Зараз міні-рынкі Гродна прыводзяць да адзінага дызайну – кіраўніцтва лічыць, гэта павысіць пазнавальнасць гандлёвых аб’ектаў і ўпішацца ў гарадскую забудову. Шыльды будуць на беларускай мове, піша «Вечерний Гродно».
Адзіны стыль – аранжава-шэрыя колеры і ўваходную групу з шыльдай на беларускай мове – ужо ўвялі на міні-рынках “Дзевятоўка”, “Прынёманскі”, “Фарты” і “Альшанка”.
«Хутка новы сучасны выгляд набудзе міні-рынак «Фолюш», – адзначыў загадчык міні-рынкаў Сяргей Міхееў.
На гандлёвых кропках зрабілі касметычны рамонт і «перазагрузілі фармат» – спецыялісты спадзяюцца, што цяпер міні-рынкі сталі больш сучаснымі, камфортнымі і эстэтычнымі. Таксама абяцаюць зручныя праходы і паркоўкі, сучасныя гандлёвыя павільёны, напоўненыя разнастайнасцю патрэбных тавараў.
Калі будзе сезон?
З надыходам вясны на міні-рынках адкрыўся новы сезон. Прылаўкі ўжо папаўняюцца свежай гароднінай і садавінай. Абнаўленне асартыменту будзе працягвацца па меры паступлення новых сезонных прадуктаў.
Цяпер прадаўцоў на радах, дзе гандлююць сельскагаспадарчай прадукцыяй, не так шмат. Больш людзей чакаецца напрыканцы красавіка, калі на дачах вырасце першы ўраджай.
Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца яшчэ адна кавярня. Гараджане незадаволеныя – яна закрые від з іншай установы





