Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла спіс з 250 беларусаў, якіх вызвалілі 19 сакавіка ў выніку дамоўленасцей паміж Лукашэнкам і спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам. Аказалася, што як мінімум 31 былы палітвязень — жыхары Гродна і вобласці.

Гродна: вызвалілі 10 чалавек

У спісе тых, хто выйшаў на волю, ёсць былы старэйшы выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Губарэвіч — яго затрымалі ў студзені 2025-га, а прызналі палітвязнем у лютым 2026 года. Губарэвіч атрымаў 2,5 года “хіміі” па артыкуле арт. 361-2 ч. 1 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Таксама ў спісе ёсць уладальнік этнакрамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч. Гродзенца асудзілі на 1,5 года «хіміі» за ўдзел у пратэстах 2020 года па артыкуле арт. 342 ч. 1 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Спіс вызваленых палітвязняў з Гродна

  • Янкоўскі Уладзімір,
  • Церабей Леанід,
  • Цвікевіч Сяргей,
  • Сіліч Станіслаў,
  • Сандракула Максім,
  • Несцяровіч Андрэй,
  • Кануркін Віталій,
  • Губарэвіч Ігар,
  • Горскі Уладзіслаў,
  • Голуб Дзмітрый.

Ваўкавыск: вызвалілі 7 чалавек

  • Юруць Лілія, 
  • Шрубок Людміла,
  • Цынкель Віталь,
  • Ходас Ілля,
  • Сезень Аляксандр,
  • Краўчак Наталля,
  • Дабрыновіч Ірына.

Смаргонь: вызвалілі 5 чалавек

  • Навумава Рыта,
  • Міраненка Вольга,
  • Казлоўскі Уладзімір,
  • Кашкель Святлана,
  • Валюк Марэт.

Навагрудак: вызвалілі 3 чалавекі

  • Хіневіч Ігар,
  • Лебедзь Ірына,
  • Лебедзь Аляксандр.

Ліда: вызвалілі 2 чалавек

  • Генадзь Жукель,
  • Эдуард Пальчыс — блогер і грамадскі дзеяч, якога 19 сакавіка дэпартавалі з Беларусі

Жыхары яшчэ якіх гарадоў Гродзенскай вобласці выйшлі на волю?

Таксама ў спісе вызваленых ёсць Наталля Васіллева з Вялікай Бераставіцы і жыхар Русоты Валерый Віскірскі. На волю выйшаў іўеўчанін Сяргей Пахомаў і жыхар вёскі Повішні Васіль Садоўскі.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы