У Threads турыстка папрасіла гродзенцаў параіць любімыя месцы, кафэ і славутасці, якія дапамогуць бліжэй пазнаёміцца з горадам. Дзяўчыне параілі розныя лакацыі, у тым ліку цэнтральныя дворыкі, у якіх можна адчуць атмасферу Гродна.
Усяго ў спіс трапіла 14 дворыкаў – іх параілі ўладальнікі адной гродзенскай фотастудыі. Аўтар каментара таксама даў тлумачэнні, чым унікальная кожная з лакацый.
Дворыкі з гісторыяй
- Карла Маркса, 5. «Двор езуіцкага калегіума».

- Карла Маркса, 27. «Двор Брыгіцкага кляштара».
- Парыжскай Камуны, 1А. «Двор касцёла, від на плошчу».
- Замкавая, 16. “Двор музея гісторыі рэлігіі».

- Замкавая, 20. «Новы замак».

- Замкавая, 22. «Стары замак”.

Дворыкі для прыгожых здымкаў
- Будзённага, 34-36. «Двор з зарослымі вінаграднікам дамамі, лепш у канцы вясны – улетку – пачатку восені».

- Карла Маркса, 34. «Прышпільны дом з кветнікамі, лепш у канцы вясны – улетку – пачатку восені».

- Маладзёжная, 3. «Кватэрны дом з ружамі. Лепш у канцы вясны – улетку – пачатку восені».
- Сацыялістычная, 62. «Двор з мноствам старых цацак і дэкарацый».
- Карла Маркса, 11. “Вялікая фрэска на сцяне».


Тусовачныя дворыкі
- Савецкая, 5. «Двор кавярні “Джэзва” з жоўтым запарожцам».
- Вялікая Траецкая, 37. «Двор з кафэ і барамі. Увечары прыгожая падсветка. Улетку па выходных жывая музыка».
- Маставая, 31. «Двор з кафэ і барамі. Увечары прыгожая падсветка. Улетку па выходных бывае жывая музыка”.

Чытайце таксама: “Штосьці з фільмаў жахаў”. Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту






