У вёсцы Казіміраўка Гродзенскага раёна адбыўся выбух у чатырохкватэрным двухпавярховым жылым доме. Пасля выбуху будынак загарэўся. На месцы працуюць пажарныя.
Паведамленне аб здарэнні ратавальнікі атрымалі раней, зараз яны праводзяць работы на месцы інцыдэнту. Мяркуючы па апублікаваным відэа, цагляны будынак атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні: абрынулася як мінімум адна бетонная пліта перакрыцця.

На месца здарэння выехаў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалевец, паведамляе МНС.
Ратавальнікі дапоўнілі інфармацыю аб здарэнні.
Паводле папярэдніх звестак, адбыўся ўспых газапаветранай сумесі з наступным гарэннем у дзвюх кватэрах на першым і другім паверхах дома. Абрынуліся пліты перакрыцця і сцены ў кватэры на другім паверсе.
У выніку інцыдэнту траўмаваны мужчына. Яго даставілі ў бальніцу. Падчас здарэння ў кватэры на першым паверсе знаходзілася 12-гадовая дзяўчынка. Яна не пацярпела.
Інфармацыя аб прычынах выбуху ўдакладняецца.




