Гродзенскаму грамадскаму аб’яднанню абароны жывёл “След жизни” патрэбна дапамога ў пагашэнні даўгоў. Да пагашэння аб’яднанне прыпыніла працу – не могуць стэрылізаваць і лячыць бяздомных жывёл. Пра гэта валанцёры паведамілі ў Instagram.
Цяпер арганізацыі трэба пагасіць даўгі перад ветклінікай за мінулы месяц. Толькі за кастрацыі выйшла больш за 5 тыс. руб., адзначылі валанцёры.
Цяпер яны просяць дапамогі ў беларусаў – жадаючыя могуць перавесці суму на рахунак арганізацыі.
“Мы імкнемся дапамагчы кожнаму, хто звяртаецца за дапамогай – няхай гэта будзе прасвет ці складаная аперацыя! Алё, нажаль, грошы не з’яўляюцца з ніадкуль, у нас няма фундатараў… Мы адкрываем зборы толькі тады, калі рэальна разумеем, што не зможам разлічыцца. Сітуацыя складаецца так, што МЫ ЗМУШАНЫ БУДЗЕМ ПРЫПЫНІЦЬ СВАЮ ПРАЦУ пакуль не пагасім даўгі за мінулы месяц”, – напісалі валанцёры.
Як дапамагчы арганізацыі?
- пералічыць праз сістэму АРІП на імя «След жизни», ГААЗЖ:
АРІП => ГРАМАДСКІЯ АБ’ЯДНАННІ => АБАРОНА ЖЫВЁЛАЎ => «СЛЕД ЖИЗНИ, ГООЗЖ», код паслугі 232525;
- перавесці на р/р:
BY32 ALFA 3015 2193 0500 2027 0000 в ЗАО «Альфа-банк», BIC – ALFABY2X.
Чытайце таксама: Зоа-валанцёрка са Слоніма ваюе з чыноўнікамі. Тыя лаюцца на яе за невыкананне правілаў, але ўсё роўна звяртаюцца па дапамогу




