Сям’я гродзенца Вані Сцяцэнкі знаходзілася ў Дубаі – там дзіцяці ўвялі неабходны прэпарат для барацьбы з міядыстрафіяй Дзюшэна. Пасля эскалацыі ваеннага канфлікту сям’я вырашыла вярнуцца дадому. Пра гэта ў сваім Instagram паведаміла маці Вані.
«Мы пакінулі ўсё і паляцелі», – напісала Аляксандра Сцяцэнка. У пасце жанчына прызнаецца, што да апошняга сумнявалася, ці правільны выбар зрабіла — Ваню чакала рэабілітацыя ў дубайскай клініцы.
Рашэнне было спантанным. Перад гэтым сям’я даведалася, што іх рэйс на 26 сакавіка адмянілі. Таму яны паляцелі на апошнім вывазным самалёце.
Вылет з краіны даўся сям’і няпроста. Побач з аэрапортам упалі дроны, таму пасажыраў эвакуіравалі ў падвал. Сам рэйс затрымалі на тры гадзіны. Прыйшлося даплаціць за валізкі і гатэль. Тым не менш сям’я вярнулася ў Беларусь.
Сям’я прыляцела у Дубай у снежні 2025. У клініцы Ваню зрабілі тэст на наяўнасць антыцелаў і правялі ўсе неабходныя абследаванні. Прэпарат за $2,9 млн замовілі ў канцы студзеня 2026, у лютым дзіцяці ўвялі вакцыну.
Чытайце таксама: Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі




