Трохпавярховы будынак грамадскага прызначэння плануюць узвесці на вуліцы Сакольскай, 32Б. Рэндеры будучага будынка распрацавала ТАА “ВКЛ-праект”. Гараджанам прапануюць выказацца аб праекце — правядуць грамадскія абмеркаванні. 

Згодна з праектам, будынак будзе трохпавярховым, яго агульная плошча складзе амаль 730 кв. м. Частку памяшканняў аддадуць пад офісную арэнду. Плошча ўчастка – 0,2055 га.

Асноўная экспазіцыя, арыентаваная на вуліцу Сакольскую, будзе з панарамным шкленнем. Запланаваны тры паркоўкі – для спец- і легкавога транспарту. Усяго на 21 машынамесца.

Візуалізацыяй будучага будынка займалася арганізацыя “ВКЛ-праект”. У Гродне гэта ж арганізацыя распрацоўвала праект для рэканструкцыі старажытнага дома на Міцкевіча, а таксама займалася новым праектам гасцініцы “Гродна” на Паповіча.

У Гродне пабудуюць новы офісны будынак. Раён не самы папулярны
Праект рэканструкцыі дома на Міцкевіча, распрацаваны “ВКЛ-праект”. Крыніца: grodno.gov.by

Як гараджане могуць выказацца аб праекце?

Выказаць сваё меркаванне аб праекце гараджане змогуць з 23 сакавіка па 6 красавіка 2026 года. Падаць заўвагі і прапановы гродзенцы могуць па наступных адрасах:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, паштовы адрас: плошча Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна. E-mail: [email protected].
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, паштовы адрас: пл. Антонія Тызенгаўза, 3, 230023, г. Гродна. E-mail: [email protected].
  • У пісьмовым выглядзе, у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб’екта грамадскага абмеркавання.

Вынікі грамадскіх абмеркаванняў апублікуюць на сайце Гродзенскага гарвыканкама да 20 красавіка.

Чытайце таксама: У Гродне пачалі рэканструяваць Дом быту

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы