Дзмітрый Вялаў родам з Ліды, апошнія гады працаваў дальнабойшчыкам у краінах Еўрасаюза. Па інфармацыі «Нашай Нівы», пасля вяртання на радзіму Дзмітрыя асудзілі па трох палітычных артыкулах.

Мужчыну затрымалі летась пасля таго, як ён вярнуўся з рэйса. Яго апошнія паведамленні датуюцца восенню 2025 – ён пісаў аб перасячэнні мяжы.

Гродзенскі абласны суд прызнаў Дзмітрыя вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі за «паклёп на Лукашэнку» (ч. 1 арт. 367 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑4 КК). Верагодна, мужчына знаходзіцца ў калоніі.

Дзмітрыю 45 гадоў, нарадзіўся ў Лідзе, там жа скончыў школу і прафесійна-тэхнічнае вучылішча. У родным горадзе мужчына працаваў кіроўцам, цікавіўся аўтамабілямі – марыў аднавіць старую «Волгу» і купіць жоўты УАЗік для падарожжаў. Да 2020 года працаваў у Лідскім лакаматыўным дэпо.

Чытайце таксама: Сярод вызваленых палітвязняў як мінімум 31 жыхар Гродна і вобласці

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы