Заяўка аб рэстаўрацыі млына ў сядзібе Агінскіх з’явілася на сайце дзяржзакупак. На гэта звярнуў увагу Telegram-канал «Спадчына». 

На распрацоўку перадпректнай дакументацыі па рэстаўрацыі млына выдзеляць 32,5 тыс. руб. 

Аднаўляць сядзібу Агінскіх у Смаргонскім раёне пачалі ў 2011. Да 250-годдзя кампазітара ў 2015 адрэстаўравалі сам палац і часткова ўпарадкавалі рамантычны краявідны парк з альтанкамі.

«Аднак некаторыя аб’екты комплексу засталіся па-за ўвагай або былі адноўлены толькі часткова», — пішуць аўтары «Спадчыны». Сярод іх у тым ліку двухпавярховы вадзяны млын, які гістарычна стаяў каля става і злучаўся з аранжарэяй драўлянай агароджай на мураваных слупах.

Чытайце таксама: У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі – цяпер яе аднаўляюць

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы