Галоўны трэнер футбольнага клуба «Нёман» Ігар Кавалевіч атрымаў адміністрацыйнае спагнанне пасля інцыдэнту з суддзямі. Ён адбыўся ў лютым у Брэсце падчас перадсезоннага турніру Winter Cup-2026. Пра гэта паведамляе football.by.

Кавалевіча прыцягнулі па артыкуле 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»), які прадугледжвае штраф ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Што адбылося?

Раней начальнік дэпартамента судзейства і інспекціравання Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» (АБФФ) Уладзімір Кузьмін адзначыў, што трэнер мог быць прыцягнуты да адказнасці за абразу арбітраў. — Ад групы суддзяў напісаны рапарты аб тых падзеях. Ладна, калі б гэта быў адзін чалавек, ён можа мець зуб на Ігара Мікалаевіча, а тут такіх рапартаў некалькі. Я ведаю, што будуць запатрабаваны тлумачэнні ад усіх бакоў, потым прымуць рашэнне, — казаў Кузьмін.

Трэнер канфлікт адмаўляў

Сам Кавалевіч адмаўляў канфлікт. У інтэрв’ю ён заявіў: «Адзін дурань сказаў — астатнія абмяркоўваюць. Усё відаць на відэа, калі суддзі трэніраваліся і калі ўвайшоў „Нёман“. У АБФФ ёсць гэтыя кадры». Ён таксама падкрэсліў, што клуб не раз сутыкаўся з сур’ёзнымі памылкамі арбітраў у мінулым, якія ўплывалі на вынікі каманды.


У жніўні 2021 года АБФФ прызнала Ігара Кавалевіча лепшым трэнерам месяца.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы