Побач з піўзаводам з’явяцца кавярні, зоны для адпачынку і гандлёвыя аб’екты. Гэта прадугледжана праектам рэканструкцыі будынкаў, які ў сакавіку 2026 абмяркоўвалі члены горадабудаўнічага савета. Першапачатковы праект рэканструкцыі будынкаў паказалі яшчэ восенню 2022 — верагодна, ад той задумкі адмовіліся.
Архітэктары падзялілі будынкі былога піўзавода на 1 і 2 чаргу рэканструкцыі. Акрамя прыбудоў, аднаўленню падлягаюць сутарэнні і цокальныя паверхі.
На другім паверсе зробяць выставачную залу, на трэцім – офісы. На цокалі і чацвёртым паверсе абсталююць фуршэтныя залы. Некаторыя часткі будынка прыйшлося адбудоўваць нанова з-за зносу.
Падчас рэканструкцыі знайшлі шмат старадаўніх бутэлек — іх перададуць у музеі.

Упершыню праект рэканструкцыі будынкаў піўзавода прадэманстравалі у кастрычніку 2022. Рэндеры выглядалі інакш. Сама ж рэканструкцыя пачалася ў 2023 годзе. З таго моманту праект дапрацавалі. Верагодна, замест сучасных будынкаў вырашылі зрабіць стылізацыю пад даўніну.




Чытайце таксама: “Лагер” па чэшскіх рэцэптах, самагубства і 6 млн бутэлек. Чым праславіліся першыя ўладальнікі гродзенскага піўзавода




