Валанцёры фонду «Чудо детям» збіралі грошы на цэнтральных вуліцах Гродна, Брэста, Віцебска і Гомеля. Па выніках праверкі пракурора Гродна сумесна з АБЭЗ устанавілі факт махлярства ў асабліва буйным памеры.

Грошы збіралі з чэрвеня 2024 па красавік 2026 года. Заснавальнікамі, дырэктарам і намеснікам фонду былі замежнікі. Для збору грошай для дзяцей-інвалідаў і людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прыцягвалі валанцёраў. Яны збіралі грошы на цэнтральных вуліцах гарадоў. У кожным з абласных цэнтраў працавала ад 20 да 50 чалавек – яны не ведалі, што фонд выкарыстоўвае махлярскія схемы.

Усяго сабралі не менш за 390 тыс. руб. – у большасці выпадкаў грошы ішлі на асабістыя патрэбы падазраваных, сцвярджае пракуратура Гродзенскай вобласці.

Дырэктароў фонду абвінавачваюць па арт. 209 ч. 4 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры). Аднаго падазраванага затрымалі, яго маёмасць арыштаваная. Іншыя падазроныя знаходзяцца за мяжой.

Чытайце таксама: Супраць KinderVita могуць узбудзіць крымінальную справу – улады сцвярджаюць, што валанцёры хадзілі на пратэсты

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы