З надыходам цяпла жыхары дома №58 па вуліцы Шчорса заўважылі ў двары мноства акуркаў – іх усю зіму выкідвалі з балкона. Цяпер на газонах замест кветак красуюцца бычкі.
Некаторыя недакуркі не далятаюць да газонаў і падаюць на брылі пад’ездаў. «Такая карціна тыповая для многіх двароў», — піша «Гродзенская праўда».
Праблема заключаецца не толькі ў брудзе. Непатушаныя бычкі могуць упасці на суседскі балкон і справакаваць узгаранне.
Як змагацца з акуркамі?
Каб прыцягнуць вінаватага да адказнасці, трэба ўстанавіць яго асобу. Часта суседзі фіксуюць такія выпадкі на камеру, а потым перадаюць матэрыялы ў міліцыю.
Выкід непатушаных акуркаў – гэта парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў жылых дамах. За гэта могуць аштрафаваць на суму да 145 руб.
Чытайце таксама: Гродзенскія пенсіянеры просяць больш месца для танцаў: улады знайшлі кампраміс





