Пергамент са старажытнаяўрэйскімі пісьмёнамі датуецца XVIII стагоддзем. Цяпер ён належыць мастаку з Навагрудка Віктару Васюкевічу. Як рэліквія трапіла да Васюкевіча — невядома, паведамляе «Звязда».
Паводле сямейнай легенды, родныя Віктара ўцяклі з навагрудскага гета падчас фашысцкай акупацыі. Сваё сапраўднае прозвішча Кац яны змянілі на Васюкевіч. Прынесены скрутак схавалі на гарышчы вясковай хаты пад саломай.
Па сведчаннях спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі, час стварэння помніка — прыкладна другая палова XVIII стагоддзя. Пра гэта сведчыць стан чарніл, якія выкарыстоўваліся тады пры пісьме: яны маюць рудое адценне.
Чытайце таксама: «Сітуацыя не самая папулярная». На знойдзеных у цэнтры Гродна могілках археолагі знайшлі пахаванне маці і дзіцяці




