Збіраць бярозавы сок можна будзе з наступнага тыдня. Пункты збору арганізуюць у лясніцтвах — спецыялісты падкажуць, дзе знаходзяцца спецыяльна адведзеныя ўчасткі, правядуць інструктаж і прасочаць, каб сок збіралі з выкананнем тэхналогіі, піша ТРК «Гродно». 

Таксама жыхары вобласці змогуць купіць сок – яго будуць прадаваць на спецыяльных кропках, арганізаваных у кожным лясгасе. Інфармацыя пра час і кошт пакуль не апублікаваная, але яе прапануюць адсочваць у Telegram-канале «Лесоводы Гродненщины». 

Лясніцтвы нагадваюць, што за няправільную зборку бярозавага соку можа пагражаць штраф: 20 базавых велічынь (900 руб.) для звычайных людзей, да 100 базавых велічынь (4,5 тыс. руб.) для прадпрымальнікаў, а для юрыдычных асоб – да 500 базавых велічынь (22,5 тыс. руб.).

Чытайце таксама: З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы