Напрыканцы красавіка ў сядзібе ў Жамыслаўе пройдзе тэатралізаваная экскурсія «Галасы Умястоўскіх». Пра гэта супрацоўнікі музея распавялі у сваім Instagram.
Гледачам прапануюць бліжэй пазнаёміцца з персаналіямі былых уладальнікаў сядзібы – Уладзіслава, Яніны і Юзэфа. «Зайдзіце ў пустую залу. Паглядзіце на былую раскошу і веліч. Дакраніцеся да сценаў, якія яшчэ памятаюць дотыкі рук сям’і, што стварала дабрабыт», — напісалі аўтары.
У тэатралізаванай экскурсіі паўдзельнічаюць тры акцёры. Колькасць месцаў абмежавана, таму жадаючых просяць рэгістравацца ў direct. Сама экскурсія пройдзе 21 красавіка, білет абыдзецца ў 25 руб. дарослым і ў 15 руб. дзецям.
Аднаўляць палацавы комплекс Умястоўскіх у Жамыслаўе пачалі ў 2019 годзе. За гэты час там паспелі зрабіць новы дах, а да праекту далучыліся ініцыятыўныя супрацоўнікі, якія рэалізуюць ідэі па папулярызацыі Жамыслаўя.
Напрыклад, летам 2025 года для Жамыслаўя распрацавалі мерч — футболкі, шоперы, кружкі, магніты і стыкеры. У планах супрацоўнікаў – развіццё турыстычнага патэнцыялу сядзібы. Тут хочуць пабудаваць гасцініцу і пашырыць транспартную інфраструктуру, каб турыстам было прасцей дабірацца да Жамыслаўля.
Тым не менш сядзіба працягвае разбурацца. Нягледзячы на намаганні ўладальніка і супрацоўнікаў, некаторыя пашкоджанні ліквідаваць не атрымліваецца – будынак пуставаў занадта доўга.
Чытайце таксама: У сядзібе Агінскіх адрэстаўруюць вадзяны млын




