28 сакавіка каля моладзевага цэнтра «Гродна» пройдзе рэгіянальны кірмаш «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня». Ён аб’яднае майстроў народнай творчасці і творчыя калектывы з усяго рэгіёна.

Будзе працаваць некалькі тэматычных пляцовак. На лакацыі «Жывыя традыцыі Гродзенскага краю» пройдуць майстар-класы па роспісе велікодных яек, аздабленні вербаў, ткацтве і выразанні выцінанак. Таксама будзе працаваць выстаўка-продаж «Завітай-купляй», дзе можна набыць сувеніры і святочныя атрыбуты, паведамляе Telegram-канал “Культура Гродненщины”.

Таксама будуць працаваць пляцоўкі «Дзявочая краса» і «Лялька ў карагодзе жыцця». Яны прымеркаваны да Года беларускай жанчыны: тут правядуць майстар-класы па традыцыйным завязванні хустак і прадставяць калекцыю лялек.

Роспіс яек, выцінанка і кантактны заапарк. У Гродне перад Вялікаднем пройдзе кірмаш рамёстваў
Афіша кірмашу. Telegram-канал “Культура Гродненщины”.

Таксама ў праграме — канцэрт народнай музыкі. Для дзяцей арганізуюць гульнёвую пляцоўку «Забаўляльны куфэрак» з тэатрамі лялек і кантактны заапарк.

А перад кірмашом, 19 сакавіка, у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыецца выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодны падарунак». У ёй прымуць удзел больш за 100 майстроў з усіх 17 раёнаў Гродзенскай вобласці. На выстаўцы прадставяць каля 300 работ у сямі намінацыях.

Імёны пераможцаў конкурсу аб’явяць падчас кірмашу, які адбудзецца 28 сакавіка.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы