую вобласць. Выхадка з мясцовай прэсы Вольга Ануфрыева ўзначаліла «Беларусь Сегодня».

Дырэктарам — галоўным рэдактарам выдавецкага дома «Беларусь сегодня» прызначана гродзенка Вольга Ануфрыева. Ёй 47 гадоў.

Раней яна ўзначальвала выдавецкі дом «Звязда», а да гэтага працавала галоўным рэдактарам газет «Рэспубліка», «Вечерний Гродно» і намеснікам галоўнага рэдактара «Гродзенскай праўды». таксама яна была дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Пасада кіраўніка выдавецкага дома заставалася вакантнай з красавіка гэтага года, пасля прызначэння ранейшага кіраўніка Дзмітрыя Жука міністрам інфармацыі.

Гродзенская вобласць

Членам Гродзенскага аблвыканкама прызначаны Аляксей Іглікаў, які ўзначальваў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці. У цяперашні час ён займае пасаду старшыні КДК Гродзенскай вобласці.

Выхадзец з «Гродзенскай праўды» ўзначаліла «СБ. Беларусь сегодня». Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі
Аляксей Іглікаў. Фота: Гродзенскі аблвыканкам

Ашмянскі раён

Старшынёй Ашмянскага райвыканкама прызначаны Андрэй Клышэўскі.

Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама, курыруючы пытанні архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Андрэю Клышэўскаму 41 год. У 2008 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2019 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння ўніверсітэта праходзіў службу ў Узброеных Сілах.

З 2009 года працаваў настаўнікам інфарматыкі ў сярэдняй школе №1 г. Ашмяны, пасля — галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы Ашмянскага райвыканкама. З 2011 года ўзначальваў Жупранскі сельскі выканаўчы камітэт. З лютага 2021 года займаў пасаду намесніка старшыні райвыканкама.

Выхадзец з «Гродзенскай праўды» ўзначаліла «СБ. Беларусь сегодня». Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі
Андрэй Клышэўскі. Фота: osh.by

Лідскі раён

Генеральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Лідсельмаш“» прызначаны Эдуард Шаль.

Раней, з 10 красавіка 2023 года, ён узначальваў ААТ «Лідаграпраммаш», дзе да прызначэння працаваў намеснікам дырэктара па эканоміцы.