Цяпер кошт талона ў грамадскім транспарце ў вобласці складзе 1,05 руб., а ў экспрэс-аўтобусах – 1,15 руб. Праязныя таксама падаражэлі. Рашэнне аб павышэнні тарыфаў прыняў Гродзенскі аблвыканкам 11 сакавіка. Дакумент апублікавалі на Pravo.by. 

Да павышэння коштаў праезд у грамадскім транспарце Гродна каштаваў 90 капеек. Папярэдняе падаражэнне было ў красавіку 2022 – тады кошт паднялі на 10 коп: з 80 да 90 капеек. 

У колькі абыдзецца праязны на гродзенскі транспарт?

У пастанове Гродзенскага аблвыканкама таксама апублікавалі кошт праязных. Праязны на аўтобусы ці тралейбусы каштуе 47,25 рубля. На абодва віды транспарту – 63,06 рублі.

Від транспартаГарады з колькасцю насельніцтва
звыш 250 тысяч чалавекад 50 да 250 тысяч чалавекменш за 50 тысяч чалавек
На месяц
Аўтобус47,2546,0040,16
Тралейбус47,25
Аўтобус і тралейбус63,06
На 1 каляндарны дзень
Аўтобус3,273,262,83
Тралейбус3,27
Аўтобус і тралейбус4,41

Таксама выраслі тарыфы на прыгарадныя пасажырскія перавозкі: 1 км праезду на звычайных маршрутах цяпер каштуе 0,14 руб., на хуткасных маршрутах і на дадатковых рэйсах – 0,16 руб., на экспрэсных маршрутах – 0,17 руб.

Кошты выраслі не толькі ў Гродзенскай вобласці

Кошт праезду на грамадскім транспарце падаражэў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Адпаведныя пастановы апублікавалі аблвыканкамы. Рашэнне аб павелічэнні кошту праезду набывае моц адразу пасля таго, як публікуецца распараджэнне.

Напрыклад, у Мінску праезд абыдзецца ў 1,10 руб. (раней талон каштаваў 95 кап), у абласных цэнтрах – тыя ж 1,05 руб.

Чытайце таксама: Гродзенскі транспарт пераходзіць на электронную сістэму аплаты. Як цяпер купляць талоны?

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы