На днях у парку Жылібера зацвіла сакура. Гродзенцы ўжо публікуюць фота дрэў у сацсетках, а медыя адзначаюць, што кветкі распусціліся раней сезону.
«Галоўная навіна тыдня. У Гродне зацвіла сакура», — напісала ў Threads гродзенка.
У іншай галінцы карыстальніца піша, што дрэвы высадзілі ў 2023 – яны яшчэ маладыя. “Таму сфатаграфавацца акурат на ўзроўні кветак пакуль не атрымаецца”, – дадае яна.


У каментарах гараджане пішуць, што пасадка сакуры ў парку Жылібера была добрай ідэяй. Тым часам турысты спадзяюцца, што паспеюць прыехаць у Гродна да таго, як дрэвы адцвітуць.
Усяго на алеі ў парку расце 15 сакур. У беларускіх шыротах цвіценне сакуры звычайна пачынаецца ў сярэдзіне красавіка і доўжыцца каля 7—10 дзён.
Чытайце таксама: Улады вырашылі спытаць у гродзенцаў, ці пакідаць кветкавыя аркі на Савецкай




