Жыхарка дома №7 на вул. Дзяржынскага пацікавілася, чаму ў двары ўстанаўліваюць зарадкі для электрамабіляў. Тады як у двары не хапае месцаў нават для машын жыльцоў. На пытанне гродзенкі адказаў супрацоўнік гарвыканкама, піша «Гродзенская праўда». 

Гараджанка дадала, што з-за месцазнаходжання двара там паркуюцца «чужыя» аўтамабілі. Людзі пакідаюць машыны і сыходзяць на працу або ў горад па сваіх справах. Цяпер у двары яшчэ і абсталююць стаянку для зарадкі электрамабіляў.

«Паўстае некалькі пытанняў: ці можна ўладкоўваць такую ​​стаянку ў двары жылога дома, літаральна ў некалькіх метрах ад дзіцячай пляцоўкі, і чаму паркоўку не пашыралі раней у інтарэсах людзей, якія жывуць у гэтым двары? Цяпер незразумела, колькі яшчэ новых чужых машын будуць рэгулярна спыняцца ў нашым двары», – пацікавілася гродзенка.

Што сказалі ў гарвыканкаме?

Устаноўка зарадак – рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі. Таму ўсе работы вядуцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта і пастановай Саўміна. Двор гродзенкі трапіў у спіс месцаў для ўстаноўкі зарадак, таму што “паблізу знаходзіцца вялікая колькасць грамадска-дзелавых аб’ектаў”, — растлумачыў Дзяніс Конан, начальнік упраўлення архітэктуры і будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

Конан таксама растлумачыў, чаму стаянку абсталююць у некалькіх метрах ад дзіцячай пляцоўкі. Паводле яго слоў, адлегласць ад вокнаў жылых дамоў і дзіцячых пляцовак да зарадных станцый не нарміруюцца. Усё таму, што ад такіх стаянак няма брудных выкідаў у атмасферу.

Чытайце таксама: Кіраўніцтва СЭЗ “Гроднаінвест”: “У Гродзенскай вобласці ёсць умовы для выпуску электрааўтамабіляў”

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы