У Гродне 26 сакавіка адбыўся канцэрт расійскага спевака азербайджанскага паходжання Jony. Падчас выступу Jony па просьбе прыхільніцы агучыў пол яе дзіцяці – відэа апублікавалі ў Threads. 

Гендэр-паці – мерапрыемства, пры якім пол дзіцяці даведваюцца не ў медыцынскім кабінеце, а на вечарыне. Для гэтага выкарыстоўваюць розныя формы: разразаюць тарты (колер крэму сімвалізуе пол), лопаюць шарыкі з адпаведным адценнем канфеці, заказваюць надпісы на будынках і г.д.

Мяркуючы па роліку, адна з фанатак прыйшла ў Лядовы палац з плакатам «Jony, даведайся пол дзіцяці!!!». Музыка адчыніў канверт і паведаміў, што слухачка чакае дзяўчынку. Будучая маці расплакалася. Jony пажадаў ёй шчасця, здароўя і здаровае дзіця, а пасля – абняў дзяўчыну.

Хто такі Jony?

Jony (Джахід Афраілавіч Гусейнлі) – расейскі выканаўца і аўтар песень. Музыка ўдзельнічаў у розных музычных шоу і станавіўся лаўрэатам прэмій “Залаты грамафон” і “Муз-ТВ”.

Сярод самых папулярных песень артыста – кампазіцыя“Комета” (33 млн праглядаў на YouTube) і “Лилии” – 66 млн праглядаў. 

У Гродне Jony выступаў упершыню. 

Чытайце таксама: У Гродне таксіст адмовіўся браць грошы за паездку. Чаму? 

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы